Сутыкненні ў Кербеле (2007)
Сутыкненні ў Кербеле — падзеі Іракскай вайны, у ходзе якіх адбыліся баі паміж паўстанцкай арганізацыяй «Армія Махдзі» і праўладнымі сіламі, падтрыманымі замежнымі войскамі[3].
Сутыкненні ў Кербеле (2007) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна | |||
Дата | 27—29 жніўня 2007 | ||
Месца | Кербела | ||
Вынік | тактычная перамога ўрада, стратэгічная нічыя | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Сутыкненні
правіцьПершыя перастрэлкі ў Кербела адбыліся 27 жніўня 2007 года. Урад аператыўна адрэагаваў на гэта, накіраваўшы ў раён дадатковыя войскі. Тады паміж баевікамі і кааліцыйнымі сіламі, прадстаўленымі ўзводамі польскіх і балгарскіх войскаў, разгарэўся бой за будынак мэрыі Кербелы. Тут мелася значная колькасная перавага паміж бакамі: каля 60 замежнікаў з 15 іракскімі паліцэйскімі супраць больш чым 300 паўстанцаў. Па паведамленнях польскіх вайскоўцаў, на баку супраціву нібыта ўдзельнічалі чачэнскія найміты, аднак дадзеная інфармацыя, акрамя польскіх крыніц, нідзе не пацвердзілася.
Нягледзячы на складаную абстаноўку, каля мэрыі ўдалося разграміць паўстанцаў
Раніцай 29 жніўня прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі ўвёў каменданцкі час. Неўзабаве пасля гэтага ён заявіў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем[4]. Тым не менш, увечары ў горадзе яшчэ ішлі баі.
Наступствы
правіцьКіраўнік арміі Махдзі ў Кербеле Алі Шарыа быў арыштаваны і адданы суду за распачаты гвалт у горадзе. У жніўні 2008 года ён быў асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання[5].
Зноскі
- ↑ "Toll rises in Karbala fighting Архівавана 30 жніўня 2007 года.", Al Jazeera, 28 August 2007.
- ↑ Aswat Aliraq Архівавана 28 верасня 2007 года.
- ↑ Iraq Militias Fighting For Supremacy Архівавана 31 жніўня 2007. Time.
- ↑ «Iraqi PM orders curfew in Karbala», BBC, 29 August 2007.
- ↑ Iraq militia chief condemned to death for Karbala killings(недаступная спасылка), Agence France Presse, 30 August 2008, accessed on 30 August 2008