Вывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)

Вывад амерыканскіх войск з Афганістана праводзіўся паступова. На люты 2020 года ў краіне знаходзілася 13 000 амерыканскіх вайскоўцаў. Да канца прэзідэнцтва Дональда Трампа кантынгент скарочаны да 2500 чалавек. Новы кіраўнік дзяржавы Джо Байдэн прызначыў канчатковы вывад усіх часцей Узброеных сіл ЗША і іх саюзнікаў на 11 верасня 2021 года, да 20-годдзя тэрарыстычных атак на Сусветны гандлёвы цэнтр. Аднак пазней усё было перанесена на 31 жніўня.

Амерыканскія лётчыкі садзяцца на самалёт C-17 Globemaster III на авіябазе Аль-Удэйд падчас вываду замежных сіл, 27 мая 2021 года.
Пагрузка верталёта UH-60L Blackhawk у C-17 Globemaster III, авіябаза Баграм, 15 чэрвеня 2021 года.

Да гэтага часу праз Афганскі канфлікт прайшлі 750 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў[1]. Па даных Міністэрства абароны ЗША, у баявых дзеяннях загінула каля 2500 салдат і афіцэраў, а фінансавыя выдаткі склалі 822 млрд долараў[2]. З улікам спадарожных выдаткаў, напрыклад, выдаткаў на ваенныя пенсіі і медыцынскую дапамогу ветэранам, марнаванні іншых міністэрстваў на ваенныя патрэбы, і працэнты, што выплачваюцца па ваенных пазыках, дапамогі па аднаўленні афганскай інфраструктуры, агульная лічба набліжаецца да двух трыльёнаў долараў[3]. Вайна ў Афганістане стала самым доўгім узброеным канфліктам у гісторыі ЗША[4].

Перадгісторыя правіць

У 1979 годзе СССР, з мэтай падтрымкі камуністычных сіл у Афганістане, уводзіць у краіну свае войскі. На працягу наступных 9 гадоў тут ішло ўзброенае супрацьстаянне паміж савецкай арміяй і дружалюбным ёй урадам у Кабуле з аднаго боку, і ісламарадыкальным рухам маджахедаў, які падтрымалі ЗША і іх саюзнікі[5], з другога. У 1989 годзе СССР выводзіць свае войскі з краіны, а ў 1992 маджахеды змаглі звергнуць існуючую ўладу і захапіць усю тэрыторыю Афганістана[6]. Аднак пасля гэтага рух распаўся на Паўночны альянс і найбольш радыкальныя групоўкі, якія пазней аб’ядналіся ў «Талібан». Апошняя сіла змагла захапіць сталіцу і абвясціць Ісламскі Эмірат Афганістан. Аж да 2001 года паміж Паўночным альянсам і ІЭА ішла бесперапынная барацьба за ўладу ў краіне.

Тады ў 90-х тэрарыст Усама бін Ладэн, які ўжо быў аб’яўлены ў вышук ўладамі ЗША, атрымаў прытулак у Афганістане[7]. Талібы адмаўляліся выдаваць бін Ладэна, нават пасля выбухаў у амерыканскіх пасольствах у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года прэзідэнт ЗША Джордж Буш высунуў талібам ультыматум: у самыя кароткія тэрміны выдаць амерыканскаму правасуддзю бін Ладэна, а таксама ўсё кіраўніцтва «Аль-Каіды». 21 верасня талібы адказалі адмовай, заявіўшы, што амерыканцы не далі дастаткова важкіх доказаў дачынення гэтай арганізацыі да нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне.

Тады было вырашана правесці ваенную аперацыю ў Афганістане, аб’яднаўшыся з Паўночным альянсам у барацьбе з ІЭА і Талібанам. Афіцыйна ЗША разам з саюзнікамі прадэкларавалі тры мэты свайго ўварвання[8]:

  • звяржэнне рэжыму талібаў,
  • вызваленне тэрыторыі Афганістана ад уплыву талібаў,
  • паланенне і суд над удзельнікамі Аль-Каіды.

