Вывад амерыканскіх войск з Ірака (2007—2011)

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Вывад амерыканскіх войск з Ірака (англ.: Withdrawal of U.S. troops from Iraq, араб. انسحاب القوات الأمريكية من العراق‎‎) — паступовы працэс вываду амерыканскіх сіл з Ірака, які азнаменаваў завяршэнне Іракскай вайны. Ён пачаўся ў снежні 2007 года і быў завершаны да снежня 2011 года. Колькасць амерыканскіх узброеных сіл, перад пачаткам скарачэння кантынгенту, дасягнула піку ў 170 300 чалавек. Нягледзячы на сыход замежных войскаў, у краіне заставалася група ваенных інструктаў і байцоў розных ПВК, у той час як баявыя дзеянні працягваліся.

Прадмовы правіць

20 сакавіка 2003 года ЗША і іх саюзнікі пачынаюць ўварванне ў Ірак. Урад Садама Хусейна быў абвінавачаны ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі і наяўнасці зброі масмаўга знішчэння. Да пачатку мая кааліцыя цалкам разграміла сілы праціўніка, усталяваўшы кантроль над усёй краінай. Тады супраць амерыканскай акупацыі выступілі розныя ўзброеныя групоўкі, так званыя «іракскія інсургенты» альбо паўстанцы. Яны ўступілі ў барацьбу з войскамі міжнароднай кааліцыі і створаным ёю ўрадам Ірака, таксама перыядычна канфліктуючы паміж сабой[1][2][3].

Ключавой мэтай баевікоў было дабіцца сыходу замежнікаў з краіны. Нягледзячы на ​​маштабы кровапраліцця, рух супраціву быў не ў стане прымусіць ЗША вывесці армію з Ірака. Улічваючы тое, што ваенная служба ў ЗША ажыццяўляецца па кантракце, амерыканская грамадская думка фактычна не ў стане прымусіць ўрад пайсці на вывад войск — асабліва пасля таго, як перавыбранне Джорджа Буша азначала падтрымку яго палітыкі насельніцтвам. Значна вялікіх вынікаў партызанам удалося дамагчыся нанясеннем удараў па саюзнікам ЗША. Аднак паслядоўна яны выконвалі пастаўленыя задачы. Выкарыстоўваючы партызанскія метады вядзення вайны, паўстанцы здолелі спачатку выціснуць амерыканцаў з правінцый у буйныя населеныя пункты. Затым, падвяргаючыся рэгулярным нападам на патрулі і вайсковыя калоны ўнутры гарадоў, кааліцыйныя войскі паступова адступілі на новы рубеж абароны, схаваўшыся на ўласных ваенных базах. І нарэшце, амерыканцы перасталі адчуваць сябе ў бяспецы нават на ўласных базах.

Сам канфлікт, пачынаючы з самага свайго пачатку, заставаўся спрэчным пытаннем сярод грамадскасці ЗША і ўсёй сусветнай супольнасці. Па меры развіцця Іракскай вайны, незадаволенасць расла. У маі 2007 года 55% амерыканцаў, паводле апытання Quinnipiac University Poll, лічылі вайну ў Іраку памылкай, а 51% зарэгістраваных выбаршчыкаў выказаліся за вывад войскаў[4].

Пасля 2008 года, з прычыны розных фактараў, актыўнасць баевікоў пачала зніжацца. Зніжэнне ўзроўню гвалту ў Іраку было заўважана і амерыканскай грамадскай думкай. Як паказалі апытанні, у лютым таго ж года 48% рэспандэнтаў лічылі, што ваенная аперацыя ў Іраку праходзіць добра/вельмі добра (у параўнанні з 30% годам раней), і столькі ж лічылі, што яна ідзе дрэнна (у параўнанні з 67% годам раней)[5]. На такім фоне рыкаводства ЗША пачала распрацоўваць планы па перадачы ініцыятывы ад кааліцыі да ўрадавага арміі[6].

Да 31 снежня 2008 года ў краіне, акрамя амерыканскіх і брытанскіх войскаў, заставаліся толькі падраздзяленні Аўстраліі, Румыніі, Сальвадора і Эстоніі[7].

