Аперацыя «Чорны арол»

Аперацыя «Чорны арол» (англ.: Operation Black Eagle) — ваенная аперацыя, якая праводзілася падчас Іракскай вайны сіламі кааліцыі супраць баевікоў, лаяльных святару Муктадзе ас-Садру.

Аперацыя «Чорны арол»
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата 6—10 красавіка 2007
Месца Эд-Дыванія
Вынік перамога кааліцыі
Праціўнікі
Міжнародная кааліцыя: Іракскія паўстанцы:
Камандуючыя
Ірак Халід Хасан Муктада ас-Садр
Страты
36 забітых 25 забітых

Ход падзей

правіць

Аперацыя праходзіла ў горадзе Эд-Дыванія, які з’яўляўся адным з цэнтраў шыіцкага супраціву. Мэта аперацыі «Чорны арол» складалася ў тым, каб сарваць дзейнасць паўстанцаў у дадзеным раёне. Гэта было зроблена ў адказ на рост гвалту, што пагражала дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне. У 6:30 раніцы 6 красавіка войскі пачалі ўваходзіць у горад і прыступаць да выканання сваёй місіі. Ім удалося затрымаць 39 байцоў групоўкі Садр. На другі дзень кааліцыя захапіла неўстаноўленую колькасць схованак са зброяй. Тайнікі ўтрымлівалі 27 90-мм ракет, шэсць мін «Клеймар», пяць скрынь выбухоўкі С-4, восем выбухованебяспечных снарадаў, адзін рулон дэтанацыйнага шнура, 14 ручных гранат, 12 капсулей-дэтанатараў для выбуховых рэчываў, шэсць рулонаў меднага дроту, адну глабальную сістэму пазіцыянавання, 13 цалкам зараджаных магазінаў АК-47, 900 патронаў да кулямёта, два ствала кулямёта, адзін прыклад кулямёта, адзін прыцэл мінамётнай сістэмы і пяць балістычных камізэлек[1].

10 красавіка, у апошні дзень аперацыі, для грамадзян у горадзе прадастаўлена менш абмежаванае перамяшчэнне, і кардон вакол горада быў бы адкрыты для іх[2].

Страты

правіць

Падчас баёу у амерыканскіх войскаў загінула 6 салдат, а ў іракскіх — 29. Армія Махдзі страціла 25 сваіх байцоў. Яшчэ 39 паўстанцаў былі захоплены ў палон. Таксама адзін польскі вайсковец загінуў[3].

Наступствы

правіць

Адразу ж пасля завяршэння аперацыі горад адчуў сябе значна больш спарадкаваным. Паўстанцаў тут ужо не было, так як яны былі затрыманы ці забіты. Баевікі, як правіла, выкарыстоўвалі аўтамабільныя бомбы для нападу на амерыканскія ці іракскія войскі. Канфіскацыя некаторых з гэтых бомбаў і выбуховых прылад адыграла важную ролю ў прадухіленні будучых нападаў. Аднак у сярэдзіне мая ў Эд-Дываніі зноў пачаліся баі[4].

11 жніўня прыдарожная бомба трапіла ў аўтакалону губернатара Дываніі Халіла Джаліля Хамзы, забіўшы яго разам з начальнікам паліцыі правінцыі брыгадным генералам Халідам Хасанам[5][6].

Зноскі

  1. https://www.globalsecurity.org/military/library/news/2007/04/mil-070407-mnfi01.htm
  2. https://www.globalsecurity.org/military/ops/oif-black-eagle.html(недаступная спасылка)
  3. https://www.nytimes.com/2008/08/03/magazine/03IRAQ-t.html
  4. https://www.globalsecurity.org/military/ops/iraq_casualties_may07.html(недаступная спасылка)
  5. Violence in Iraqi provinces, as Iraqi governor slain (2nd Roundup) - Middle East(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2012. Праверана 24 лістапада 2020.
  6. Aswat Aliraq(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць