Адкрыць галоўнае меню

Вайнá ў Афганістáне2001 па 2014 год) — асіметрычны ваенны канфлікт паміж Міжнароднымi сіламі садзейнічання бяспекі (ISAF), якія падтрымліваў спачатку «Паўночны альянс», а затым новы ўрад Афганістана, і ісламісцкай арганізацыяй Талібан, якая кантралявала да гэтага большую частку Афганістана. Адзін з этапаў грамадзянскай вайны ў Афганістане, якая працягваецца з 1978 года.

Вайна НАТА ў Афганістане
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Афганістане,
Вайна супраць тэрарызму
Afghan-big.jpgКарта Афганістана.
Дата 7 кастрычніка 200128 снежня 2014[1]
Месца Flag of Afghanistan.svg Афганістан
Прычына звяржэнне рэжыму талібаў, вызваленне тэрыторыі Афганістана ад уплыву талібаў, паланенне і суд над удзельнікамі Аль-Каіды
Вынік
Змены Ліквідацыя Ісламскага Эмірата Афганістан; стварэнне новага ўрада Афганістана; пачатак вайны ў паўночна-заходнім Пакістане; вяртанне каля 5,7 млн афганскіх бежанцаў з Пакістана і Ірана[6]; забойства Усамы бен Ладэна
Праціўнікі
На фазе ўварвання

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Australia.svg Аўстралія
Flag of Canada.svg Канада
Афганістан Паўночны альянс


Пасля 2001 года:
ISAF-Logo.svg НАТА — ISAF

Flag of Afghanistan.svg Афганістан:

На фазе ўварвання

Афганістан Ісламскі Эмірат Афганістан
Flag of Jihad.svg Аль-Каіда


Пасля 2001 года:
Паўстанцы:

пры падтрымцы:
Flag of Pakistan.svg Пакістан[12][13][14][15]
Flag of Iran.svg Іран[16][17][18] (па версii ЗША)

Камандуючыя
Сцяг ЗША Томі Фрэнкс

Сцяг Італіі Маура дэль Веккьё
Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Рычардс
Сцяг ЗША Дэвід Макірнан
Сцяг ЗША Стэнлі Макрыстал
Сцяг ЗША Дэвід Петрэус


Flag of Afghanistan (1992–2001).svg/Сцяг Афганістана Бурханудзін Рабані
Flag of Afghanistan (1992–2001).svg/Сцяг Афганістана Мухамед Фахім†
Сцяг Афганістана Хамід Карзай
Сцяг Афганістана Абдул-Рашыд Дустум
Сцяг Афганістана Абдул Рахім Вардак
Сцяг Афганістана Ісмаіл-хан

Афганістан Мухамед Амар
Афганістан Мула Дадулах †
Афганістан Джелалудзін Хакані
Афганістан Байтула Мехсуд †
Афганістан Маулана Файзула
Афганістан Абдул Гані Барадар
Афганістан Убейдала Ахунд

Аль-Каіда Усама бін Ладэн
Аль-Каіда Айман аз-Завахіры
Аль-Каіда Абу Ях’я аль-Лібі †
Flag of Jihad.svg Тахір Юлдашэў †
Flag of Jihad.svg Джума Намангані †
Flag of Jihad.svg Хасан Махсум †
Flag of Jihad.svg Абдул Хак †


Hezbi Islami.svg Гульбедзін Хекмаціяр

Сілы бакоў
ISAF-Logo.svg НАТА — ISAF: 132 457[19]
  • Сцяг ЗША : 90 000
  • Сцяг Вялікабрытаніі: 9 500
  • Сцяг Германіі: 5 350
  • Сцяг Францыі: 3 935

Сцяг ЗША сілы ЗША, якія не ўваходзяць у ISAF: 28 300[20][21]
Афганістан 300 000[22]

Flag of Taliban.svg Талібан: 60 000[22]

Flag of Jihad.svg Аль-Каіда: 800[23][24]
Hezbi Islami.svg Ісламская партыя Афганістана: +4,000[25]
Flag of Jihad.svg Ісламскі рух Узбекістана: +10,000[26]
Сіраджудзіну Хакані: 5,000+[25]
Афганістан Рух талібаў Пакістана: 40,000-45,000[27]
Квета Шура: 20,000+

Страты
Афганістан: 13 700 салдат і паліцэйскіх забіта,

16 500 параненых[22]

ISAF-Logo.svg: 8 300—11 834Статистика и поимённый список погибших на сайте icasualties.org (англ.) [28][29][30] ваеннаслужачых i наймiтаў ПВК загінулi, 33 219 параненыя[22]

20—35 тыс. баевікоў забіта[22]
Агульныя страты
13 000—34 000 мiрных грамадзян загiнулi[31]
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

ЗША удзельнiчаюць у вайне ў Афганістане ў рамках аперацыі «Нязломная свабода», пачатай ў адказ на тэрарыстычны акт 11 верасня 2001. Міжнародныя сілы садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) дзейнічаюць у адпаведнасці з рэзалюцыяй № 1386[32] Савета Бяспекі ААН ад 20 снежня 2001 года. Гэта самая працяглая вайна ў гісторыі ЗША[33].

З ліпеня 2011 года пачаўся паступовы вывад войскаў кааліцыі з Афганістана[34]. У ліпені 2013 года забеспячэнне бяспекі ў краіне перададзена мясцовым сілавым структурам, з гэтага моманту кантынгент кааліцыі гуляе дапаможную ролю[35][36]. Фактычна вайна была скончана толькі фармальна, а на самай справе працягвалася і далей.

ПерадгiсторыяПравіць

У 1979 г. СССР, з мэтай абароны сваіх межаў і падтрымкі камунiстычных сілаў у Афганістане, уводзіць у краіну свае войскі. На працягу наступных 9 гадоў у краіне ішла ўзброенае супрацьстаянне паміж савецкай арміяй і дружалюбным ёй урадам у Кабуле з аднаго боку, і ісламарадыкальным рухам маджахедаў, які падтрымалі ЗША і іх саюзнікі[37], з другога. У 1989 годзе СССР выводзіць свае войскі з краіны, а ў 1992 маджахеды змаглі звергнуць існуючую ўладу і скарыць усю тэрыторыю Афганістана[38]. Аднак пасля гэтага рух распаўся на Паўночны альянс[ru] і найбольш радыкальныя групоўкi, якiя пазней аб’ядналiся ў «Талібан». Апошнiя змаглі захапіць сталіцу і абвясціць Ісламскі Эмірат Афганістан[ru]. Аж да 2001 года паміж Паўночным альянсам і сіламі ІЭА ішла бесперапынная барацьба за ўладу ў краіне.

Тады ў 90-х тэрарыст Усама бін Ладэн, якi ўжо адшукваецца ўладамі ЗША, атрымаў прытулак у Афганістане[39]. Талібы адмаўляліся выдаваць бін Ладэна, нават пасля выбухаў у амерыканскіх пасольствах ў Кенiі і Танзанiі ў 1998 годзе. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года прэзідэнт ЗША Джордж Буш высунуў талібам ультыматум: у самыя кароткія тэрміны выдаць амерыканскаму правасуддзю бін Ладэна, а таксама ўсё кіраўніцтва «Аль-Каіды». 21 верасня талібы адказалі адмовай, заявіўшы, што ЗША не далі дастаткова важкіх доказаў дачынення гэтай арганізацыі да нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

22 верасня 2001 два з трох дзяржаў, якія прызнавалі Ісламскі Эмірат Афганістан (ААЭ і Саудаўская Аравія), разарвалі з Афганістанам дыпламатычныя адносіны. З самаго Афганістана ў Іран і Пакістан лінуў велізарны паток бежанцаў.