7 кастрычніка адбылося ўварванне. За адносна кароткі тэрмін асноўныя сілы Талібану былі разгромлены, а іх апаненты з Паўночнага Альянсу сфармавалі новыя ўлады. Аднак баявыя дзеянні ўсё яшчэ працягваліся. З ліпеня 2011 года пачаўся паступовы вывад войскаў кааліцыі з Афганістана[9]. У ліпені 2013 года забеспячэнне бяспекі ў краіне перададзена мясцовым сілавым структурам, з гэтага моманту кантынгент кааліцыі граў дапаможную ролю[10][11]. Фактычна вайна была скончана толькі фармальна, а на самай справе працягвалася і далей.

У той жа час года на змену сілам міжнароднай узброенай кааліцыі (ISAF) прыйшла небаявая аперацыя альянсу «Рашучая падтрымка». Кантынгент замежных войскаў быў значна скарочаны, а ўвесь цяжар вайны лёг на плечы афганскай арміі.

Падрыхтоўка правіць

У 2018 годзе былі зроблены спробы заключыць мірнае пагадненне і ўзгадніць план вываду замежных войскаў. Працэс працягваўся да восені 2019, калі перамовы паміж амерыканскім кіраўніцтвам і Талібанам сарваліся з-за тэракту.

Аднак да гэтага часу склаліся асноўныя ўмовы магчымай дамовы[12]:

  • «Талібан» гарантуе, што не дазволіць міжнародным тэрарыстычным групоўкам накшталт «Аль-Каіды» выкарыстоўваць Афганістан як трэніровачную пляцоўку для нападаў за мяжой.
  • ЗША абавязваюцца вывесці з тэрыторыі краіны войскі.
  • Канфліктуючыя афганскія бакі павінны пачаць унутрыпалітычны дыялог.
  • У краіне усталёўваецца бестэрміновае перамір’е.

У пачатку лютага 2020 года ў пасланні кангрэсу амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў пра імкненне ЗША завяршыць канфлікты на Блізкім Усходзе. «Мы працуем, каб пакласці канец самай працяглай вайне Амерыкі і вярнуць нашыя войскі дадому», — сказаў Трамп пра канфлікт у Афганістане, адзначыўшы, што ЗША не павінны быць «паліцыянтам» для іншых дзяржаў.

21 лютага кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Морган Ортэгус апублікавала заяву Майка Пампеа аб пагадненні з талібамі, якое мае быць заключана. У дакуменце, у прыватнасці, гаварылася, што амерыканцы рыхтуюцца да падпісання пагаднення 29 лютага[13].

29 лютага ЗША і «Талібан» у Катары падпісалі мірнае пагадненне, якое прадугледжвае вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана і пачатак міжафганскага дыялогу. Подпісы пад дакументам паставілі спецпрадстаўнік Злучаных Штатаў па Афганістане і кіраўнік дэлегацыі на перамовах Залмай Халілзад і палітычны лідар талібаў мула Абдул Гані Барадар. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі больш за 30 краін.

Пагадненне прадугледжвала, што ЗША скароцяць колькасць войскаў у Афганістане з 12 да 8,6 тысячы чалавек на працягу 135 дзён, а затым, калі Талібан устрымаецца ад гвалту, працягнуць на працягу 14 месяцаў выводзіць і свае сілы, і сілы НАТА. Наўзамен Талібан мусіць адмовіцца ад выкарыстання афганскай тэрыторыі для нападу на ЗША і іншыя краіны. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб «сталым і ўсёабдымным перамір’і». Прамыя перамовы паміж Талібанам і ўрадам Афганістана будуць весціся ў рамках міжафганскага дыялогу. Акрамя гэтага, Талібан пачне ўзаемадзейнічаць з Саветам Бяспекі ААН, каб яго членаў выключылі з санкцыйных спісаў. Зрабіць гэта меркавалася да канца мая[14].

