Майк Пампеа (англ.: Michael Richard Pompeo; нар. 30 снежня 1963, Оранж, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Дзяржаўны сакратар ЗША з 26 красавіка 2018 года па 26 студзеня 2021 года.

Майк Пампеа
англ.: Mike Pompeo
Сцяг70-ы Дзяржаўны сакратар ЗША Сцяг
26 красавіка 2018 — 26 студзеня 2021
Прэзідэнт Дональд Трамп
Віцэ-прэзідэнт Майк Пенс
Папярэднік Рэкс Тылерсан
Джон Д. Саліван (в. а.)
Пераемнік Энтані Блінкен
Сцяг Дырэктар ЦРУ Сцяг
23 студзеня 2017 — 26 красавіка 2018
Прэзідэнт Дональд Трамп
Папярэднік Джон Брэнан
Пераемнік Джына Хаспел
Сцяг Член Палаты прадстаўнікоў ЗША ад 4-й выбарчай акругі Канзаса Сцяг
3 студзеня 2011 — 23 студзеня 2017
Папярэднік Тод Тыярт[en]
Пераемнік Рон Эстэс
Нараджэнне 30 снежня 1963(1963-12-30) (60 гадоў)
Жонка Сьюзан Пампеа[d]
Веравызнанне прэсвітэрыянства[1]
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19861991
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў бранятанкавыя Армія ЗША
Званне
Капітан
Узнагароды
Order of Brilliant Star
Сайт pompeo.house.gov
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення з 23 студзеня 2017 года па 26 красавіка 2018 года. Быў прадстаўніком штата Канзас ў кангрэсе (2011—2017) і з’яўляецца сябрам руху чаявання ў Рэспубліканскай партыі.

У пачатку лютага 2020 года наведаў Беларусь з рабочым візітам, падчас якога сустрэўся з вышэйшымі службовымі асобамі дзяржавы, а таксама ўшанаваў памяць Тадэвуша Касцюшкі.

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і амерыканца італьянскага паходжання. Яго прадзед Карла Пампеа і прабабуля Адэліна Толіс нарадзіліся ў італьянскім горадзе Пачэнтра (вобласць Абруцца) ды перасяліліся ў ЗША ў 1899 і 1900 гадах. У 1982 годзе скончыў Лос-Амігаскую школу ў Фаўнтэйн-Велі (акруга Орандж, штат Каліфорнія), дзе гуляў у баскетбольнай дружыне нападнікам. У 1986 годзе скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Уэст-Поінце (штат Нью-Ёрк) па спецыяльнасці кіраванне ў інжынернай справе ды быў лепшым у класе паводле паспяховасці. У 1986—1991 гадах служыў у Войску ЗША ў Заходняй Германіі. У якасці афіцэра 7-га кавалерыйскага палка 4-й пяхотнай дывізіі даслужыўся да капітана. У 1994 годзе атрымаў званне доктара права ў Гарвардскай школе права (Кембрыдж, штат Масачусетс). У дактарантуры працаваў адным з 78 рэдактараў «Гарвардскага часопіса права і публічнай палітыкі» і 81-мясцовай радзе рэдактараў «Гарвардскага агляду права». Пасля працаваў праўнікам у Вашынгтоне на ТАА «Уільямс і Коналі». У 1998 годзе разам з 3-ма былымі аднакурснікамі скупіў 3-х вытворцаў самалётных дэталяў ва Уічыце (штат Канзас) і аднаго ў Сент-Луісе (штат Місуры), якія злучыў у прадпрыемства «Тэер». Каля 20 % сродкаў на скупку забяспечылі мясцовае прадпрыемства «Промыслы Коўка», даласкае «Кардынальныя ўкладанні» (штат Тэхас) і «Бейн і кампанія» (Бостан, штат Масачусетс). У 2006-м прадаў долю ў прадпрыемстве давернаму фонду «Хайлэнд» (Далас) і стаў кіраўніком «Сентры Інтэрнэшнл», дзе «Промыслы Коўка» таксама мелі долю. У 2007—2009 гадах быў дыяканам прэсвітэрыянскай царквы і настаўнікам у нядзельнай школе.

Дзяржаўная дзейнасць

правіць

У 2010 годзе абраўся дэпутатам ад Рэспубліканскай партыі ў Палату прадстаўнікоў ЗША па 4-й акрузе штата Канзас. У якасці перадбывабарчага ахвяравання атрымаў $80 000 ад «Промыслаў Коўка». У 2012, 2014 і 2016 гадах перавыбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ЗША, дзе працаваў у Пастаянным камітэце па выведцы і Сталым камітэце па энергіі і гандлі. У Кангрэсе ЗША належаў да фракцыі канстытуцыяналістаў і браў удзел у руху чаявання ў складзе Рэспубліканскай партыі. 23 студзеня 2017 годзе заняў пасаду кіраўніка Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША. У лютым 2017 года наведаў Турцыю, дзе дамовіўся з прэзідэнтам Рэджэпам Эрдаганам пра супольныя захады супраць Ісламскай дзяржавы ў Сірыі. Таксама ў лютым наведаў Саудаўскую Аравію, дзе ўзнагародзіў спадкаемнага прынца Мухамеда ібн Наіфа медалём Джорджа Тэнета. 1 красавіка 2018 года наведаў Паўночную Карэю, дзе перамовіў з вярхоўным правадыром Кім Чэн Ынам для падрыхтоўкі сустрэчы з прэзідэнтам ЗША ў Сінгапуры 12 чэрвеня. 26 красавіка 2018 года заняў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША. У жніўні 2018 года падзякаваў саудаўскаму спадкаемнаму прынцу Мухамеду ібн Салману за падтрымку ў паўночна-ўсходняй Сірыі. 23 студзеня 2019 года абвясціў аб прызнанні Хуана Гуайды ў якасці выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы. У лістападзе 2019 года паведаміў, што ўрад ЗША перастаў разглядаць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе ракі Іардан ў якасці парушэння міжнароднага права.

Беларусь

правіць

1 лютага 2020 года ў мінскім Палацы Незалежнасці дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Пампеа заявіў, што пасля 12-гадовага перапынку ўрад ЗША прызначыць пасла ў Беларусі, «каб амерыканскія прадпрыемствы былі тут». Таксама ён ухваліў супрацу з урадам Беларусі ў змаганні супраць тэрарызму. Перад гэтым А. Лукашэнка згадаў, што ў бытнасць Пампеа кіраўніком Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (2017—2018) «на мяжы з Беларуссю разам затрымалі злачынцаў, якія перамяшчалі цераз мяжу ядзерныя матэрыялы ў бок Захаду». Дзяржсакратар ЗША адзначыў падпісанне ўрадам Беларусі дагавораў з Міністэрствам абароны ЗША, Федэральным бюро расследаванняў і Упраўленнем па барацьбе з наркотыкамі пры Мінюсце ЗША. Ён заўважыў: «Гэта палепшыць сумесную працу ў такіх галінах, як бяспека межаў, кібербяспека, барацьба з незаконным абарачэннем наркотыкаў». За зачыненымі дзвярыма прайшлі перамовы наконт уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю[4].

Зноскі

Спасылкі

правіць