Ашраф Гані
Ашраф Гані (нар.12 лютага 1949, Лагар) — афганскі палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Афганістана з 29 верасня 2014 года. Уступіў на пасаду прэзідэнта 29 верасня 2014 года.
Ашраф Гані | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
пушту: اشرف غني | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хамід Карзай | ||||||
Пераемнік | Хайбатула Ахундзада | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hedayat Amin Arsala[d] | ||||||
Пераемнік | Anwar ul-Haq Ahady[d] | ||||||
Нараджэнне |
19 мая 1949[1][2] (75 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | пушту: محمد اشرف غني احمدزی | ||||||
Жонка | Rula Ghani[d] | ||||||
Дзеці | Mariam Ghani[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Afghan Armed Forces[d] | ||||||
Званне | вярхоўны галоўнакамандуючы | ||||||
Бітвы | |||||||
Сайт | president.gov.af (англ.) (узб.) (перс.) (пушту) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1967 годзе скончыў кабульскі ліцэй «Хабібія». У 1973 годзе скончыў Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута (Ліван), атрымаў дыплом бакалаўра і магістра. У 1974 годзе вярнуўся ў Афганістан, каб пачаць выкладчыцкую дзейнасць у Кабульскім універсітэце. Неўзабаве выйграў дзяржаўную стыпендыю на двухгадовае навучанне за мяжой і пакінуў краіну. У 1977 годзе паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара навук антрапалогіі. У 1983 годзе быў запрошаны выкладчыкам у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а таксама ва Універсітэт Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2004 года не прайшоў у склад абранага ўрада і быў прызначаны рэктарам Кабульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 годзе кандыдатура Ахмадзая была афіцыйна вылучана Афганістанам на пасаду пераемніка Кофі Анана на пасаду Генеральнага сакратара ААН. Аднак ён прайграў будучаму генсеку ААН Пан Гі Муну. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2009 года, дзе набраў каля 3 % галасоў выбаршчыкаў. З 2011 па 2013 гады з’яўляўся старшынёй Пераходнага каардынацыйнага савета, які займаецца праблемамі аднаўлення поўнага суверэнітэту Афганістана.
6 кастрычніка 2013 года зарэгістраваны ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Афганістана. Заснавальнік і старшыня Інстытута дзяржаўнай эфектыўнасці. Заняў прэзідэнцкае крэсла.
18 лютага 2019 года дзеючы Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані афіцыйна аб’яўлены пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў краіне ў канцы верасня[3] мінулага года.
У жніўні 2021 года, пасля паспяховага наступлення тэрарэстычнага руху Талібан на ўрадавыя сілы ўрад Афганістана быў зрынуты і Ашраф Гані пазбавіўся свайго паста, які дастаўся лідару талібаў муле Абдуле Гані Барадару. 15 жніўня 2021 года Ашраф Гані пакінуў краіну і прыбыў у Таджыкістан[4], адкуль накіроўваўся транзітам у Аман[5].
Зноскі
- ↑ Ashraf Ghani // https://pantheon.world/profile/person/Ashraf_Ghani
- ↑ Twitter — (untranslated), 2006.
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Taliban etenee syvemmälle Kabuliin, presidentti on poistunut maasta (фін.). Yle Uutiset. Праверана 15 жніўня 2021.
- ↑ СМИ: президент Афганистана Ашраф Гани находится в Омане