Адкрыць галоўнае меню

Шаблон:Гісторыя Афганістана Карале́ўства Афганіста́н (пушту: د افغانستان واکمنان Dǝ Afġānistān wākmanān; дары: پادشاهي افغانستان Pādešāhī-ye Afġānestān) — назва дзяржавы Афганістан у перыяд пасля скасавання эмірата ў 1929 годзе і да рэвалюцыі 1973 года.

Каралеўства Афганістан
پادشاهي افغانستان

Каралеўства
Flag of Afghanistan (1919–1921).svg
1926 — 1973


Flag of Afghanistan (1973–1974).svg
Flag of Afghanistan (1931–1973).svg Emblem of Afghanistan (1931-1973).svg


Сцяг Афганістана Герб Афганістана
LocationAfghanistan.svg
Карта Афганістана
Сталіца Кабул
Найбуйнейшыя гарады Кабул, Джэлалабад, Мазары-Шарыф, Кандагар
Мова(ы) Пушту, дары
Рэлігія Іслам (суніцкага толку)
Грашовая адзінка Афгані
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Баракзай
Кароль
 - 1926-1929 Аманула-хан
 - 1929 Інаятула-хан
 - 1929-1933 Мухамед Надзір-шах
 - 1933-1973 Мухамед Захір-шах

ГісторыяПравіць

Каралеўства было абвешчана Мухамедам Надзір-шахам наўзамен скасаванага эмірата; апошнім эмірам быў Хабібула Газі. Пасля смерці Надзір-шаха ў лістападзе 1933 года каралём становіцца яго сын Мухамед Захір Шах, які быў у канчатковым выніку зрынуты ўласным стрыечным братам Мухамедам Даўдам у 1973 годзе. Менавіта ў гэты перыяд сваёй гісторыі, пад кіраўніцтвам шаха ўрад Афганістана наладзіў узаемаадносіны з сустветнай супольнасцю, перш за ўсё Савецкім Саюзам, Вялікабрытаніяй і ЗША.

Пад кіраўніцтвам Захір Шаха Афганістан абвяшчае пра свой нейтралітэт падчас Другой сусветнай вайны і ажыццяўляе дыпламатычную палітыку недалучэння. Прэм'ер-міністр Афганістана, у той час ім з'яўляўся будучы прэзідэнт Мухамед Даўд займаўся развіццём сучаснай прамысловасці і адукацыі ў краіне.

СпасылкіПравіць