Вывад правіць

Па стане на люты 2020 года ў краіне ўсё яшчэ знаходзілася каля 13 000 амерыканскіх вайскоўцаў. На працягу 135 дзён пасля падпісання лютаўскага пагаднення паміж ЗША і Талібанам кантынгент скарацілі да 8600 чалавек. 8 жніўня міністр абароны Марк Эспер заявіў, што да канца лістапада Злучаныя Штаты скароцяць колькасць войскаў да ўзроўню ніжэй за 5000 чалавек[15]. 17 лістапада Пентагон абвясціў, што скароціць кантынгент з 4500 да 2500 вайскоўцаў да 15 студзеня наступнага года[16][17][18].

У сакавіку 2021 года ў навінавых паведамленнях гаварылася, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн патэнцыйна разглядае магчымасць захавання сіл ЗША ў Афганістане да лістапада[19]. 14 красавіка амерыканскі лідар абвясціў аб сваім намеры вывесці ўсе рэгулярныя войскі ЗША да 11 верасня, да 20-годдзя з тэрактаў 11 верасня[20][21][22][23]. За дзень да абвяшчэння Байдэн патэлефанаваў былым прэзідэнтам Джорджу Бушу і Бараку Абаме з нагоды свайго рашэння[24]. Як паведаміў дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен, сыход з Афганістана патрэбен, каб засяродзіць рэсурсы на барацьбе супраць Кітая і пандэміі COVID-19[25]. Пасля вываду войскаў ЗША разглядаліся варыянты перакідання войскаў, такія як перабазіраванне на караблі ВМС ЗША, краіны Блізкага Усходу ці краіны Цэнтральнай Азіі, такія як Таджыкістан[22][26][27].

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс яшчэ не прыняў рашэння аб тым, як дзейнічаць у дачыненні да вываду войскаў[28][29]. Чакалася, што Вялікабрытанія выведзе сваіх апошніх 750 вайскоўцаў адначасова з ЗША[30]. Як меркавалася, амерыканцы не выведуць усе свае войскі, таму што некаторыя сілы, дакладная колькасць якіх яшчэ не была вызначана, застануцца ў краіне для забеспячэння дыпламатычнай бяспекі[22], і незразумела, што адбудзецца з некалькімі сотнямі супрацоўнікаў сіл спецыяльных аперацый ЗША ў гэтым рэгіёне[22][31].

2 ліпеня Германія і Італія вывелі свае войскі з Афганістана[32]. У той жа дзень амерыканскія вайскоўцы пакінулі аэрадром Баграм, адключыўшы электрычнасць і вышмыгнуўшы ўначы, не паведаміўшы пра гэта Афганскай нацыянальнай арміі[33][34]. Афганскія ваенныя заявілі, што перш чым яны змаглі ўзяць пад свой кантроль аэрадром, база была разрабавана марадзёрамі[35]. 8 ліпеня прэзідэнт Байдэн абвясціў, што афіцыйнае завяршэнне вайны ў Афганістане для ЗША будзе 31 жніўня[36].

11 ліпеня міністр абароны Аўстраліі абвясціў аб спыненні сваёй ваеннай прысутнасці ў Афганістане. Апошнія 80 аўстралійскіх вайскоўцаў былі паступова выведзены за мінулы тыдзень[37].

22 ліпеня Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за прыняцце законапраекта, які палепшыць умовы прадастаўлення віз для афганскіх перакладчыкаў, што працавалі на амерыканскі персанал падчас вайны[38].

Нягледзячы на падзенне Кабула 15 жніўня, 5000 амерыканскіх салдат засталіся ў горадзе разам з некаторымі супрацоўнікамі пасольства ЗША[39]. Было таксама пацверджана, што войскі НАТА па-ранейшаму прысутнічаюць у міжнародным аэрапорце імя Хаміда Карзая[40]. У той жа дзень урад ЗША санкцыянаваў разгортванне 1000 дадатковых вайскоўцаў у Афганістане, у выніку чаго агульная колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Кабуле дасягнула 6000 чалавек[41]. 16 жніўня прэзідэнт Байдэн абвясціў аб разгортванні яшчэ тысячы байцоў 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі, у выніку чаго агульная колькасць вайскоўцаў дасягнула 7000 чалавек[42]. У той жа час Вялікабрытанія адправіла дадаткова 200 вайскоўцаў, у выніку чаго агульная колькасць брытанскіх сіл дасягнула 900[43].

