Бітва за Ум-Каср
Бітва за Ум-Каср — адна з першых буйных сутычак у рамках ваеннага ўварвання ў Ірак кааліцыі на чале з ЗША. Аб сваім поспеху тут кааліцыя аб’яўляла чатыры разы, трое з якіх апынуліся недакладнымі паведамленнямі[3].
Бітва за Ум-Каср | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Уварванне ў Ірак (2003) | |||
| |||
Дата | 21—24 сакавіка 2003 | ||
Месца | Ум-Каср і наваколле | ||
Вынік | перамога ЗША і іх саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
21 сакавіка 2003 года вайсковыя злучэнні ЗША пачалі штурм стратэгічна важнага порта Ум-Каср. На захоп горада былі кінуты сілы 15-га марскога экспедыцыйнага атрада ЗША, 3-я брыгада спецыяльнага прызначэння Вялікабрытаніі і байцы польскага «Грома»[4].
Іракскія ваенныя аказалі моцнае супраціўленне. У горадзе вяліся жорсткія баі. 25 сакавіка горад быў абвешчаны бяспечным, пачалося размініраванне акваторыі порта з выкарыстаннем тральшчыкаў і дэльфінаў[5].
Пасля размініравання горад Ум-Каср адыграў важную ролю щ назапашванні ваенных сіл кааліцыі і перавозцы гуманітарных грузаў для грамадзянскага насельніцтва[6].
Зноскі
- ↑ icasualties . Архівавана з першакрыніцы 9 January 2007. Праверана 29 January 2007.
- ↑ Wages of War -- Appendix 1. Survey of reported Iraqi combatant fatalities in the 2003 war | Commonwealth Institute of Cambridge Архівавана 2 верасня 2009.
- ↑ Бои в Фаллудже не прекращаются // Сергей Карамаев, Lenta.ru, 11 ноября 2004
- ↑ «Fierce battle around port», The Guardian, 24 March 2003
- ↑ Австралийцы приступили к разминированию фарватера порта Умм-Каср
- ↑ «Iraq aid confined to south», The Guardian, 2 April 2003