Польскі вайсковы кантынгент у Іраку

Польскі вайсковы кантынгент у Іраку (польск.: Polski Kontyngent Wojskowy w Iraku) — спалучэнне падраздзяленняў узброеных сіл Польшчы на тэрыторыі Ірака.

Польскі вайсковы кантынгент у Іраку
Польскія вайскоўцы ў Іраку, 21 сакавіка 2004 года.
Гады існавання з 2003 па 20082016 па не пазней 2021
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Тып воінскае фарміраванне
Колькасць 200 чалавек (студзень 2020[1])
Дыслакацыя Ірак
Войны Іракская вайна
Удзел у

Яшчэ падчас амерыканскага ўварвання ў 2003 годзе польскія спецпадраздзяленні прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць арміі ўрада Садама Хусейна. Пасля кантынгент краіны ўзяў пад кантроль частку Ірака, выконваючы задачы па гарантаванні бяспекі над даручанымі ім тэрыторыямі. Пазней Польшча адмовілася ад кантролю раёнаў і вывела большую частку вайскоўцаў. У 2010-я гады яе сілы тут былі нешматлікімі і не прыцягваліся да ваенных аперацый, займаючыся толькі навучаннем сілавікоў і кансультацыямі.

Іракская вайна правіць

Агульны ход правіць

Першыя вайскоўцы са складу польскіх спецпадраздзяленняў «Formoza» і «GROM» прыбылі ў Кувейт да пачатку баявых дзеянняў супраць Ірака. 20 сакавіка 2003 года гэтыя сілы разам з астатнімі членамі кааліцыі, якую ўзначальвалі ЗША, уварваліся ў краіну з мэтай звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Як паведамляла кааліцыйнае камандаванне, у палякаў, а таксама аўстралійцаў, страт у перыяд непасрэднага ўварвання не было[2].

Пасля разгрому рэгулярных войск Ірака і акупацыі тэрыторыі краіны, у верасні 2003 года Ірак быў падзелены на чатыры ваенныя зоны, адна з якіх («South Central zone») была перададзена пад камандаванне польскага кантынгенту. У гарадах зоны пачалося размяшчэнне польскіх гарнізонаў. Агульная колькасць польскіх войскаў у Іраку з вясны 2003 да вясны 2005 года складала каля 1700 вайскоўцаў, але ў далейшым была павялічана.

У снежні 2004 года пачалася праграма вайсковай падрыхтоўкі створаных пад кантролем акупацыйных войскаў новых Узброеных сіл Ірака, у якой таксама ўдзельнічала Польшча.

15 снежня 2004 года ў раёне горада Кербела разбіўся польскі верталёт W-3WA Sokół (загінулі тры і былі паранены яшчэ чатыры вайскоўцы Польшчы)[3].

12 красавіка 2005 года міністр абароны краіны Ежы Шмайдзіньскі заявіў, што польскія войскі пакінуць Ірак да канца 2005 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, якая дзейнічала ў гэты час. Разам з тым, ён паведаміў, што ў выпадку прыняцця новай рэзалюцыі РБ ААН або афіцыйнай просьбы ўрада Ірака ўлады падоўжыць польскую вайсковую прысутнасць у гэтай краіне, але для «невялікай навучальнай групы».

У пачатку 2005 года Польшча скараціла свае войскі ў Іраку з 2,4 да 1,7 тыс.чалавек.

У пачатку 2005 года польскаму кантынгенту ў Іраку былі адпраўлены першыя бронемашыны BRDM-2M-96ik «Szakal» (мадэрнізаваныя БРДМ-2)[4]. Таксама ў войскі паступала іншая тэхніка, зброя і вайсковы рыштунак для эксплуатацыі ва ўмовах гарачага трапічнага клімату.

18 ліпеня 2006 года пры ўзлёце з авіябазы ў горадзе Дзіванія разбіўся верталёт W-3WA Sokół ВПС Польшчы, раненні і траўмы атрымалі чатыры члены экіпажа і тры журналісты, якія знаходзіліся на борце[5].

У кастрычніку 2008 года польскія войскі былі выведзены з Ірака (апошнія 100 вайскоўцаў пакінулі краіну 28 кастрычніка 2008 года)[6].

Скандал вакол ракет Roland правіць

У 2003 годзе польскія сілы выявілі французскія ракеты класа «зямля-паветра» Roland, якія, на думку міжнароднай прэсы, былі выраблены ў гэтым жа годзе і пастаўлены іракскай арміі. Францыя казала, што яна ніколі не прадавала зброю Іраку ў парушэнне эмбарга. У ходзе расследавання, праведзенага польскімі ўладамі, было ўстаноўлена, што вінаватымі скандалу былі камандзіры ніжэйшага звяна, што не праверылі інфармацыю па ракетах да таго, як яна трапіла ў прэсу[7].

Пошукі ЗМЗ правіць

Адной з прычын уварвання паслужылі абвінавачванні Белага дома ў наяўнасці зброі масавага знішчэння ва ўрада Хусейна. Ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША ў 2004 годзе знайшлi у Іраку боепрыпасы з хімічнай зброяй[8][9][10]. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант ўварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаў[11].

Вынікі правіць

Усяго ў Іраку за 2003—2008 гады дслужылі 15 тыс. палякаў, што склала 10 змен — па паўгода кожная[12]. Страты Польшчы за гэты час склалі 23 чалавек загінулымі (22 вайскоўцы вайсковага кантынгенту і адзін супрацоўнік Бюро аховы ўрада) і не менш за 70 параненымі[6]. Па дадзеных з адкрытых крыніц, у ліку страт «кантрактнікаў» (супрацоўнікі замежных прыватных ахоўных кампаній, кампаній па размініраванні, аператары авіятэхнікі, а таксама іншы грамадзянскі персанал, які дзейнічае ў Іраку з дазволу і ў інтарэсах краін кааліцыі) міжнароднай кааліцыі ў Іраку-па меншай меры 2 забітых і 2 параненых грамадзян Польшчы[13].