Тады было вырашана правесці ваенную аперацыю ў Афганістане, аб’яднаўшыся з Паўночным альянсам у барацьбе з IЭА i Талiбанам. Афіцыйна, ЗША разам з саюзнiкамi прадэкларавалi тры мэты свайго ўварвання[40]:

  • звяржэнне рэжыму талібаў,
  • вызваленне тэрыторыі Афганістана ад уплыву талібаў,
  • паланенне і суд над удзельнікамі Аль-Каіды.

ХраналогiяПравіць

2001—2005Правіць

2001:

  • 7 кастрычніка — ваенная аперацыя супраць руху Талібан пачалася ўвечары. У нанясенні першага ўдару прымалі ўдзел 40 баявых самалётаў; з амерыканскіх і брытанскіх караблёў было выпушчана каля 50 крылатых ракет.

На працягу першага месяца баявыя дзеянні зводзіліся да паветраных бамбардзіровак амерыканскай авіяцыяй розных ваенных аб’ектаў баевiкоў Талібана. Сістэма СПА талібаў была выведзена са строю амаль адразу; уся існуючая ў іх авіяцыя была знішчана на аэрадромах. Таксама праводзіліся і наземныя аперацыі з удзелам сіл спецыяльнага прызначэння краін кааліцыі.

  • 9 лістапада — Паўночны альянс правёў першую сур’ёзную наступальную аперацыю з пачатку паветранай кампаніі, узяўшы буйны горад Мазары-Шарыф.
  • 13 лістапада — талібы без бою пакінулі Кабул, які знаходзіўся пад іх уладай з 1996 года.
  • 27 лістапада — пачатак наземнай аперацыі супраць ўмацаванага раёна Тора-Бора[41].
  • 4 снежня — атачэнне Кандагара.
  • 7 снежня — падзенне Кандагара.
  • 16 снежня — падзенне Тора-Боры.

2002:

  • 5 студзеня — ад дзеянняў тэрарыстаў ў Афганістане загінуў першы амерыканскі салдат[42].
  • 19 студзеня — «Супер Стэліян» пацярпеў катастрофу з-за адмовы рухавікоў, у горнай мясцовасці ў раёне Кабула ў 40 мілях на поўдзень ад авіябазы Баграм, знішчаны для прадухілення траплення ў рукі праціўніка. Загінулі 2 члена экіпажа і 5 атрымалі раненні[43].
  • Сакавік — паспяховая аперацыя НАТА «Анаконда».
 
Салдаты 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША высаджваюцца з верталёта CH-47 у даліне Шахі-Кот, сакавік 2002 года.
  • 2 ліпеня — па меншай меры 40 чалавек загінулі і каля 70 атрымалі раненні ў афганскай правінцыі Урузган, калі амерыканскі ваенны самалёт скінуў бомбу на дом, дзе праводзілася вясельная цырымонія[44].
  • 2 жніўня — па меншай меры 50 чалавек, у тым ліку салдат і мірных жыхароў, загінулі ў выніку сутыкненняў на этнічнай глебе ў афганскай правінцыі Герат.
  • 9 жніўня — больш за 50 чалавек загінулі i адтрымалi раненні ў выніку выбуху ў будынку офіса блізу горада Джэлалабад.
  • 5 верасня — больш за 22 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля ў цэнтры Кабула.
  • 9 верасня — па меншай меры 10 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху бомбы на рынку ў Афганістане.
  • 16 кастрычніка — талібы забілі дзевяць салдат міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.
  • 2 снежня — па меншай меры 16 чалавек загінулі ў выніку двух узброеных сутыкненняў у Афганістане.

2003:

  • 27 студзеня — аперацыя «Мангуст».
  • 30 студзеня — «Блэк Хок» пацярпеў катастрофу падчас трэніровачнага палёту на ўсход ад авіябазы Баграм. Увесь экіпаж — 4 чалавекі — загiнуў.
  • 4 кастрычніка — афганскія і амерыканскія войскі захапілі базу талібаў у горным раёне краіны, па меншай меры 6 талібаў забiты.
  • 7 чэрвеня — у Кабуле тэрарыст-смяротнік на замініраванай машыне пратараніў аўтобус з вайскоўцамі нямецкага кантынгенту ISAF, загінулі 4 нямецкіх салдат і адзін мірны грамадзянiн[45].
  • 9 чэрвеня — у выніку выбуху ў Кандагары былi забітыя 3 чалавек.
  • 24 чэрвеня — пакістанскі салдат забіты на пакістана-афганскай мяжы.
  • 15 ліпеня — у выніку нападу на камандны пункт афганскай паліцыі паблізу горада Горак ў 120 км на паўночны захад ад Кандагара загінулі 5 паліцыянтаў, у тым ліку шэф участка.
  • 19 ліпеня — выбух у Хаста, 8 забiтых[45].
  • 20 ліпеня — выбух у Кабуле. 1 чалавек загiнуў.
  • 21 ліпеня — вайскоўцы антытэрарыстычнай кааліцыі ў Афганістане забілі 24 баевікоў руху «Талібан».
  • 28 ліпеня — у Гільмендзе забітыя шэсць чалавек.
  • 13 жніўня — па меншай меры 17 чалавек загінулі, тры атрымалі раненні ў выніку выбуху невялікага аўтобуса на поўдні Афганістана[45].

2004:

  • 6 студзеня — у афганскім горадзе Кандагар прагрымеў магутны выбух. Па папярэдніх дадзеных, у выніку выбуху загінула як мінімум 10 чалавек.
  • 19 студзеня — у афганскай правінцыі Урузган авіяўдар амерыканскіх ваенных прывёў да гібелі 11-ці мясцовых жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей і трох жанчын.
  • 20 сакавіка — сем чалавек загінулі, і яшчэ шасцёра былі параненыя ў выніку налёту амерыканскай авіяцыі на афганскую правінцыю Урузган.
  • 25 мая — у выніку тэракту ў Афганістане забітыя 9 ахоўнікаў губернатара правінцыі Пактыка Гуляба Мангал, уключаючы начальніка паліцыі Рахіма[45].
  • 11 ліпеня — на захадзе Афганістана, у горадзе Герат, прагрымеў выбух, загінулі пяць чалавек, дзесяць атрымалі раненні.
  • 12 жніўня — «Блэк Хок» пацярпеў катастрофу ў правінцыі Хост у выніку «паветранага ліхацтва» пілота. Загінуў 1 член экіпажа, астатнія 14 вайскоўцаў ЗША атрымалі траўмы.

