Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку

Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку — створанае ў 2003 годзе падраздзяленне Узброеных сіл Грузіі, якое ўдзельнічала ў вайне ў Іраку.

Грузінскі кантынгент у Іраку
Гады існавання 20032008
Краіна  Грузія
Уваходзіць у Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Колькасць 2300 чалавек
Дыслакацыя Ірак
Войны Іракская вайна

Першыя вайскоўцы былі накіраваны ў Ірак у пачатку жніўня 2003 года, у далейшым колькасць кантынгенту была павялічана[1]. Грузіны былі размешчаны ў асноўным у правінцыі Васіт, а адзін батальён — у Багдадзе. Пасля пачатку вайны ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года пачалося вяртанне грузінскіх войск з Ірака. 10—11 жніўня першыя 800 вайскоўцаў з 11 тонамі грузаў былі дастаўлены з Ірака ў Грузію на самалётах ВПС ЗША[2]. 30 лістапада 2008 года апошнія вайскоўцы Грузіі пакінулі Ірак[3].

Страты грузінскага кантынгенту ў Іраку склалі 5 вайскоўцаў загінулымі і не менш за 19 параненымі.

Гл. таксама правіць

Зноскі