Майк Пенс
Майкл Рычард «Майк» Пенс (англ.: Michael Richard «Mike» Pence; нар. 7 чэрвеня 1959, Калумбус, Індыяна) — амерыканскі палітык, губернатар Індыяны (2013—2017), віцэ-прэзідэнт ЗША (2017—2021). Член Рэспубліканскай партыі.
У 1981 годзе скончыў Каледж Гановер, атрымаў дыплом юрыста ва Універсітэце Індыяны ў 1986 годзе. Пазней працаваў тэлевядучым. Член Палаты прадстаўнікоў ЗША з 2001 па 2013 гады.
Пенс нарадзіўся ў каталіцкай ірландскай сям’і, але цяпер евангельскі хрысціянін. Прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў, падтрымлівае кансерватыўны Рух чаявання. Ён і яго жонка Карэн маюць траіх дзяцей.
14 ліпеня 2016 года кандыдат у Прэзідэнты ЗША Дональд Трамп абвясціў аб выбары Майка Пенса кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. Пасля гэтага Пенс скончыў сваю кампанію па перавыбранню на пасаду губернатара Індыяны і балатаваўся толькі на пасаду віцэ-прэзідэнта.
З’езд Рэспубліканскай партыі, які прайшоў 18-21 ліпеня 2016 года, зацвердзіў Дональда Трампа афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША, а Майкл Пенс быў зацверджаны з’ездам афіцыйным кандыдатам ад рэспубліканцаў у віцэ-прэзідэнты ЗША.
Заўвагі
правіць- ↑ а б в г Vice President Mike Pence — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
- ↑ Library of Congress Pence, Mike, 1959- // Library of Congress Name Authority File Праверана 12 мая 2020.
- ↑ а б в (not translated to en-gb) Tim Kaine v Mike Pence: what to know about the vice-presidential candidates — The Guardian, 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 7 студзеня 2017.
- ↑ а б http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=p000587 Праверана 16 ліпеня 2016.
- ↑ Mrs. Karen Pence — 2017. Праверана 20 студзеня 2017.
- ↑ GovTrack — 2004. Праверана 12 мая 2020.
- ↑ PENCE, Mike - Biographical Information Праверана 16 ліпеня 2016.
Спасылкі
правіць- Губернатар Майк Пенс (англ.)