23 жніўня дырэктар ЦРУ Уільям Бернс правёў сакрэтную сустрэчу ў Кабуле з лідарам Талібану Абдулам Гані Барадарам, які вярнуўся ў Афганістан з ссылкі ў Катары. Амерыканскі чыноўнік пацвердзіў, што вывад войскаў адбудзецца менавіта 31 жніўня[44][45].

26 жніўня ў міжнародным аэрапорце імя Хаміда Карзая адбыўся выбух, уладкаваны смяротнікам ІД. У выніку тэракту загінулі 11 марскіх пяхотнікаў, адзін баец ВМС і больш за 100 афганскіх грамадзян, а таксама некалькі членаў Талібану. Яшчэ адзін вайсковец ЗША памёр ад ран на наступны дзень[46][47][48].

У ноч з 30 на 31 жніўня апошні амерыканскі салдат (камандзір 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі генерал-маёр Крыстафер Донах’ю) пакінуў Афганістан[49]. Талібы зладзілі з гэтай нагоды начны феерверк над тэрыторыяй Кабульскага міжнароднага аэрапорта[50].

Рэакцыя правіць

Першапачатковая аб’ява адміністрацыі Байдэна аб поўным вывадзе войскаў да 11 верасня 2021 года выклікала як крытыку, так і хвалу ў ЗША. Некалькі сенатараў, такіх як Мітч Мак-Конел, Ліндсі Грэм, Джым Інхоф, Джоні Эрнст і Жанна Шахін[51][52][53], былі незадаволеныя сыходам з Афганістана. Іншыя сенатары, такія як Рэнд Пол і Джэк Рыд, падтрымалі гэтае рашэнне[54][55]. Былы прэзідэнт Дональд Трамп пахваліў Байдэна за працяг вываду войскаў, але раскрытыкаваў яго за тое, што ён абраў 11 верасня, бо гэта дата «павінна застацца днём разважанняў і памяці ў памяць аб тых вялікіх душах, якіх мы страцілі»[56][57]. Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што «былі як прадбачаныя, так і ненаўмысныя наступствы знаходжання і догляду»; адным з гэтых наступстваў, па яе словах, быў патэнцыйны крах афганскага ўрада, што прывяло да захопу ўлады талібамі і новай грамадзянскай вайны[58]. Былы прэзідэнт Джордж Буш быў таксама занепакоены, бо на яго думку гэта можа «стварыць вакуум, і ў выніку, верагодна, прыйдуць людзі, што адносяцца да жанчын як да грамадзян другога гатунку»[59]. У інтэрв’ю Deutsche Welle 14 ліпеня 2021 года Буш пацвердзіў сваю нязгоду з вывадам войскаў[60].

Сярод трэціх краін сыход ЗША станоўча ўспрыняў Іран. Міністр замежных спраў Махамад Джавад Зарыф заявіў, што вывад войск быў жаданым крокам, дадаўшы, што замежныя вайскоўцы не могуць прынесці мір у Афганістан[61].

Сродкі масавай інфармацыі, якія падтрымлівалі антыамерыканскую рыторыку, надалі асаблівую ўвагу сыходу з авіябазы Баграм, калі амерыканскі бок не паведаміў афганскім сілавікам, што даведаліся аб пакіданні аб’екта толькі праз две гадзіны. Расійскія СМІ тыражавалі кадры боепрыпасаў, бранятэхнікі і іншага абсталявання, кінутых ЗША, якія нібыта пасля трапілі ў рукі талібаў[62].

Наступствы правіць

 
Сітуацыя ў Афганістане на 1 мая 2021 года. Белым пазначаны тэрыторыі, кантраляваныя талібамі.

Сыход амерыканцаў заахвоціў талібаў перайсці да рашучых дзеянняў. Яшчэ падчас сыходу войскаў ЗША яны разгарнулі шырокамаштабнае наступленне па ўсёй краіне.