2005:

  • 6 красавіка — «Чынук» пацярпеў катастрофу ў раёне Дах Худайдад на паўднёвы захад ад горада Газні ва ўмовах пясчанай буры пры вяртанні на авіябазу Баграм. Загінулі 15 вайскоўцаў ЗША і 3 амерыканскіх грамадзянскіх спецыяліста кампаніі Халібёртан.
  • 28 чэрвеня — група спецпрызна з чатырох чалавек знікла ў правінцыі Кунар, а адпраўлены на іх пошукі верталёт «Чынук» быў збіты. Выратаваны салдат змог пазбегнуць злову з боку баевікоў. У выніку падзення верталёта загінулі 16 амерыканскіх вайскоўцаў.
  • 1 ліпеня — падчас амерыканскага авіяналёту загінулі 17 мірных жыхароў правінцыі, якія займаліся пошукам зніклых амерыканскіх вайскоўцаў[45].
  • 2 ліпеня — амерыканскае камандаванне ў Афганістане вызваліла 57 ваеннапалонных афганцаў, якія ўтрымліваліся на ваеннай базе ў Баграма на поўнач ад Кабула[45].
  • 3 ліпеня — больш за 40 чалавек загінулі за мінулыя двое сутак у ўзброеных сутыкненнях урадавых войскаў з талібамі на поўдні і паўднёвым усходзе Афганістана недалёка ад мяжы з Пакістанам[45].
  • 4 ліпеня — на паўднёвым усходзе Афганістана падарваны аўтамабіль, загінуў кіроўца-афганец і параненыя двое турэцкіх інжынераў. Таксама ў выніку бамбавання амерыканскай авіяцыяй лагера баевікоў Талібану на ўсходзе краіны загінулі, па меншай меры, 17 мірных жыхароў. На поўдні Афганістана забіты вядомы вучоны-ісламіст, член ўплывовай шыіцкай арганізацыі Маулаві Махамад Набі Масах. Вучонага застрэлілі каля яго дома ў горадзе Кандагар.
  • 11 ліпеня — па меншай меры 13 афганскіх міліцыянераў загінулі і яшчэ двое атрымалі раненні ў выніку падрыву грузавіка ў раёне населенага пункта Джані Кель (правінцыя Пакт) на паўднёвым усходзе Афганістана.
  • 12 ліпеня — у Афганістане выяўленыя абезгалоўленае цела 6 паліцыянтаў, 18 чалавек забітыя на поўдні краіны.
  • 15 ліпеня — амерыканскія войскі знішчылі ў правінцыі Забуль на поўдні Афганістана 19 талібаў і 6 ўзялі ў палон.
  • 19 ліпеня — тэрарыст-смяротнік загінуў у Афганістане пры спробе падарваць начальніка паліцыі правінцыі Герат[45].

2006—2010Правіць

2006:

  • 13 сакавіка — афганскія талібы забілі замежных закладнікаў[45].
  • 27 сакавіка — тры чалавекі загінулі і як мінімум двое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці пры выбуху прыдарожнай бомбы ў паўднёвых раёнах Афганістана.
  • 21 красавіка — у Кандагары талібы забілі 6 паліцэйскіх.
  • 30 кастрычніка — талібы забілі індыйскага сувязіста[45].
  • 18 мая — рэйд на горад Муса-Кала (правінцыя Гільменд).
  • Май — Аперацыя НАТА «Горны прарыў» (правінцыя Гільменд)[46].
  • 4 жніўня — урадавыя войскі ў Афганістан ходзе сумеснай аперацыі з падраздзяленнямі заходняй кааліцыі знішчылі на поўдні краіны, у правінцыі Хэлманд, 25 баевікоў руху Талібан.
  • 6 жніўня — у Афганістане талібы забілі брытанскага салдата каля складу сілаў НАТА[45].
  • 17 жніўня — у Афганістане пракацілася серыя магутных выбухаў, накіраваных супраць афганскай паліцыі і вайскоўцаў сіл кааліцыі. Выбухі ў правінцыі Урузган здзейснілі два тэрарыста-смяротніка. Першы здзейсніў тэракт у аднаго з паліцэйскіх пастоў, у выніку чаго раненні атрымалі сем паліцэйскіх. Другі тэрарыст падарваў сябе ў той момант, калі знаходзіўся побач з патрулём вайскоўцаў міжнароднай кааліцыі. У выніку выбуху загінуў мясцовы жыхар, і яшчэ 6 атрымалі раненні.
  • Верасень — Аперацыя «Медуза» ў Афганістане[47].
  • 10 верасня — талібы забілі губернатара правінцыі ў Афганістане.
  • 18 верасня — у Афганістане тэрарысты-смяротнікі ажыццявілі 3 выбуху, у выніку якіх загінула, па меншай меры, 17 чалавек.
  • 26 верасня — па афіцыйных дадзеных, па меншай меры 18 чалавек былі забітыя і больш за 17 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху, які прагрымеў недалёка ад будынка ўрада на поўдні Афганістана.
  • 19 кастрычніка — адзін брытанскі салдат, а таксама некалькі афганцаў, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку выбуху ў горадзе Лашкаргах на поўдні краіны. Яшчэ двое брытанскіх вайскоўцаў былі параненыя. Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе побач з патрулём НАТА[45].
  • 3 лістапада — талібы забілі шасцярых паліцэйскіх[45].
  • 9 снежня — на ўсходзе Афганістана ў правінцыі Кунар талібы забілі пецярых мірных жыхароў, у тым ліку двух настаўніц[45].

2007:

 
Канадская артылерыя падчас аперацыi «Ахілес» вядзе агонь па пазіцыях баевікоў, красавік 2007 года.
  • 7 студзеня — брытанскія войскі знішчылі базу талібаў на поўначы правінцыі Гільменд[48].
  • 11 студзеня — паведамленне пра баі ў правінцыі Пактыка з буйным атрадам талібаў (брытанскія крыніцы паведамляюць пра 150 загінулых)[49].
  • 3 лютага — талібам атрымалася захапіць горад Муса-Кала — адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гільменд[50].
  • 17 лютага — больш за 100 чалавек сталі ахвярамі тэракту, здзейсненага на поўдні Афганістана[45].
  • 6 сакавіка30 мая — аперацыя «Ахілес».
  • 16 сакавіка — талібы забілі вадзіцеля выкрадзенага італьянскага журналіста[45].
  • 12 мая — забойства мулы Дадулы.
  • 25 мая — у правінцыі Кандагар у выніку выбуху міны загінуў канадскі вайсковец[45].
  • 17 чэрвеня — звыш 35 чалавек загінулі ў выніку падрыву паліцэйскага аўтобуса, здзейсненага тэрарыстам-смяротнікам з руху «Талібан» у сталіцы Афганістана.
  • 18 чэрвеня — сямёра дзяцей загінулі ў выніку авіяўдару сіл кааліцыі ў Афганістане.
  • 19 ліпеня — 23 місіянера з Паўднёвай Карэі былі ўзятыя ў закладнікі баевікамі ў правінцыі Газні. Двое мужчын-закладнікаў былі пакараныя да таго, як было дасягнута пагадненне паміж талібамі і ўрадам Паўднёвай Карэі[45].
  • 25 ліпеня — у Афганістане талібы забілі паўднёвакарэйскага закладніка.
  • 3 жніўня — у выніку бамбардзіроўкі авіяцыяй ЗША афганскага горада Мазары-Дыні загінулі больш за 200 жыхароў.[51].
  • 10 верасня — да 27 чалавек узрасла колькасць ахвяр тэракту, здзейсненага ў правінцыі Гільменд на поўдні Афганістана. Смяротнік на замініраванным матацыкле падарваў сябе на аўтобусным прыпынку ў цэнтры ажыўленага рынку горада Гірышк. Раненні атрымалі каля 60 чалавек. Сярод загінулых — 13 вартавых парадку, астатнія — мірныя жыхары.
  • 1 кастрычніка — як мінімум 30 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў аўтобусе ў сталіцы Афганістана
  • 6 лістапада — у горадзе Баглан на поўначы Афганістана тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу, наблізіўшыся да групы афганскіх парламентарыяў (яны здзяйснялі паездку па рэгіёне). У выніку 90 чалавек загінулі і яшчэ 50 пацярпелі.
  • 5 снежня — у сталіцы Афганістана, Кабуле, быў здзейснены другі за мінулыя суткі тэракт. Тэрарыст-самазабойца, які знаходзіўся за рулём замініраванай машыны, пратараніў аўтобус, які перавозіў вайскоўцаў. У выніку тэракту загінулі 13 чалавек.
  • 10 снежня — пасля трохдзённай баёў сілам НАТА атрымалася выбіць талібаў з Муса-Калы, якi кантраляваўcя тымі з лютага[52].

