Грамадзянская вайна ў Таджыкістане
Грамадзянская вайна ў Таджыкістане (тадж.: Ҷанги шаҳрвандии Тоҷикистон) — узброены канфлікт 1992—1997 гадоў у Таджыкістане паміж прыхільнікамі цэнтральнай улады і рознымі групоўкамі ў асобе Аб’яднанай таджыкскай апазіцыі. Вайна рушыла ўслед за абвяшчэннем незалежнасці краіны ў выніку распаду СССР.
Грамадзянская вайна ў Таджыкістане | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 5 мая 1992—27 чэрвеня 1997 | ||
Месца | Таджыкістан | ||
Прычына | Перабудова, распад СССР, цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне, кланавы светапогляд часткі кіраўнікоў і чыноўнікаў рэспублікі, радыкальная рэлігійнасць часткі насельніцтва краіны, уплыў нацыяналістычных і дэмакратычных ідэй | ||
Вынік | мірнае пагаданне | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя
правіцьПерадумовамі да грамадзянскай вайны ў Таджыкістане паслужыў шэраг прычын: цяжкае эканамічнае становішча, кланавы светапогляд таджыкаў і высокая ступень іх рэлігійнасці. Падчас перабудовы ў Таджыкскай ССР пачалі ўзнікаць ісламісцкія і дэмакратычныя рухі. Касцяк апазіцыі склалі Партыя ісламскага адраджэння (ПІА), Дэмакратычная партыя Таджыкістана (ДПТ) і шэраг іншых рухаў. Супрацьстаянне паміж былой камуністычнай элітай і нацыянальна-дэмакратычнымі і ісламсцкімі сіламі перайшло з палітычнай сферы ў этнічна-кланавую.
Фактычна прэлюдыяй да будучай вайны сталі масавыя беспарадкі ў Душанбэ ў лютым 1990 года, з патрабаваннем адстаўкі Першага Сакратара ЦК Кампартыі Таджыцкай ССР Кахара Махкамава, які ў лістападзе таго ж года быў абраны першым прэзідэнтам Таджыкістана[3].
24 лістапада 1991 года ў Таджыкскай ССР прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Рахмон Набіеў. Ён набраў 56,92% галасоў. Яго галоўныя супернікі, якіх падтрымлівалі Дэмакратычная партыя Таджыкістана, Партыяй ісламскага адраджэння і мусульманскае духавенства, абвінавацілі ўлады ў фальсіфікацыі выбараў[4]. У першыя некалькі месяцаў пасля выбараў у краіне падтрымлівалася крохкая раўнавага сіл — вядучым прадстаўнікам апазіцыі была гарантавана недатыкальнасць у абмен на згоду прытрымлівацца палітычных метадаў.
У пачатаку сакавіка 1992 Душанбінскім гарадскім судом быў асуджаны на два гады турэмнага зняволення адзін з кіраўнікоў апазіцыйнай арганізацыі «Растахез» «за паклёп на кіраўніка Вярхоўнага Савета Таджыкістана». 23 сакавіка перад прэзідэнцкім палацам пачаліся шматдзённыя мітынгі памірцы з патрабаваннямі адстаўкі ўрада. 21 красавіка прыхільнікі апазіцыі ўзялі ў якасці закладнікаў каля 20 чалавек, прыстрашыўшы расправіцца з імі, калі ўлады не пойдуць на саступкі. 1 мая прэзідэнт Набіеў выдаў указ аб фарміраванні асобага батальёна Нацыянальнай гвардыі і санкцыянаваў раздачу для сваіх прыхільнікаў 1800 аўтаматаў.
Храналогія
правіць1992
правіць5 мая ў адным з кішлакоў на Яванскай дарозе адбыліся сутыкненні паміж Нацыянальнай гвардыяй і апазіцыяй. 7 мая прэзідэнт падпісаў з сіламі апазіцыі пагадненне, па якім апошнім быў прадастаўлены кантроль над 8 міністэрствамі і прадугледжваўся роспуск гвардыі, а паўнамоцтвы прэзідэнта істотна абмяжоўваліся. 10 мая ў Душанбэ адбыліся сутычкі паміж КНБ і апазіцыяй, загінула 14 чалавек. 16 мая апазіцыянеры спыняюць усе свае мітынгі ў сталіцы.