У маі 2021-га талібы захапілі 15 раёнаў, у тым ліку Нірх і Джалрэз ў правінцыі Майдан-Вардак[63][64][65][66]. Сярод захопленых месцаў была плаціна Дахла ў правінцыі Кандагар, другая па велічыні плаціна Афганістана[67][68]. У чэрвені талібы захапілі 69 раёнаў і ўвайшлі ў гарады Кундуз і Кулі-Хумры[63][69][70][71]. Тым часам горад Мазары-Шарыф быў абложаны баевікамі[72]. Сярод месцаў, захопленых талібамі, быў галоўны памежны пераход Афганістана з Таджыкістанам і раён Сайдабад у правінцыі Майдан-Вардак, які называюць варотамі ў сталічны Кабул[73][74]. Што тычыцца абсталявання, талібы захапілі 700 грузавікоў і «хамераў» афганскіх сілавікоў, а таксама дзясяткі бронетранспарцёраў і артылерыйскіх сістэм[75].

10 ліпеня талібы захапілі раён Панджваі ў правінцыі Кандагар[76]. Па стане на 12 ліпеня талібы захапілі 55 раёнаў і ўвайшлі ў другі па велічыні горад Афганістана, Кандагар[77][78].

У сувязі са шматлікімі паразамі ўрадавай арміі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон загадаў адправіць 20 000 вайскоўцаў запасу Сухапутных войск краіны да мяжы з Афганістанам[79]. Расійскія ўлады заявілі, што працуюць з яго ўрадам, каб абараніць дзяржаву ад любой знешняй пагрозы ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)[80].

15 ліпеня лідары талібаў выказалі жаданне заключыць перамір’е з Кабулам на тэрмін да трох месяцаў у абмен на 7 тысяч зняволеных маджахедаў, якія знаходзіліся ў турмах Афганістана[81]. Пасля першага раўнда перамоў, арганізаваных у сталіцы эмірата Катар Дохе, дэлегацыі ўрада Афганістана і руху «Талібан» так і не прыйшлі да дамоўленасці аб кароткачасовым спыненні агню на час мусульманскага свята Ід аль-Адха (Курбан-байрам)[82]. Другі раўнд перамоў збіраліся правесці 25 ліпеня ў сталіцы Пакістана горадзе Ісламабад[83]. Аднак пасля інцыдэнту з выкраданнем дачкі афганскага пасла дыпламатычныя кантакты дзвюх краін апынуліся часова перапынены[84].