Прававая падрыхтоўка правіць

Ініцыятыва Кангрэса правіць

У 27 красавіка 2007 года Кангрэс ЗША прыняў законапраект аб дадатковых выдатках для Ірака, які ўсталёўваў крайні тэрмін вываду войскаў, але прэзідэнт Буш наклаў вета на гэты законапраект, спаслаўшыся на сваю заклапочанасць з нагоды ўстанаўлення крайняга тэрміну вываду[8][9][10].

9 мая Джым Макговэрн прадставіў Палаце прадстаўнікоў свой план па забяспечэнню перадыслакацыі (вывада) арміі Злучаных Штатаў з Ірака. Аднак і гэты законапраект праваліўся з 255 галасамі супраць 171[11]. Ужо 12 ліпеня Палата прадстаўнікоў прагаласавала 223 супраць 201 галасоў за перадыслакацыю амерыканскіх узброеных сіл. Рэзалюцыя патрабавала, каб большая частка войскаў была выведзена з Ірака да 1 красавіка 2008[12][13].

18 ліпеня таго ж года, пасля дэбатаў, якія доўжыліся ўсю ноч, сенат заблакаваў прыняцце законапраекта, які ўсталёўваў бы графік вываду войскаў, прагаласаваўшы 52 супраць 47 галасоў. Вывад войскаў павінен быў пачацца на працягу 120 дзён і запатрабаваў бы, каб усе войскі (за выключэннем нявызначанага ліку, што можна было б пакінуць для выканання вельмі вузкага кола задач) былі выведзены з краіны да 30 красавіка наступнага года[14].

Амерыкана-іракскія пагадненні правіць

У 2008 годзе амерыканскі і іракскі ўрады падпісалі пагадненне «Аб статусе Узброеных сіл». Дакументам адзначалася канкрэтная дата — 30 чэрвеня 2009 года, да якой амерыканскія войскі павінны былі сысці з іракскіх гарадоў, і поўную дату сыходу з іракскай тэрыторыі да 31 снежня 2011 года. 14 снежня 2008 года тагачасны прэзідэнт Джордж У. Буш падпісаў пагадненне аб бяспецы з Іракам. Падчас сваёй чацвёртай і апошняй паездкі ў Ірак амерыканскі лідар выступіў на тэлевізійнай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Ірака Нуры аль-Малікі, каб адсвяткаваць гэтае пагадненне, і вітаў поспехі ў галіне бяспекі ў Іраку, заявіўшы, што ўсяго два гады таму «такое пагадненне здавалася немагчымым»[15].

27 лютага 2009 года на базе марской пяхоты Кэмп-Лежэн у Паўночнай Караліне прэзідэнт Барак Абама абвясціў аб пераглядзе першапачатковай даты вываду войск з Ірака. Перагляд павінен быў падоўжыць першапачатковую дату — 30 чэрвеня 2009 года — яшчэ на 10 месяцаў, да 31 жніўня 2010 года. Прэзідэнт Абама пацвердзіў прыхільнасць першапачатковай даце поўнага вываду войскаў — 31 снежня 2011 года, усталяванай пагадненнем паміж адміністрацыяй Буша і іракскім урадам[16].

Вывад правіць

13 верасня 2007 года прэзідэнт Буш абвясціў, што 168 000 амерыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў той час у Іраку, будуць скарочаны на 5700 чалавек да Каляд і што дадатковыя войскі будуць выведзены, у выніку чаго агульная колькасць амерыканскіх войскаў скароціцца з 20 да 15 баявых брыгад да ліпеня 2008 года. Але да канца года колькасць амерыканскіх войскаў у Іраку скарацілася да 146 000 чалавек.[17].

19 жніўня 2010 года 4-я брыгада «Страйкер» 2-й пяхотнай дывізіі стала апошняй амерыканскай баявой брыгадай, выведзенай з Ірака. У той жа час, у сваёй прамове 31 жніўня 2010 года Абама заявіў[18][19][20]:

«Амерыканская ваенная місія ў Іраку скончылася. Аперацыя «Іракская свабода» таксама скончылася, і цяпер іракскі народ нясе галоўную адказнасць за бяспеку сваёй краіны.»