2008:

  • 13 студзеня — талібы забілі двух галандскіх салдат у афганскай правінцыі Урузган.
  • 14 студзеня — адбыўся напад на Kabul Serena Hotel ў Кабуле, загінулі шэсць чалавек, у тым ліку нарвежскі журналіст Карстэн Томасен. Яшчэ шэсць чалавек былі параненыя.
  • 17 лютага — смяротнік падарваў замацаваную на целе магутную выбухоўку ў натоўпе сотняў афганцаў, якія сабраліся паглядзець у горадзе Кандагар на сабачыя баі. Па апошніх дадзеных, у выніку выбуху загінулі 37 чалавек і больш за 90 атрымалі раненні[45].
  • 1323 мая — паспяховая нямецка-Нарвежская аперацыя «Карэз» у Бадгыс, падтрымлянная афганскай арміяй.
  • 7 ліпеня — у выніку тэракту ў Кабуле загінулі 58 чалавек і больш за 150 параненыя.
  • 13 ліпеня —21 чалавек загінуў, больш за 40 атрымалі раненні ў выніку тэракту на поўдні Афганістана. Па дадзеных паліцыі, смяротнік падарваў сябе на ажыўленым базары паблізу паліцэйскай патрульнай машыны ў раёне Дех-Рауд правінцыі Урузган. Сярод загінулых — 17 мірных жыхароў, большасць з якіх — дзеці, і чацвёра вартавых парадку.
  • 8 верасня — у выніку тэракту на паўднёвым усходзе Афганістана загінулі шэсць мірных жыхароў, яшчэ двое атрымалі раненні.
  • 29 кастрычніка — у выніку выбуху на ўсходзе Афганістана ў правінцыі Нангархар загінулі 15 мясцовых жыхароў і яшчэ 25 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Выбух ажыццявіў тэрарыст-смяротнік.
  • 22 лістапада — да поўдня ад Кабула адбыўся тэракт. Бомба была падарваная непадалёк ад групы французскіх вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі патруляванне мясцовасці. У выніку выбуху адзін чалавек загінуў, другі атрымаў раненні.

2009:

 
«Хамвi» афганскай нацыянальнай армii.
  • 7 студзеня — афганскія талібы забілі траіх пакістанскіх паліцэйскіх, яшчэ адзін паліцэйскі быў паранены.
  • 9 сакавіка — талібы знішчылі 9 амерыканскіх і 2 брытанскiх танка, забілі 29 салдат Вялікабрытаніi і 28 салдат ЗША.
  • 2 мая — талібы забілі пецярых салдат у Афганістане.
  • 7 мая — дванаццаць мірных жыхароў загінулі, яшчэ 28 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці ў выніку тэракту, праведзенага смяротнікам ў раёне Герышк паўднёвай афганскай правінцыі Гiльменд.
  • 2 ліпеня20 жніўня — паспяховая сумесная аперацыя пад назвай «Удар мячом» сіл ЗША, Вялікабрытаніі, Пакістана і Афганістана ў правінцыі Гільменд.
  • 9 ліпеня — замінаваны грузавік узляцеў на паветра каля школы. У гэты час міма праязджаў паліцэйскі патруль. Па папярэдніх дадзеных, у ліку загінулых 21 школьнік і чацвёра вартавых парадку. Разбураныя тры крамы і выбітыя вокны ў бліжэйшых будынках.
  • 27 жніўня — памёр, паранены ў выніку ракетнага ўдару, заснавальнік і лідар «Ісламскага руху Узбекістана», Тахір Абдулхалілавіч Юлдашеў[45].
  • 2 верасня — талібы забілі буйнога афганскага чыноўніка[45].
  • 17 верасня — начынены выбухоўкай аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся тэрарыст-смяротнік, пратараніў дзве машыны кантынгенту НАТА. У выніку магутнага выбуху і пажару, згарэлі яшчэ 6 аўтамабіляў. Ахвярамі тэракту сталі 16 чалавек, раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 55[45].
  • 3 кастрычнікабой за Камдэш, дзе каля трохсот талібаў атакавалі два блокпаста сіл кааліцыі. Пасля 12-гадзіннага бою напад быў адбіты.
  • 4 кастрычніка — у Афганістане талібы забілі восем амерыканцаў.
  • 8 кастрычніка — у выніку тэракту ў Кабуле загінулі 17 і паранены 83 чалавекі.
  • 11 кастрычніка — талібы забілі афганскага высокапастаўленага чыноўніка.
  • 28 кастрычніка — 6 чалавек загінулі і 9 параненыя ў выніку тэракту ў Кабуле.
  • 31 снежня — у Афганістане талібы забілі 12 замежных ваенных і журналістку.

2010:

  • 14 студзеня — тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне на ажыўленым рынку ў афганскай правінцыі Урузган. У выніку загінулі па меншай меры 16 чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні.
  • 17 студзеня — у афганскай правінцыі Герат на захадзе краіны баевікі-талібы забілі кіраўніка адміністрацыі аддаленага раёна Чэшт Шарыф.
  • 12 лютага — паспяховая аперацыя «Moshtarak» сiл каалiцыi супраць талiбаў у правiнцыi Гiльменд.
  • 28 лютага — у выніку тэракту на поўдні Афганістана ў правінцыі Гільменд загінула сям’я з 11 чалавек.
  • 13 сакавіка — у горадзе Тырын-Кот (правінцыя Урузган, Афганістан) на аўтатрасе быў здзейснены тэракт. У выніку выбуху фугаса, закладзенай каля дарогі, загінулі пасажыры, што ехалi па трасе на мікрааўтобусу[45]
  • 21 сакавіка — па меншай меры дзевяць чалавек атрымалі раненні і дзесяць загінулі ў выніку выбуху на поўдні Афганістана[45].
  • 31 мая — тэрарыст-смяротнік на замініраваным аўтамабілі атакаваў будынак ваеннага каардынацыйнага цэнтра афганскай арміі ў раёне Караме Сарай ўсходняй правінцыі Хост. Загінулі як мінімум 19 вайскоўцаў, яшчэ 23 параненыя.
  • 10 чэрвеня — у выніку тэракту, здзейсненага ў Афганістане, не менш за 39 чалавек загінулі, больш за 70 атрымалі раненні[45].
  • 1014 чэрвенянаступ у Шах Валі Кот, якi скончыўся рашучай перамогай сіл кааліцыі
  • 7 ліпеня — экстрэмісты радыкальнага руху «Талібан» атакавалі пазіцыі афганскай арміі ў правінцыі Кунар, у выніку чаго тры грамадзяніна загінулі і 16 атрымалі раненні.
  • 2 жніўняГаландыя пачала вывад сваix войскаў з Афганістана[53].
  • 6 жніўня — у афганскай правінцыі Бадахшан талібы забілі дзесяцёх бяззбройных супрацоўнікаў міжнароднай дабрачыннай хрысціянскай арганізацыі International Assistance Mission, якія аказвалi медыцынскую дапамогу афганцам. Сярод загінулых былі шэсць амерыканцаў, адна брытанка, адна немка і два афганца.
  • 26 жніўня — выбух прагрымеў на базары раёна Даштэ Арчы паўночнай афганскай правінцыі Кундуз. у выніку падрыву самаробнага выбуховага прыстасаваньня загінулі два афганскіх паліцэйскіх, 14 мірных жыхароў, якія апынуліся ў эпіцэнтры, атрымалі раненні.
  • 9 кастрычніка — у даліне Гулістан талібы забілі чацвярых італьянцаў.