Раніцай 15 жніўня талібы ўвайшлі ў Кабул. Камандаванне групоўкі загадала байцам па магчымасці ўстрымлівацца ад гвалту і свабодна выпускаць тых, хто захоча пакінуць горад. Днём было абвешчана аб устанаўленні кантролю над усёй тэрыторыяй Афганістана. Прадстаўнікі руху заявілі, што прыбылі ў прэзідэнцкі палац у Кабуле на перамовы з уладамі з мэтай перадачы ўлады. Пазней стала вядома, што прэзідэнт Ашраф Гані выляцеў з Кабула ў Таджыкістан. Як заявіў выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Афганістана Абдул Сатар Мірзаквал, перадача ўлады ў Афганістане пройдзе мірна. У той жа дзень пачалася эвакуацыя замежных пасольстваў[85].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Валентин Богданов. Бегство из Афганистана: американцы не стали ждать 11 сентября // Вести.Ру, 4 июля 2021
  2. Во сколько обошлась США война в Афганистане? Графики // BBC News, 29 февраля 2020
  3. Сколько стоила США война в Афганистане. Графики Архівавана 23 жніўня 2021. // ThinkTanks.by, 2 марта 2020
  4. Ирина Таран, Алёна Медведева. Самая долгая война в истории США: почему Белый дом заявил о планах сократить присутствие в Афганистане // RT, 14 января 2020
  5. Reagan Doctrine, 1985. United States State Department. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2007. Праверана 20 лютага 2011.
  6. Когда закончилась война в Афганистане
  7. США отвергают решение о бин Ладене
  8. War in Afganistan Архівавана 29 верасня 2008.
  9. Obama Announces Afghanistan Troop Withdrawal In Speech To Nation
  10. НАТО передало контроль над обеспечением безопасности в Афганистане национальным силовым структурам
  11. США и НАТО передали полномочия афганским военным
  12. США договорились с «Талибаном» об условиях вывода войск из Афганистана // РБК, 22 августа 2019
  13. Помпео будет присутствовать при подписании соглашения США с «Талибаном» // РБК, 29 января 2020
  14. США и «Талибан» подписали мирное соглашение // РИА Новости, 29 февраля 2020
  15. Mark Esper says US troop levels in Afghanistan to go below 5,000 by end of November. CNN. Архівавана з першакрыніцы 9 August 2020. Праверана 9 August 2020.
  16. "Donald Trump: US announces plans to cut troop levels in Afghanistan, Iraq". Al Jazeera. 17 November 2020. Архівавана з арыгінала 17 November 2020. Праверана 17 November 2020.
  17. Faizi, Fatima; Gibbons-Neff, Thomas; Rahim, Najim (17 November 2020). "U.S. Troops Are Packing Up, Ready or Not". Архівавана з арыгінала 18 November 2020. Праверана 18 November 2020.
  18. Browne, Ryan; Cohen, Zachary; Starr, Barbara (17 November 2020). "US announces further drawdown of troops in Afghanistan and Iraq before Biden takes office". CNN. Архівавана з арыгінала November 18, 2020. Праверана 18 November 2020.
  19. "Biden weighs keeping U.S. troops in Afghanistan until November". NBC News. 18 March 2021. Архівавана з арыгінала 20 March 2021. Праверана 21 March 2021.
  20. Biden to announce withdrawal of US troops from Afghanistan by September 11. CNN. Архівавана з першакрыніцы 13 April 2021. Праверана 13 April 2021.
  21. Biden plans to withdraw U.S. forces from Afghanistan by Sept. 11, missing May deadline, reports say. MSNBC (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 April 2021. Праверана 13 April 2021.
  22. а б в г Biden to announce withdrawal of US troops from Afghanistan by September 11. CNN (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы April 21, 2021. Праверана 13 April 2021.
  23. Macias, Amanda. Biden plans to withdraw U.S. forces from Afghanistan by Sept. 11, missing May deadline, reports say. MSNBC (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 April 2021. Праверана 13 April 2021.
  24. Colson, Thomas. Biden called George W. Bush before he announced his Afghanistan troop withdrawal plan — but neither said whether Bush supported it. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2021. Праверана 10 May 2021.
  25. "U.S. Focus Shifting to China From Afghanistan, Blinken Says". Bloomberg. 18 April 202. Архівавана з арыгінала 18 April 2021. Праверана 19 April 2021.