У той жа час, каля 50 000 амерыканскіх вайскоўцаў заставаліся ў краіне ў якасці кансультантаў у рамках аперацыі «Новы світанак», якая працягвалася да канца 2011 года. Амерыканскія вайскоўцы працягвалі навучаць і кансультаваць іракскія войскі[21].

Хутка, з крахам дыскусій аб падаўжэнні знаходжання амерыканскіх сіл, Абама абвясціў аб поўным вывадзе амерыканскіх вайскоўцаў з Ірака, як і планавалася раней, 21 кастрычніка 2011 года[22]. 15 снежня 2011 года ў Багдадзе адбылася ўрачыстая цырымонія завяршэння амерыканскай ваеннай місіі[23]. Апошнія 500 салдат пакінулі Ірак раніцай 18 снежня. На момант вываду войскаў у Злучаных Штатаў заставаўся адзін салдат — старшы сяржант Ахмед К. Аль-Тае, які з 23 кастрычніка 2006 года ўсё яшчэ лічыўся зніклым без вестак у Іраку. 26 лютага 2012 года было пацверджана, што у дзень знікнення баец загінуў[24].

Наступствы правіць

Па стане на снежань 2011 года асобныя сутычкі працягваліся, але яны былі нязначныя. У 2012—2013 гадах, калі паўстанцы паднялі бунт супраць урада і наймітаў ПВК, гвалт у Іраку аднавіўся. Групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[25][26]. На фоне грамадзянскай вайны ўзмацнілася групоўка «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта», якая ў 2014 годзе ўпэўнена разграміла ўрадавую армію на захадзе краіны. У гэты час стала ясна, што без узмоцненай замежнай падтрымкі Ірак не зможа доўга супрацьстаяць баевікам. Ужо 19 чэрвеня Барак Абама заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя накіраваць у Ірак 300 ваенных. Неўзабаве ў краіну накіраваліся кантынгенту і іншых заходніх краін[27]. Падтрымку аказаў таксама суседні Іран[28][29].

Новая кампанія не была такой шырокамаштабнай для кааліцыі, якая займалася пераважна каардынацыяй і правядзеннем асобных спецаперацый. Так, па стане на студзень 2019 года, непасрэдна амерыканскі кантынгент склаў звыш за пяць тысяч чалавек[30].

Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець. Нягледзячы на ​​паражэнне і страту кантролю над 99% тэрыторый, яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах[31].