2011—2014Правіць

2011:

  • 10 студзеня — баевікі Ісламскага Эмірата заявілі, што падчас 2-гадзіннага бітвы ў ноч на 9 студзеня яны ўсталявалі кантроль над горадам Зары ў правінцыі Балх. Было заяўлена аб адсутнасці ў іх страт і захопленых трафеях: 12 аўтаматаў Калашнікава, iншай зброі, боепрыпасаў, 1 джыпа. Баевікі паведамілі, што на яны ўсталявалі кантроль над усім раёнамi, так як праціўнік не размяшчае больш ніякімі сіламі ў гэтым раёне і што Зары з’яўляецца ўжо сёмым з 15 городам правінцыі Балх, над якім ўсталявалі кантроль баевікі.
  • 2 мая — у Пакістане знішчаны заснавальнік і лідар «Аль-Каіды» Усама бін Ладэн.
  • 6 ліпеня — у раёне авіябазы Баграм у правінцыі Парван разбіўся азербайджанскi транспартны самалёт Іл-76ТД.
  • 21 чэрвеня — у Афганістане талібы забілі грузінскага салдата.
  • 12 ліпеня — брат прэзідэнта Афганістана Ахмад Карзай быў забіты сваім знаёмым Сардарам Махамадам. Талібы заявілі, што забойства здзейснена іх баявіком.
  • 28 ліпеня — талібы зазапiлілі раён Хас Урузган.
  • 1 жніўня — у раёне Хайрпур на паўночным захадзе Пакістана баевікі атакавалі аўтакалону забеспячэння НАТА, былі паранены 4 чалавекі (вадзіцелі і ахоўнікі) і знішчаныя 10 бензавозаў.
  • 6 жніўняКатастрофа CH-47 у правінцыі Вардак.
  • 23 лістапада — на ўсходзе Афганістана абыўся магутны выбух. У выніку загінулі 2 чалавекі, пацярпелі каля 40.
  • 30 лістапада — у Афганістане выбухнуў пасажырскі аўтобус. Загінулі больш за 10 чалавек. 12 атрымалі раненні.
  • 6 снежня — па меншай меры 54 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей, загінулі ў выніку атакі экстрэміста-смяротніка на шыіцкі храм у цэнтры сталіцы Афганістана Кабула, яшчэ 150 атрымалі раненні.

2012:

 
Салдаты ЗША патрулююць мяжу з Пакістанам, люты 2012 года.
  • 5 лютага — невядомыя ўзарвалі аддзяленне паліцыі на поўдні Афганістана. Загінулі сем чалавек, пяць з іх — супрацоўнікі праваахоўных органаў. Раненні атрымалі 19 чалавек.
  • 13 лютага — па дадзеных урадавай камісіі, у правінцыях Капіса і Кунар на ўсходзе Афганістана ў выніку авіяўдараў НАТА былі забітыя па меншай меры 15 мірных жыхароў, у тым ліку 7 дзяцей.
  • 7 сакавіка — к правінцыі Кандагар на поўдні Афганістана раніцай чатыры чалавекі загінулі і яшчэ дзесяць атрымалі раненні пры выбуху бомбы, умацаванай на матацыкле[45].
  • ліпень — у правінцыі правінцыі Фарах на бок баевікоў перайшлі афіцэр і 20 супрацоўнікаў афганскай паліцыі са зброяй, амуніцыяй і тэхнікай. Вядомыя і іншыя выпадкі пераходу на бок баевікоў афганскіх вайскоўцаў і паліцэйскіх. У цэлым, у першым паўгоддзі 2010 года афганскай арміі дэзертыравалі 11 423 чалавека, са студзеня па чэрвень 2011 году — 24 590 салдат і афіцэраў[45].
  • 4 чэрвеня — знішчаны высокапастаўлены чыноўнік «Аль-Каіды» — Абу Ях’я аль-Лібі.
  • 28 ліпеня — пры нападзе на кантрольны пункт у правінцыі Пактыка забітыя 30 баевікоў Талібану і паранены 1 служачы памежнай паліцыі.
  • 14 жніўня — у Афганістане адбылася серыя тэрактаў, якая забрала жыцці 46 чалавек. Пры выбухах былі параненыя 90 мясцовых жыхароў.
  • 1 кастрычніка — у выніку выбуху, учыненага тэрарыстам-смяротнікам загінулі не менш за 14 чалавек, у тым ліку трое вайскоўцаў НАТА. Яшчэ амаль 40 чалавек атрымалі раненні,
  • 7 кастрычніка — рух «Талібан» абвясціў аб сваёй перамозе ў вайне супраць ЗША і іх саюзнікаў.
  • 19 кастрычніка — у ваколіцах Мазары-Шарыфа на фугасе падарваўся пасажырскі аўтобус. Загінулі 15 мясцовых жыхароў, параненыя каля 20.
  • 21 лістапада — у дыпламатычным квартале Кабула адбыўся выбух. Тэракт забраў жыцці, як мінімум, 2 чалавек.
  • 14 снежня — на поўдні краіны ў Кандагары тэрарыст-смяротнік падарваў аўтамабіль ля авіябазы НАТА. Па папярэдніх дадзеных, загінуў амерыканскі вайсковец і два мірных жыхара.

2013:

  • 26 студзеня — дзесяць супрацоўнікаў афганскай паліцыі загінулі і яшчэ больш за 20 атрымалі раненні ў выніку атакі тэрарыста-смяротніка ў горадзе Кундуз.
  • 4 кастрычніка — больш за 50 чалавек загінулі і 90 атрымалі раненні ў выніку нападу баевікоў на будынак суда ў афганскім горадзе Фарах.
  • 23 красавіка — забіты заснавальнік і кіраўнік руху «Талібан» — Мухамад Амар.
  • 29 кастрычнікакатастрофа Boeing 747 у правінцыі Баграм[ru].
  • 30 кастрычніка — у правінцыі Гільменд на самаробнай выбуховай прыладзе падарваўся аўтамабіль з салдатамі 2-га батальёна Каралеўскага палка Шатландыі. У выніку загінулі тры брытанскіх салдат[54].
  • 16 мая — пры выбуху ў сталіцы Афганістана Кабуле загінулі шэсць чалавек, 37 атрымалі раненні.
  • 25 чэрвеня — на поўдні Афганістана адбыўся магутны тэракт. У выніку выбуху прыдарожнай міны загінулі 10 чалавек.
  • 11 ліпеня — на поўдні Афганістана адбыўся двайны тэракт. У выніку атакі загінулі 5 чалавек.
  • 3 жніўня — восем дзяцей загінулі пры выбуху каля індыйскага консульства ў Афганістане.
  • 5 верасня — чарговая атака баевікоў у сталіцы Афганістана. Загінулі 10 чалавек. У ходзе аперацыі па вызваленні прыхаджан баевікі былі забітыя.
  • 13 верасня — у амерыканскага консульства ў Афганістане прагучаў магутны выбух. Загінулі 3 чалавекі, амаль 20 атрымалі раненні.
  • 22 верасня — трое амерыканскіх салдат былі застрэлены ў ноч з суботы на нядзелю.
  • 22 верасня на тэрыторыі афганскай ваеннай базы ў горадзе Гардэз на ўсходзе Афганістана.
  • 17 снежня — выбух у афганскай правінцыі Кандагар забраў жыцці дваіх супрацоўнікаў паліцыі, пацярпелі больш за 10 чалавек.