  26. Lubold, Gordon; Salama, Vivian (8 May 2021). "Afghan Pullout Leaves U.S. Looking for Other Places to Station Its Troops". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала 9 May 2021. Праверана 9 May 2021.
  27. Putz, Catherine (15 April 2021). "Biden Announces Plan for US Exit from Afghan War, Urges Attention to Future Challenges". The Diplomat. Архівавана з арыгінала 19 April 2021. Праверана 8 July 2021.
  28. Emmott, Robin; Siebold, Sabine (18 February 2021). "No decision on any NATO withdrawal from Afghanistan, Stoltenberg says". Reuters. Архівавана з арыгінала 15 April 2021. Праверана 21 March 2021.
  29. Wolfgang, Ben. 'No final decision:' NATO deadlocked on Afghanistan mission as May 1 deadline looms. The Washington Times (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 February 2021. Праверана 24 February 2021.
  30. "UK troops expected to leave Afghanistan by September". BBC News. 14 April 2021. Архівавана з арыгінала 14 April 2021. Праверана 14 April 2021.
  31. Lawrence, J. P. (19 January 2021). "Troop levels are down, but US says over 18,000 contractors remain in Afghanistan". Stars & Stripes. Архівавана з арыгінала 20 April 2021. Праверана 22 February 2021.
  32. Germany, Italy Complete Troop Exit From Afghanistan. Voice of America (2 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2021. Праверана 2 July 2021.
  33. US left Bagram without telling new commander: Afghan officials. Aljazeera (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2021. Праверана 10 July 2021.
  34. U.S. Pulls Out of Afghanistan's Bagram Airfield in the Middle of the Night—Without Telling the New Commander(недаступная спасылка). Time (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 10 July 2021.
  35. "Bagram: Last US and Nato forces leave key Afghanistan base". BBC News. 2 July 2021. Архівавана з арыгінала 9 July 2021. Праверана 10 July 2021.
  36. Biden says US war in Afghanistan will end August 31 (англ.). AP NEWS (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  37. Australia Says Last Troops Withdrawn From Afghanistan. Voice of America (11 ліпеня 2021).
  38. House votes to evacuate more Afghan allies as US war ends. AP News (22 ліпеня 2021).
  39. Mengli, Ahmed (2021-08-15). "Afghan president flees country as U.S. rushes to exit with Taliban on brink of power". NBC News. Архівавана з арыгінала 2021-08-15. Праверана 2021-08-15.
  40. «NATO says it is helping keep Kabul airport open for evacuations».
  41. Schnell, Myhael (2021-08-15). "Pentagon authorizes sending additional 1,000 troops to Afghanistan". The Hill. Праверана 2021-08-15.
  42. Perchick, Michael. Another 1,000 82nd Airborne troops heading to Kabul to assist in evacuations, U.S. officials say (англ.). ABC11 Raleigh-Durham (15 жніўня 2021). Праверана 16 жніўня 2021.
  43. Morton, Becky (16 August 2021). "UK confident it can get Britons out of Afghanistan, Ben Wallace says". BBC News. Праверана 16 August 2021.
  44. "CIA director met Taliban leader in Afghanistan on Monday -sources". Reuters. 24 August 2021.
  45. "CIA chief secretly met with Taliban leader in Kabul: Report". Al-Jazeera. 24 August 2021.
  46. 13 US military personnel killed in attacks at Kabul airport (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 28 жніўня 2021.
  47. Officials: Explosion at Kabul airport appears to be a suicide attack (26 жніўня 2021). Праверана 26 жніўня 2021.
  48. Blast reported outside Hamid Karzai International Airport in Kabul (26 жніўня 2021). Праверана 26 жніўня 2021.
  49. Last American Soldier leaves Afghanistan (англ.). DVIDS. Праверана 31 жніўня 2021.
  50. https://www.usatoday.com/story/news/world/2021/08/30/afghanistan-live-updates/5645806001/
  51. Teh, Cheryl. Top GOP hawks come out in full force against an Afghanistan withdrawal by September 11. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы 19 April 2021. Праверана 19 April 2021.
  52. Senator Ernst: President not considering consequences of Afghanistan withdrawal. Radio Iowa. Праверана 17 July 2021.
  53. Shaheen says she has reservations about U.S. withdrawal from Afghanistan. WMUR TV. Праверана 17 July 2021.
  54. Senator Rand Paul supports pulling troops from Afghanistan. 14 News. Праверана 17 July 2021.
