Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы

Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы[4] (араб. أبو الحسن الهاشمي القرشي‎‎) — трэці лідар «Ісламскай дзяржавы». Узначаліў групоўку 10 сакавіка 2022 года. Аб яго абранні абвясціў спікер ІД Абу Амар аль-Мухаджыр у сваім аўдыёзвароце. Прызначэння новага кіраўніка арганізацыі адбылося ў сувязі з гібеллю папярэдняга халіфа Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курашы[5].

Абу аль-Хасан аль-Хашымі аль-Курашы
араб. أبو الحسن الهاشمي القرشي‎‎
Сцяг3-і халіф Ісламскай дзяржавы (самаабвешчанай)
10 сакавіка — 15 кастрычніка 2022
Папярэднік Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы
Пераемнік Абу аль-Хусейн аль-Хусейні аль-Курашы
Нараджэнне 31 студзеня 1980(1980-01-31)
Смерць 15 кастрычніка 2022(2022-10-15)[1][2] (42 гады)
Імя пры нараджэнні араб. بشَّار خطَّاب غزال الصميدعي‎‎[3]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць палкаводзец
Прыналежнасць ІД
Род войскаў military of the Islamic State[d]
Камандаваў ІД
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле непацверджанай інфармацыі, сапраўднае імя аль-Курашы — Джума Авад аль-Бадры, і ён з’яўляецца старэйшым братам першага лідара ІД Абу Бакра аль-Багдадзі. Да свайго абрання кіраўніком групоўкі Курашы быў старшынёй Савета шуры[6].

26 мая 2022 года інфармаваныя крыніцы паведамілі Sky News Arabia, што Абу аль-Хасан быў арыштаваны ў Стамбуле[7][8].

30 лістапада 2022 года Ісламская дзяржава абвясціла, што Абу аль-Хасан быў забіты падчас бою[9].

Зноскі

  1. https://www.centcom.mil/MEDIA/PRESS-RELEASES/Press-Release-View/Article/3232259/death-of-isis-leader/ Праверана 4 снежня 2022.
  2. https://www.mei.edu/publications/isis-leaders-death-raises-intriguing-questions
  3. شاهد: إردوغان يعلن القبض على قيادي كبير في تنظيم الدولة الإسلاميةEuronews, 2022. Праверана 11 верасня 2022.
  4. https://www.ilpost.it/2022/03/10/isis-nuovo-leader/
  5. Hubbard, Ben (10 March 2022). "ISIS Names a New Leader, but Says Little About Him". New York Times. Праверана 10 March 2022.
  6. "EXCLUSIVE New Islamic State leader is brother of slain caliph Baghdadi - sources". Reuters. 11 March 2022. Праверана 11 March 2022.
  7. أبو الحسن القرشي.. من هو زعيم "داعش" المعتقل؟ (ар.). سكاي نيوز عربية. Праверана 27 мая 2022.
  8. بعد أنباء عن اعتقاله في تركيا.. من هو زعيم تنظيم داعش الجديد؟ (ар.). العين الإخبارية (26 мая 2022). Праверана 27 мая 2022.
  9. https://twitter.com/Minalami/status/1597971549612830720 (руск.). Twitter. Праверана 15 мая 2023.