2014:

  • 17 студзеня — тэракт у Афганістане: загінуў 21 чалавек, у тым ліку супрацоўнікi ААН і МВФ.
  • 15 ліпеня — у выніку выбуху начыненай выбухоўкай машыны на людным рынку ва ўсходняй правінцыі Афганістана Пактыка не менш за 30 чалавек загінулі і звыш 40 былі параненыя.
  • 23 лістапада — жыцця па меншай меры 40 чалавек забраў тэракт у Афганістане. Больш за 60 атрымалі раненні. Тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас валейбольнага матчу ў правінцыі Пактыка на ўсходзе краіны.
  • 28 снежня — пасля таго, як ЗША і саюзнікі завяршаюць шэраг спецаперацый у Афганістане, прымаецца рашэнне аб заканчэнні гэтага этапу вайны.

ISAFПравіць

ISAF — узначаленая НАТА міжнародная вайсковая каалiцыя, які дзейнічаў на тэрыторыі Афганістана з 2001 года. Склад удзельнікаў кааліцыі быў неаднолькавым: у лютым 2005 года дзейнічалі кантынгенты 37 краін, у далейшым, іх колькасць павялічылася (у сакавіку 2011 года ў склад ISAF ўваходзілі вайскоўцы 46 краін НАТА[55]; у жніўні 2013 года ў склад ISAF ўваходзілі вайскоўцы 47 краін кааліцыі[56]). У агульнай складанасці за перыяд з пачатку ваеннай аперацыі ў 2001 годзе і да канца 2015 года ў склад ISAF ўваходзілі падраздзялення ўзброеных сіл 50 краін свету, найбольш буйным з’яўляецца кантынгент ЗША. Па стане на 1 чэрвеня 2014 года, агульная колькасць ISAF складала 49 902 вайскоўцаў[57].

Спіс краін, якія ўдзельнічалі ў канфлікце ў Афганістана ў рамках ISAF:

СтратыПравіць

ISAF
Паводле дадзеных міністэрстваў абароны ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, да 31 снежня 2014 года баявыя і небаявыя страты міжнароднай кааліцыі ў ходзе аперацыі «Нязломная свабода» (галоўным чынам у Афганістане) склалі звыш 3 485 ваеннаслужачых загінуўшымі. Найбольшыя страты панеслі ЗША (2 356), Вялікабрытанія (453), Канада (162[58]), Францыя (88[59]), ФРГ (55[60]).

У пералічаныя вышэй страты не ўключаны страты сярод супрацоўнікаў паліцыі краін Еўрасаюза, якія знаходзiлiся ў Афганістане па праграме EUPOL — Afghanistan, але не з’яўляюцца ваеннаслужачымі ISAF. Таксама, ў пералічаныя вышэй страты не ўключаны супрацоўнікі замежных прыватных ваенных і ахоўных кампаній, якія дзейнічалі ў Афганістане з дазволу і ў інтарэсах краін кааліцыі. Між тым, па стане на пачатак снежня 2009 года, у Афганістане дзейнічала 104 тыс. супрацоўнікаў прыватных ваенных і ахоўных кампаній[61]. У далейшым, па патрабаванні ўрада Афганістана[62] іх колькасць была зменшана. Па стане на сярэдзіну 2012 года, у Афганістане дзейнічала да 40 тыс. Супрацоўнікаў замежных прыватных ваенных кампаній[63].

Па няпоўных даных, у Афганістане загінулі не менш 1843 кантрактнікаў кааліцыйных сіл.

Большасць вайскоўцаў ISAF загiнула ад самаробных выбуховых прылад. Па дадзеных сайта iCasualties.org, страты ISAF ад прымянення праціўнікам мінна-выбуховых прылад у 2010 годзе склалі 58% (368 з 630 ваеннаслужачых) агульных страт ад варожых дзеянняў праціўніка, у 2011 годзе — 51% (252 з 492 ваеннаслужачых).

Талiбан
Дакладная колькасць забітых і параненых баевікоў застаецца невядомым. Але паведамляецца, што ў перыяд з пачатку аперацыі ў 2001 годзе да сярэдзіны верасня 2011 года, страты баевікоў склалі 15-20 тыс. чалавек[64].

Урадавыя сiлы Афганістана
23 кастрычніка 2014 года афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Афганістана Захір Азімі паведаміў, што ў ходзе баявых дзеянняў у перыяд з 2003 да 23 кастрычніка 2014 года загінулі 2853 ваеннаслужачых Афганскай нацыянальнай арміі[65].

Па афіцыйных дадзеных НАТА, якія агучыў намеснік камандуючага сіламі ISAF ў Афганістане генерал-лейтэнант Дж. Андэрсан, на працягу 2014 года страты афганскіх сіл бяспекі склалі 4634 чалавек забітымі (пры гэтым, з ліку забітых у перыяд са студзеня да 28 снежня 2014 году каля 3200 складалі забітыя паліцыянты, астатнімі з'яўляліся вайскоўцы, супрацоўнікі памежнай аховы, спецслужбаў і інш.)[66].

Мiрныя жыхары
Афіцыйных дадзеных адносна страт грамадзянскага насельніцтва ў Афганістане няма, але ацэнкі незалежных арганізацый моцна разыходзяцца. Асноўную крытыку з боку праваабарончых арганізацый выклікаюць залішне актыўныя авіяцыйныя ўдары ISAF пры недастаткова дбайным выбары мэтаў. Па дадзеных Marc W. Herold, у перыяд з 7 кастрычніка 2001 да чэрвеня 2003 года ў выніку авіяўдараў ЗША загінула больш 3600 чалавек[67]. Вялікая колькасць мірных жыхароў загінулі і ад рук баевікоў, у асноўным падчас тэрактаў.

Наступствы вайныПравіць

Ваенна-палітычнае становішчаПравіць

Пасля вываду асноўных сіл НАТА з Афганістана вайна працягнулася. Неўзабаве да канфлікту далучылася тэрарыстычная групоўка Ісламская дзяржава, ваюючыя як з талібамі, так і з замежнымі войскамі. У студзені 2015 года тэрарысты пачалі актыўную дзейнасць у Кабуле. Па прычынам павялячэння акиыўнасцi сiл баевiкоў, НАТА прымае рашэнне аднавіць ваенныя дзеянні, спыненыя ў канцы 2014 года, а таксама распаўсюдзіць на тэрыторыю Афганiстана дзейнасць аперацыi супраць ІД[68].

Вытворчасць наркотыкаўПравіць

 
Аўстралійскія салдаты на макавым полі.

Пасля ўводу войскаў НАТА вытворчасць наркотыкаў павялічылася. Некаторыя расійскія даследчыкі сцвярджаюць, што «адміністрацыя Буша глядзела скрозь пальцы на імклівы рост вытворчасці гераіну»[69][70][71][72]. Падобнае меркаванне мае і швейцарскі журналіст Р. Лабев’ер, аўтар кнігі «Долары тэрору. Злучаныя Штаты і ісламісты». Ён сцвярджае, што ў Афганістане амерыканцы атрымліваюць звышпрыбыткі ад нарказбройнага «бізнэсу» і фінансавання тэрарыстаў[73]. Дэпутат Дзярждумы РФ Андрэй Какошын: «Усе прапановы амерыканскіх саюзнікаў па НАТА ліквідаваць гэтыя прадпрыемствы па перапрацоўцы опіуму ў гераін былі адпрэчаныя, паколькі гэта падрывала ўлада і магчымасці тых, на каго абапіраліся ЗША і НАТА»[74].