  55. Biden picked 'best of many poor choices' in Afghanistan says Senate Armed Services chair. NBC News. Праверана 17 July 2021.
  56. Trump calls Afghanistan withdrawal 'a wonderful and positive thing to do' and criticizes Biden's timeline. CNN. Архівавана з першакрыніцы 20 April 2021. Праверана 21 April 2021.
  57. Saric, Ivana. Trump calls Biden's Afghanistan withdrawal "wonderful" and "positive". Axios. Архівавана з першакрыніцы 21 April 2021. Праверана 21 April 2021.
  58. "Hillary Clinton warns of 'huge consequences' in Afghan US troop withdrawal". BBC. 3 May 2021. Архівавана з арыгінала 3 May 2021. Праверана 3 May 2021.
  59. Singman, Brooke. Former President George W. Bush 'deeply concerned' Afghanistan troop withdrawal will 'create a vacuum'. Fox News (20 мая 2021).
  60. Sonmez, Felicia. George W. Bush says ending U.S. military mission in Afghanistan is a mistake. The Washington Post (14 ліпеня 2021).
  61. Basu, Nayanima. US withdrawal from Afghanistan welcome, foreign forces can't bring peace in this region: Iran. The Print (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 April 2021. Праверана 16 April 2021.
  62. Смутное удовлетворение и тревога: NI о реакции Кремля на вывод войск США из Афганистана
  63. а б Roggio, Bill (29 June 2021). "Taliban doubles number of controlled Afghan districts since May 1". FDD's Long War Journal. Праверана 9 July 2021.
  64. Roggio, Bill (3 June 2021). "UN report on Taliban controlled and contested districts tracks with LWJ data". FDD's Long War Journal. Праверана 9 July 2021.
  65. "Taliban seize key district outside Afghan capital". France24. 12 May 2021. Праверана 9 July 2021.
  66. "Taliban capture more districts, surround Kabul". Global Village Space. 22 May 2021. Праверана 9 July 2021.
  67. "Taliban captures key Afghan dam as fighting rages". Al Jazeera English. 6 May 2021. Праверана 9 July 2021.
  68. De Luce, Dan; Yusufzai, Mushtaq; Smith, Saphora (25 June 2021). "Even the Taliban are surprised at how fast they're advancing in Afghanistan". NBC News. Праверана 8 July 2021.
  69. Gibbons-Neff, Thomas; Rahim, Najim (8 July 2021). "Taliban Enter Key Cities in Afghanistan's North After Swift Offensive". The New York Times. Праверана 9 July 2021.
  70. "Baghlan: PD2 of Pul-e-Khumri Held by Taliban, City Under Siege". Tolo News. 24 June 2021. Праверана 9 July 2021.
  71. Robertson, Nic (24 June 2021). "Afghanistan is disintegrating fast as Biden's troop withdrawal continues". CNN. Праверана 9 July 2021.
  72. Najafizada, Eltaf (22 June 2021). "Taliban Besiege Key Afghan City With U.S. Troops Set to Exit". Bloomberg. Праверана 9 July 2021.
  73. "Taliban captures Afghanistan's main Tajikistan border crossing". Al Jazeera English. 22 June 2021. Праверана 9 July 2021.
  74. Yusufzai, Mushtaq (27 June 2021). "Afghan Taliban capture another important district". The News Pakistan. Праверана 9 July 2021.
  75. Roblin, Sebastien (30 June 2021). "One Month, 700 Trucks: Afghanistan's U.S. Military Vehicles Fall Into Taliban Hands". Forbes. Праверана 9 July 2021.
  76. "The fall of Panjwaii casts a long shadow over Canada's Afghan war veterans". CBC News. 10 July 2021. Праверана 10 July 2021.
  77. Afghanistan at risk of collapse as Taliban storms the north. FDD's Long War Journal (5 ліпеня 2021). Праверана 8 July 2021.
  78. Nossiter, Adam (9 July 2021). "Taliban Enter Kandahar City and Seize Border Posts". The New York Times. Праверана 10 July 2021.
  79. Заседание Совета Безопасности Республики Таджикистан | Президенти Тоҷикистон - President of Tajikistan - Президент Таджикистана - رئيس جمهورية تاجيكستان.
  80. "Tajikistan Seeks Russia-Led Alliance's Aid as Violence Builds on Afghan Border". The Moscow Times. 8 July 2021. Праверана 12 July 2021.
  81. Талибы назвали условия для перемирия «Коммерсантъ», 15 июля 2021 года
  82. Талибы заявили о провале переговоров Lenta.ru, 18 июля 2021 года
  83. Афганские переговоры продолжатся в Пакистане «Известия», 19 июля 2021 года
  84. Полно брани: Пакистан и Афганистан идут на обострение отношений «Известия», 20 июля 2021 года
  85. Талибы объявили о захвате всего Афганистана

Спасылкі правіць