У 2020 годзе, на фоне Іранскага крызісу, парламент Ірака запатрабаваў поўнага вываду ўсіх замежных падраздзяленняў, аднак прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп наўзамен запатрабаваў платы за пабудаваныя амерыканцамі армейскія базы. Аднак у сакавіку Белы дом пачаў другі паступовы працэс па вываду свайго кантынгенту[32].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Information on the US efforts to rebuild Iraq, with focus on the PRT program
  2. Back from Iraq: The Veterans' Stories Project
  3. Searchable timeline of Iraq occupation
  4. Quinnipiac University Poll. Архівавана з першакрыніцы 5 December 2016. Праверана 17 June 2006.
  5. Obama Has the Lead, but Potential Problems Too (Праверана 12 мая 2009)
  6. В. П. Юрченко. Военно-политическая обстановка в Ираке (октябрь 2008 года) (Праверана 12 мая 2009)
  7. В. П. Юрченко «Военно-политическая обстановка в Ираке (декабрь 2008 года)»
  8. "Senate passes Iraq withdrawal bill; veto threat looms". CNN. 26 красавіка 2007. Архівавана з арыгінала 26 снежня 2017. Праверана 7 Травень 2007.
  9. "Bush vetoes war-funding bill with withdrawal timetable". CNN. 2 Травень 2007. Архівавана з арыгінала 23 кастрычніка 2017. Праверана 7 Травень 2007.
  10. "Bush Vetoes Iraq War Spending Bill". Fox News. 1 Травень 2007. Архівавана з арыгінала 6 красавіка 2015. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  11. H.R. 2237(недаступная спасылка). Thomas.loc.gov. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2008. Праверана 25 снежня 2012.
  12. wcbstv.com – House Passes Troop Withdrawal Bill. Архівавана з першакрыніцы 13 July 2007.
  13. "House passes bill to bring troops home in '08 –". CNN. Архівавана з арыгінала 13 July 2007. Праверана 2012-12-25.
  14. Flaherty, Anne (18 July 2007). "Senate Troop Withdrawal Bill Scuttled". Time. Архівавана з арыгінала 5 July 2009. Праверана 18 July 2007. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2009. Праверана 18 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2009. Праверана 18 лістапада 2020.
  15. "Iraqi Journalist Hurls Shoes at Bush, Is Detained". Fox News. 14 December 2008. Архівавана з арыгінала 15 July 2014. Праверана 18 June 2014.
  16. "Transcript of Obama's Speech at Camp Lejeune, N.C." White House Transcript. 27 February 2009. Архівавана з арыгінала 9 June 2014. Праверана 18 June 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 18 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 18 лістапада 2020.
  17. "US Ground Forces End Strength", Global Security.org http://www.globalsecurity.org/military/ops/iraq_orbat_es.htm Архівавана 9 снежня 2014 года.; "President Bush's Speech On Iraq, September 17, 2007, https://www.npr.org/templates/story/story.php?storyId=14406922 Архівавана 14 жніўня 2018 года., accessed 9 Dec 2014
  18. Londoño, Ernesto (19 August 2010). "Operation Iraqi Freedom ends as last combat soldiers leave Baghdad". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 26 July 2017. Праверана 18 September 2017.
  19. President Obama’s Address on Iraq (31 жніўня 2010).
  20. Obama's full speech: 'Operation Iraqi Freedom is over'. NBC News (31 жніўня 2010). Праверана 23 October 2010.
  21. Al Jazeera and agencies. Last US combat brigade leaves Iraq. Al Jazeera and agencies (19 жніўня 2010). — «The 4th SBCT, 2ID left Baghdad and drove the entire distance to the Kuwaiti border in the same footprints that 3rd ID made during the invasion known as the "Race for Baghdad". I was one of those people driving out. We faced intense heat, the very real threat of the "final strike" against us and the possibility of breaking down in unsecured areas with very little support and the only combat power was what we brought with us. I crossed the border at 0548 in the morning and doing such, helped bring this war to an end, officially.»  Архівавана з першакрыніцы 19 August 2010. Праверана 19 August 2010.
  22. MacAskill (21 October 2011). "Iraq rejects US request to maintain bases after troop withdrawal". The Guardian. London. Архівавана з арыгінала 10 September 2013. Праверана 28 April 2012.
  23. Mak, Tim (15 December 2011). "Leon Panetta marks end of Iraq war". POLITICO.com. Архівавана з арыгінала 8 January 2012. Праверана 15 December 2011.
  24. Graff, Peter (27 February 2012). "Michigan burial for last U.S. soldier missing in Iraq". Reuters. Архівавана з арыгінала 22 October 2012. Праверана 28 April 2012.
  25. As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 killed between 2004 and 2011. Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
  26. "Suicide bomber kills 32 at Baghdad funeral march". Fox News. Associated Press. 27 January 2012. Праверана 22 April 2012.
  27. https://youtu.ru/tQPQ0sod71A(недаступная спасылка)
  28. The Official Website - United States Forces – Iraq(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2017. Праверана 7 November 2014.
  29. Иран подтвердил авиаудары по боевикам в Ираке
  30. Secretary of State Michael R. Pompeo in his speech at The American University in Cairo, Egypt; January 10, 2019
  31. Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.). vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
  32. Iraqi PM tells US to start working on troop withdrawal (англ.). CNBC (10 студзеня 2020). Праверана 4 красавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Anthony Arnove, Iraq: The Logic of Withdrawal. Haymarket Books, Chicago, 2006.
  • Malorie R. Medellin, "Iraq: Pull-out Rundown," Current (Winter 2007): 9.
  • George McGovern and William Roe Polk, Out of Iraq: A Practical Plan for Withdrawal Now. Simon & Schuster, New York, 2006.

Спасылкі правіць