На тэму атрымання даходаў амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ад вырошчвання опію зняты дакументальны фільм «База».

Па папярэдніх дадзеных, агучаных кіраўніком ФСКН В. Івановым, у 2014 годзе плошчы пасеваў опіюмнага маку ў Афганістане дасягнулі гістарычна рэкорднага максімуму ў 250 тыс. гектараў[75].

Вытворчасць опіюму-сырца:[76]

1999 год 2000 год 2001 год 2002 год 2003 год 2004 год 2005 год 2007 год 2008 год 2009 год 2010 год
4565 тон 3276 тон 185 тон 2700 тон 3400 тон 4200 тон 4100 тон 8200 тон[77] 7700 тон[77] 6900 тон[78] 3600 тон[79]

Ацэнкі вынікаў вайныПравіць

Аб удзеле НАТА ў афганскім канфлікце галоўным чынам ставяцца крытычна. Найбольш адмоўныя ацэнкi i стаўлення дзеянням ЗША і ISAF ў Афганістане маюць месца на Постсавецкай Прасторы і Блізкім Усходзе.

Афганскi журналіст Хабіба Заіра аб наступствах амерыканскай кампаніі даў такi каментарый[80]: «Я думаў, што ЗША скінуць ўладу талібаў, і вайна ў Афганістане спыніцца. Але яна толькі разгарэлася мацней».

Па тэме амерыканскага ўварвання ў Афганiстан i яго вынікаў першы намеснік старшыні камітэта па міжнародных справах Савета РФ Уладзімір Джабараў заявiў[81]: «Вынікі ўмяшання ЗША ва ўнутраную палітыку Афганістана небагатыя, таму што з тымі мэтамі, з якімі яны заходзілі — знішчэнне Аль-Каіды, Талібану ... — яны іх не дасягнулі. Прэзідэнт Афганістана кіруе толькі яго сталіцай — Кабулам, а ўся тэрыторыя краіны зноў знаходзіцца пад Талібанам».

Расiйскi палітолаг Сяргей Маркаў характарызуе вынiкi кампанii так: «Без сумневу, штаб-кватэра «Аль-Каіды» ў Афганістане была разгромлена, быў спынены марш «Талібану» ў Сярэднюю Азію. Але ніякага нармальнага развіцця Афганістана няма, сёння гэта разбітая краіна, якая ледзь-ледзь выжывае. Ніякай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, у адрозненне ад СССР, ЗША там не прыдумалі».

У 2018 годзе сацыялагічная служба Pew Research Center апублікавала апытанне, згодна з якiм, 49% апытаных грамадзян ЗША лічаць, што амерыканскія войскі i ix саюзнiкi не дасягнулі пастаўленых мэтаў у Афганістане[82]. Пры гэтым 45% мяркуюць, што рашэнне ўварвацца ў гэтую краiну было правільным. У 2006 годзе працэнт апытаных з такім меркаваннем склаў каля 30.

Аднак ўмяшанне НАТА ў афганскі канфлікт часткова дапамагло стрымаць націск iсламарадыкалаў на Блiзкiм Усходзе. Дзякуючы ваеннай аперацыі ЗША, удалося абясшкодзіць найбольш уплывовых і небяспечных лідараў iсламiсцкiх тэрарыстычных арганізацый, такіх як бен Ладэн.

Ваенныя злачынствыПравіць

Падчас узброенага канфлікту ободва супрацьстаялыя бакi былі абвінавачаныя ў жорсткім абыходжанні з ваеннапалоннымі, забойстве мірных жыхароў, рабаваннях, выкраданні людзей і іншых злачынствах.

У лістападзе 2001 года амерыканскія салдаты забілі каля 800 палонных талібаў блізу горада Мазары-Шарыф[83].

У верасні 2004 года былі асуджаныя 20 амерыканскіх салдат, якія звярталіся да катаванняў зняволеных у турме Баграма.

У 2010 годзе ваеннаслужачыя арміі ЗША забілі 7 мірных грамадзян, у тым ліку 2 цяжарных жанчын. Пры гэтым сведкі распавялі, што амерыканскія салдаты выцягвалі кулі з целаў забітых, каб схаваць сляды злачынства. Спачатку прадстаўнікі Узброеных сіл ЗША заявілі, што ўсе гэтыя людзi былі забітыя за некалькі дзён да рэйду, аднак пазней Пентагон прызнаў, што гэта адбылося падчас правядзення чарговай аперацыі ISAF[84].

У 2017 годзе былі апублікаваныя дакументы, дзе ішла гаворка пра 10 выпадкаў, якія адбыліся паміж 2009-м і 2013 гадамі, калі аўстралійскія вайскоўцы забівалі мірных афганскіх жыхароў, у тым ліку дзяцей. З дакументаў вынікае, што вышэйшае начальства міністэрства абароны ўстрывожана маральнымі якасцямі аўстралійскага спецназа, паколькі тыя паводзілі крывавую, утоеную вайну супраць баевiкоў[85].

З боку тэрарыстаў-талібаў вядзецца пераследы ў адносінах да немусульман і прадстаўнікоў некаторых этнасаў (напрыклад, народа хазар[86]. Баевікі сілком прымушалі пераходзіць у іслам, адрошчваць бараду, насіць цюрбаны, выконваць законы шарыяту[86]. Непадпарадкаванне каралася смерцю. Так, у ліпені 2012 года ў вёсцы Кімчак, размешчанай у правінцыі Парван, баевікі публічна забiлi двух жанчын, абвiнчаваных нібыта за «пералюб»[87].

Гл. таксамаПравіць

ЛiтаратураПравіць

  • Нiкольскi М. Аперацыя «Анаконда» // «Техника и вооружение вчера, сегодня, завтра» : журнал. — 2003. — Май (№ 05). — С. 27-29.