27 чэрвеня ў паўднёвых раёнах Таджыкістана ўспыхнулі узброеныя сутыкненні, якія пачаліся з-за канфлікту мясцовага насельніцтва Вахшскага раёна з перасяленцамі з суседніх рэгіёнаў. Скарыстаўшыся сутычкамі на поўдні, узброеныя прыхільнікі Набіева захапілі мясцовую радыёстанцыю і паведамілі пра напад на Вахш 3000-га атрада дэмакратаў-ісламістаў, паклікаўшы жыхароў Куляб, Ленінабада і ўзбекскае насельніцтва ў Курган-Цюбе пачаць узброеную барацьбу з ісламісцкімі дэмакратамі. У ходзе пяцігадзіннага бою, у якім з абодвух бакоў паводле даных рэспубліканскага МУС удзельнічала каля 400 чалавек і два БТР, загінулі 35 і былі паранены 56 чалавек[5].
29 чэрвеня ў Курган-Цюбэ пры пасярэдніцтве Даўлата Худаназарава было дасягнута пагадненне аб спыненні супрацьлеглымі бакамі баявых дзеянняў. 1 ліпеня з-за абвастрэння сітуацыі на поўдні ўрад прыняў пастанову аб ахове асабліва важных аб’ектаў у рэспубліцы, у адпаведнасці з якім часцям расійскай 201 МСД даручана ахова Нурэкскай ГЭС, Яванскага электрамеханічнага камбіната і інш.
24 жніўня ісламісцкімі баевікамі быў забіты генеральны пракурор Таджыкістана Нурула Хувайдулаеў. 31 жніўня аднавіліся сутыкненні ў Душанбэ. 25 верасня быў здзейснены напад ісламістаў на пасёлак імя Ламаносава пад Курган-Цюбэ, дзе засяродзіліся вялікія групы бежанцаў. Ісламісты праніклі ў мястэчка і адціснуўшы афіцэраў 191-га палка 201-й дывізіі, зладзілі разню[6]. 27 верасня кулябскімі атрады пад камандаваннем былога выхавальніка ў калоніі для непаўналетніх афіцэра ўнутраных войскаў Лангары Лангарыева штурмам узялі Курган-Цюбэ[6][7]. 24 кастрычніка гісарскія ўзброеныя групы пад камандаваннем былога старшыні Вярхоўнага Савета Сафаралі Кенджаева распачалі няўдалую спробу захапіць Душанбэ і былі выбіты з цэнтра горада на працягу некалькіх гадзін. 10 снежня ў сталіцу з боку Гісара з баямі ўвайшоў спецыяльны батальён міністра ўнутраных спраў Якуба Салімава[6].
1993
правіцьУ пачатку 1993 г. асноўныя баявыя дзеянні перамясціліся ў Каратэгін (Гарм, Раміт) і Дарвазу (Тавільдара). 21 чэрвеня судовая калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Таджыкістана забараніла дзейнасць апазіцыйных партый (Дэмакратычнай партыі Таджыкістана, Ісламскай партыі адраджэння, народнага руху «Растахез» і таварыства «Лалі бадахшон»). Усе чатыры арганізацыі ўтварылі ваенна-палітычны блок — Аб’яднаную таджыкскую апазіцыю. Кааліцыя выступіла супраць афіцыйнай палітыкі ўладаў[6].
Неспакойная сітуацыя складвалася на таджыкска-афганскай мяжы, дзе сваю службу неслі расійскія памежнікі. З вясны баевікі таджыкскай апазіцыі пры падтрымцы афганскіх маджахедаў неаднаразова спрабавалі здзейсніць прарыў мяжы. Раніцай 13 ліпеня афганскія маджахеды сіламі аднаго батальёна (каля 200 чалавек) з ліку ваеннаслужачых 55-й пяхотнай дывізіі афганскіх узброеных сіл і баевікоў таджыкскай апазіцыі прарваліся на тэрыторыю Таджыкістана, уступіўшы ў бой з 12-й заставай расійскіх пагранвойскаў. Да вечара дня да месца бою падышлі часці расійскай 201-й мотастралковай дывізіі, якія выбілі маджахедаў з занятых пазіцый і аднавілі цэласнасць мяжы[8]
Да лета інтэнсіўнасць узброеных дзеянняў пайшла на спад.
1994—1997
правіцьУ 1994 годзе апазіцыя спрабавала актывізавацца, але не дасягнула адчувальных поспехаў. Абвастрыліся адносіны паміж кулябцамі і гісарцамі, якія карысталіся падтрымкай Узбекістана. У красавіку 1995 г. апазіцыя пачала контрнаступленне з тэрыторыі Афганістана, якое аднак зноў не дало ім поспехаў. У канцы красавіка ў Маскве прайшлі перамовы ўрада і апазіцыі на вышэйшым узроўні, вынікам чаго стала пагадненне аб працягу спынення агню яшчэ на месяц. У маі ў Кабуле прайшла сустрэча Рахмона і Саіда Абдула Нуры, дзе яны дамовіліся падоўжыць спыненне агню яшчэ на тры месяцы.