Удзел у акупацыі Ірака абышоўся прыкладна ў 800 млн злотых (каля 400 млн дол). Польшча аплачвала аднак толькі 40 адсоткаў выдаткаў, звязаных са знаходжаннем у Іраку ўласнага кантынгенту. Астатнія 60% выплочвалі ЗША[12].

Аперацыя «Непахісная рашучасць» правіць

18 чэрвеня 2016 прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў распараджэнне аб выкарыстанні ваенных кантынгентаў ў Кувейце і Іраку для падтрымкі кааліцыі, якая змагалася супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». У адпаведнасці з распараджэннем з 20 чэрвеня да 31 снежня ў Кувейце размешчаны польскі вайсковы кантынгент колькасцю да 150 чалавек. Таксама накіраваны чатыры самалёты F-16, абсталяваныя разведвальнымі сістэмамі DB-110. У Іраку размешчаны ваенны кантынгент з 60 салдат. У яго склад увайшлі байцы спецвойск, а ў спіс галоўных задач ўваходзілі навучанне і трэніроўка штабоў і спецпадраздзяленняў Узброеных сіл Ірака. У абедзвюх краінах польскія вайскоўцы дзейнічалі ў рамках аперацыі «Непахісная рашучасць»[14].

У пачатку 2020 года абвастрыўся амерыкана-іранскі канфлікт, узнікла пагроза пачатку поўнамаштабных баявых дзеянняў, якія б маглі ахапіць і Ірак. Аднак, як заявіў прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі пасля нарады ўрада з прэзідэнтам, Польшча наважыла пакінуць свой вайсковы кантынгент[1].

Крытыка правіць

Стаўленне да іракскай місіі было ў Польшчы з самага пачатку дваістым. У той час як грамадскасць пастаянна, хоць і з нязначнымі ваганнямі, выступала супраць прысутнасці ў Іраку польскіх вайскоўцаў, палітычная эліта, раз’яднаная рознагалоссямі па мностве іншых пытанняў, вакол замежнай вайны кансалідавалася, лічачы яе «неабходнай для нацыянальнай бяспекі Польшчы»[12].

Значны скандал падняўся вакол заявы міністра замежных спраў Польшчы Уладзімежа Чымашэвіча, які заявіў у ліпені 2003 года: «мы ніколі не хавалі нашага жадання, каб польскія нафтавыя кампаніі нарэшце атрымалі доступ да крыніц сыравіны». За гэта ён падвергся вялікай крытыцы з боку многіх палітыкаў Польшчы[7]

Як пісала ў маі 2004 года расійскае выданне «Коммерсантъ», на думку польскіх ваенных экспэртаў, удзел у іракскай кампаніі становіцца для Польшчы ўсё больш цяжкім. Пытанне выклікала незадаволенасць у грамадстве. Паводле звестак СМІ, польскія вайскоўцы ў Іраку адчувалі сур’ёзныя псіхалагічныя праблемы. Сярод амаль 2,5 тыс. вайскоўцаў корпуса толькі некалькі дзясяткаў выказалі гатоўнасць падпісаць новы паўгадавы кантракт. Акрамя таго, як пісалі журналісты, існавалі асцярогі, што краіна можа стаць ахвярай тэрактаў, учыненых «Аль-Каідай»[15]. Паведамлялася, што ў 2000-я з цягам часу колькасць жадаючых ехаць у Ірак стала падаць. Справа дайшла да таго, што ў міністэрстве нацыянальнай абароны сталі ўсур’ез абмяркоўваць магчымасць адпраўкі туды польскіх салдат без іх згоды, у прымусовым парадку «выканання воінскага абавязку»[12].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б Польша намерена оставить военный контингент в Ираке // РИА Новости, 07.01.2020
  2. «Fierce battle around port», The Guardian, 24 March 2003
  3. "Helicopter crash kills 3 Polish troops". CNN. 15 December 2004. Архівавана з арыгінала 26 February 2009. Праверана 28 March 2008.
  4. Ирак // журнал «Зарубежное военное обозрение», № 2 (695), 2005, стр.72
  5. [1]
  6. а б Польша вывела свои войска из Ирака // "Корреспондент.NET" от 28 октября 2008
  7. а б Участие Польши во вторжении в Ирак в 2003 году - Polish involvement in the 2003 invasion of Iraq
  8. В Ираке найдено химическое оружие(недаступная спасылка)
  9. Update on chemical demilitarisation
  10. Найденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным
  11. США официально признали, что у Саддама не было ОМП
  12. а б в г Войско Польское покидает Ирак // Rodon, 10 лiстапада 2008
  13. генерал-майор М. Вильданов, полковник А. Турыгин. Частные военные компании в США // журнал "Зарубежное военное обозрение", № 7, 2018, стр.32-37
  14. Более 200 польских военных будут сражаться с ИГ в Кувейте и Ираке // ТАСС, 19 июня 2016
  15. Поляки в Ираке не вояки // Газета "Коммерсантъ" №81 от 07.05.2004, стр. 10

Літаратура правіць

  • Trudna stabilizacja. Doświadczenia i wnioski z sojuszniczego współdziałania pierwszej zmiany Polskiego Kontyngentu Wojskowego w działaniach pokojowych w Iraku. Warszawa: Akademia Obrony Narodowej, 2004. ISBN 83-89423-46-4.
  • Marcin Lasoń: Polska misja w Iraku. Kraków: Oficyna Wydawnicza AFM, 2010. ISBN 978-83-7571-085-4.