Эмамалі Рахмон (тадж.: Эмомалӣ Раҳмон); нар. 5 кастрычніка 1952) — дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савета Таджыкістана (1992—1994), з 1994 года — прэзідэнт Таджыкістана, носіць тытул «Пешвои миллат» (Пан народу). У выніку канстытуцыйнага рэферэндума прынятыя папраўкі, якія здымаюць з прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона абмежаванні па ліку перавыбранняў на пасаду прэзідэнта[3][4][5] і якія зніжаюць узроставы цэнз для прэзідэнта з 35 да 30 гадоў.

Эмамалі Рахмон
тадж.: Эмомалӣ Раҳмон
3-і Прэзідэнт Таджыкістана
з 19 лістапада 1994
Папярэднік Рахмон Набіеў
Нараджэнне 5 кастрычніка 1952(1952-10-05)[1][2] (72 гады)
Імя пры нараджэнні тадж.: Эмомалӣ Шарифович Раҳмонов
Жонка Azizmo Asadullayeva[d]
Дзеці Rustam Emomali[d] і Ozoda Rahmon[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі і Узброеныя сілы Таджыкістана
Званне старшы матрос і генерал арміі
Бітвы
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Аляксандра Неўскага Medal "10 years of Astana" Heydar Aliyev Order Nishan-e-Pakistan
медаль Дружбы
Ордэн «Дуслык» ордэн Трох Зорак Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн «За заслугі» І ступені ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Ордэн Залатога арла ордэн «Парасат» ордэн Дастык I ступені Order of El-yurt hurmati Order of Mubarak the Great
Герой Таджыкістана
ордэн Прэзідэнта Туркменістана «Бітараплык» Order of the Republic of Serbia
Імянная агнястрэльная зброя ордэн «Садружнасць»
Сайт president.tj (тадж.)(руск.)(англ.)(ар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года ў пасёлку Дангара Кулябскай вобласці Таджыкскай ССР. Скончыўшы сярэднюю школу, пачаў працаваць электрыкам маслазавода ў Курган-Цюбе, затым з 1971 па 1974 гады служыў матросам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля заканчэння службы вярнуўся на завод.

У 1982 годзе скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 па 1988 гады працаваў сакратаром праўлення калгаса Дангарынскага раёна Кулябскай вобласці, старшынёй прафкама гэтай гаспадаркі, а таксама займаў пасаду ў партыйных органах.

У чэрвені 1988 года стаў дырэктарам саўгаса імя Леніна Дангарынскага раёна, займаючы гэтую пасаду да лістапада 1992 года.

Зноскі

  1. Emomali (Imamali) Rachmon // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emomali Rachmon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Эмамалі Рахмон зможа абірацца прэзідэнтам бясконца і мець імунітэт ад пераследу
  4. Рахмон у Таджыкістане захацеў быць «пажыццёвым»
  5. Рахмон будзе кіраваць Таджыкістанам пажыццёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2020. Праверана 4 чэрвеня 2018.