З красавіка 1994 па май 1997 пад эгідай ААН прайшло восем раўндаў перамоваў паміж варагуючымі бакамі, але самі іх лідары не мелі выразнай пазіцыі[9].
Мірнае пагаданне
правіць27 чэрвеня 1997 г. у Маскве на дзявятай па ліку сустрэчы паміж прадстаўнікамі супрацьлеглых бакоў (Урадам РТ і Аб’яднанай таджыкскай апазіцыяй) пры пасярэдніцтве ААН было падпісана канчатковае мірнае пагадненне. Прэзідэнтам Таджыкістана (па выніках прэзідэнцкіх выбараў 1999 г.) застаўся прыхільнік свецкага праўлення Эмамалі Рахмон, аднак апазіцыя атрымала месцы ў парламенце, адміністрацыйныя пасады, дырэктарскія пасты на розных буйных прадпрыемствах, а радавыя байцы сіл апазіцыі ўвайшлі ў склад арміі. Пачаўся працэс вяртання бежанцаў з Афганістана. З 1998 года 27 чэрвеня з’яўляецца дзяржаўным святам «Дзень нацыянальнага адзінства». Пастановай нацыянальнага парламента ён абвешчаны непрацоўным.
Наступныя падзеі
правіцьПасля прымірэння абстаноўка ў краіне паступова стабілізавалася. Працягваў весці ўзброеную барацьбу палявы камандзір Махмуд Худайбердыеў[10], які кантраляваў Курган-Цюбе. У 1998 годзе горад быў узяты пад кантроль урадавымі войскамі. Сам палявы камандзір загінуў пры нявысветленых абставінах у 2001 годзе, але доказаў яго гібелі да гэтага часу няма.
Малыя групы працягвалі супраціў аж да 2009 года, у прыватнасці атрад Мула Абдула кантраляваў цяжкадаступныя раёны[11].
У наступныя гады праціўнікі ўрада Эмамалі Рахмона спрабавалі арганізоўваць узброеныя паўстанні — у лістападзе 1998 года на чале з Махмудам Худайбердыевым, у 2010 годзе — Мірза Зыёевым і ў 2011 годзе — Мулой Абдула, аднак гэтыя спробы не ўвянчаліся поспехам, яны былі разгромлены намаганнямі сілавых структур Таджыкістана.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Американцы боятся белорусских танков. Белоруссия американских санкций не боится // Lenta.ru, 1 марта 2002
- ↑ Gunaratna R. .. Inside Al Qaeda: global network of terror. — N. Y.: Columbia University Press, 2002. — 263 p. — ISBN 978-0231126922. (англ.)
- ↑ Набиев Рахмон Набиевич | ББД ЛИЧНОСТИ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Бывший первый коммунист Таджикистана стал президентом Журнал Коммерсантъ
- ↑ Демократы и южане: им никогда не сойтись… Журнал Коммерсантъ
- ↑ а б в г Бушков, Микульский, 1996, Гражданская война в республике: общий ход событий.
- ↑ Прибыловский В. В. Руководители государств на территории бывшего СССР: биографический справочник / Информационно-экспертная группа «Панорама». — 3-е изд. — Панорама, 2002. — 247 с.
- ↑ Виктор Носатов. Застава имени 25 героев
- ↑ Экспертная оценка. Гражданская война в Таджикистане: причины и последствия . ia-centr.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 27 лютага 2012.
- ↑ Бои в Таджикистане продолжаются (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 27 лютага 2012.
- ↑ Полевого командира ищут в маке Газета «Коммерсантъ»
Спасылкі
правіць- Гасанов И.. Этнополитическая палитра Таджикистана. Часть 1 . Политический обозреватель мусульманского мира (13 сакавіка 2014). Праверана 1 кастрычніка 2017.
- Гасанов И.. Этнополитическая палитра Таджикистана. Часть 2 . Политический обозреватель мусульманского мира (26 сакавіка 2014). Праверана 1 кастрычніка 2017.
- (англ.) Tajikistan: Opposition criticizes Dushanbe’s plan for Commission
- (англ.) Tajikistan: Two Russian military personnel killed
- (англ.) Tajikistan: Secular — not Shari’a — law prevails in eastern mountains
- (англ.) Tajikistan Civil War 1992—1994 Архівавана 3 студзеня 2010.