ЗноскіПравіць

  1. U.S. formally ends the war in Afghanistan , CBA News (28 December 2014). Праверана 28 снежня 2014.
  2. NATO-led Resolute Support Mission in Afghanistan (27 лістапада 2014). Праверана 16 снежня 2014.
  3. Afghanistan: Security Council backs agreement on new non-combat NATO mission (12 снежня 2014). Праверана 16 снежня 2014.
  4. Военнослужащие Грузии будут участвовать в миссии НАТО в Афганистане // РИА Новости, 25.12.2014
  5. «Талибан» объявил о поражении США в Афганистане
  6. 2014 UNHCR country operations profile - Afghanistan
  7. Britain's War In Afghanistan Comes To An End — Sky News, Sunday 26 October 2014
  8. Опыт использования частных военных компаний в ходе военных конфликтов в Ираке и Афганистане
  9. Lashkar-e-Jhangvi: inciting sectarianism in Afghanistan?
  10. Сеть Хаккани
  11. Foreign Fighters of Harsher Bent Bolster Taliban
  12. Пакистанский премьер признал причастность своей страны к поддержке «Аль-Каиды»
  13. Pakistan's shadowy secret service
  14. Karzai wants action by allied forces in Pakistan
  15. U.S. Says Agents Of Pakistan Aid Afghan Taliban
  16. Isaf Seizes Iranian Weapons in Nimroz
  17. Is Iran Supporting the Insurgency in Afghanistan?
  18. Iran still supporting Afghan insurgency-U.S.
  19. Troop numbers and contributions
  20. Congressional Research Services Report for Congress — U.S. Forces in Afghanistan — Updated July 15, 2008
  21. RS22633 — U.S. Forces in Afghanistan — July 15, 2008
  22. 22,0 22,1 22,2 22,3 22,4 Despite Massive Taliban Death Toll No Drop in Insurgency, VOA, 06.04.2014
  23. Partlow, Joshua. In Afghanistan, Taliban leaving al-Qaeda behind , washingtonpost.com (November 11, 2009). Праверана 9 лютага 2010.
  24. 500 Al-Queda members in Pakistan. http://www.cnn.com/2009/CRIME/07/30/robertson.al.qaeda.training/index.html
  25. 25,0 25,1 A Sober Assessment of Afghanistan - washingtonpost.com. Washingtonpost.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 2 кастрычніка 2008.
  26. Uzbek Fighters in Pakistan Reportedly Return to Afghanistan. Jamestown.org. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2013. Праверана 2 кастрычніка 2008.
  27. Taliban Military
  28. КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане
  29. Какими методами преуменьшаются потери США в Афганистане
  30. В США подсчитали потери в Ираке и Афганистане
  31. Independent: Чего действительно удалось достичь в результате войны в Афганистане? | ЦентрАзия
  32. Резолюция 1386 СБ ООН
  33. Risks of Reversing the Afghanistan Surge // «The New York Times» ад 20 чэрвеня 2011
  34. Obama Announces Afghanistan Troop Withdrawal In Speech To Nation
  35. НАТО передало контроль над обеспечением безопасности в Афганистане национальным силовым структурам
  36. США и НАТО передали полномочия афганским военным
  37. Reagan Doctrine, 1985. United States State Department. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2007. Праверана 20 лютага 2011.
  38. Когда закончилась война в Афганистане
  39. США отвергают решение о бин Ладене
  40. War in Afganistan
  41. inoСМИ.Ru | Как бен Ладен сбежал от американцев - II
  42. icasualties.org Страты
  43. Neville, Leigh, Special Forces in the War on Terror (General Military), Osprey Publishing, 2015 ISBN 978-1472807908, p.83
  44. Dossier on Civilian Victims of United States' Aerial Bombing
  45. 45,00 45,01 45,02 45,03 45,04 45,05 45,06 45,07 45,08 45,09 45,10 45,11 45,12 45,13 45,14 45,15 45,16 45,17 45,18 45,19 45,20 45,21 45,22 45,23 45,24 45,25 45,26 ru:Хронология войны в Афганистане ( 2001— 2014)
  46. Афганистан пережил «Горный прорыв»
  47. Операция «Медуза» в Афганистане
  48. BBC NEWS | UK | UK troops 'destroy' Taleban camp
  49. Би-би-си | В мире | В Афганистане «убиты 150 талибов»
  50. [1]
  51. Новости@Mail.Ru: ВВС США устроили кровавую бойню в афганском Мазари-Дини
  52. BBC NEWS | South Asia | Afghan forces vow to retake town
  53. НАТО начала вывод войск из Афганистана. Первыми ушли голландцы.
  54. В Афганистане, подорвавшись на мине, погибли трое британских солдат. - Новости Единой ленты - РосБизнесКонсалтинг
  55. International Security Assistance Force (ISAF): Key Facts and Figures
  56. International Security Assistance Force (ISAF): Key Facts and Figures // Официальный сайт НАТО, 1 августа 2013.
  57. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 9 чэрвеня 2014.
  58. «У перыяд з пачатку кампаніі ў Афганістане да 12 сакавіка 2014 года, калі кампанія была афіцыйна завершана ... 162 загінулі, 2179 былі параненыя»
    Адносiны канадцаў да афганскай кампаніі // «Зарубежное военное обозрение», № 4 (805), красавік 2014. стр.96
  59. «France’s largest military commitment since the Algerian war for independence… cost the country 88 of its troops and injured another 725.»
    Bruce Crumley. Ceremony for Returning Troops Closes French Combat Mission in Afghanistan // «Time» от 8 декабря 2012
  60. «За перыяд удзелу ў МССБ, якая дзейнічае з 2001 года, там загінулі 55 вайскоўцаў ФРГ »»
    Германiя // «Зарубежное военное обозрение», № 3 (804), сакавiк 2014. стр.96
  61. Afganistán: una guerra «subcontratada» // «BBC Mundo» от 5 декабря 2009
  62. Карзай решил выгнать из Афганистана частных охранников // «Lenta.RU» от 17 августа 2010
  63. Т. Камаў. Аб дзейнасці прыватных ваенных кампаній у Афганістане // «Зарубежное военное обозрение», № 7 (784), лiпень 2012. стр.86
  64. Да 10-годдзя ўводу амерыканскіх войскаў у Афганістан // «Зарубежное военное обозрение», № 10 (775), кастрычнік 2011. старонкi 104-105
  65. 2,853 ANA troops killed in action since 2003// «The Afghanistan Times» от 23 октября 2014
  66. US, NATO Formally End Afghanistan War
  67. Dossier on Civilian Victims of United States' Aerial Bombing
  68. Matthew Dearing Capture the Flag in Afghanistan. Foreign Policy (22 студзеня 2015).
  69. Производство опийных наркотиков (героина) в Афганистане: инфраструктура наркобизнеса
  70. Афганская доза России. Георгий ЗОТОВ. © 1997—2008 ЗАО «Аргументы и факты» № 35 (1348) от 30.08.2006
  71. Владислав Шурыгин. Афганистан: Буш, ложь и героин
  72. Бахтияр Ахмедханов. «Слёзы Аллаха — наши слёзы»
  73. Антон Андреенко. Кто стоит за глобальным наркотерроризмом
  74. Повод к замирению «Эксперт Online»/30 марта 2009
  75. Рекордные посевы опийного мака в Афганистане угрожают безопасности России — ФСКН // ИА «Финмаркет»
  76. Айдар Махмадиев. Нельзя преуменьшать опасность, исходящую от производства наркотиков в Афганистане
  77. 77,0 77,1 На афганской игле (Праверана 6 мая 2009)
  78. Наркокурьеры осваивают новые маршруты (Праверана 28 студзеня 2010)
  79. УНП ООН опубликовало доклад о производстве опиума в Афганистане
  80. «Я поддерживал вторжение США в Афганистан. Я был наивен»ihodl, 12 октября 2016
  81. Увязли по уши. Как США проиграли войну в АфганистанеАргументы и факты, 7 октября 2016
  82. «Цель Вашингтона — не борьба с терроризмом»: чего добились США за 17 лет военного присутствия в Афганистане RT, 7 октября 2018
  83. СТР. 1: "ВОЕННОЕ ПРЕСТУПЛЕНИЕ США В АФГАНИСТАНЕ — СОТНИ ВОЕННОПЛЕННЫХ УБИТО В МАЗАРИ-ШАРИФЕ"...
  84. Пытки как технология допроса: США обвиняются в военных преступлениях в Афганистане — RT, 15 ноября 2016
  85. Секретные документы о “зверствах” австралийских военных в АфганистанеЯщик Пандоры, 26 июля 2017
  86. 86,0 86,1 Афганский беженец в Баку рассказал озверствах режима "Талибан" — Sputnik, 10 октября 2017
  87. Николай Сологубовский Зверство. Кто такие талибы?maxpark, 9 июля 2012

СпасылкіПравіць