Двайны тэракт у Багдадзе (2016)

Двайны тэракт у Багдадзетэрарыстычны акт, серыя з двух выбухаў (замінаванага аўтамабіля і самаробнай бомбы), адбыты 3 ліпеня 2016 года ў сталіцы Ірака Багдадзе. Першы выбух адбыўся ў цэнтральным раёне Аль-Карада, недалёка ад рэлігійнага цэнтра і крам (у шыіцкім раёне)[6] — там пасля заходу сонца падчас святога для мусульманаў месяца Рамадан было людна. Неўзабаве самаробная бомба выбухнула каля рынку[6] Аш-Шааб у паўночным раёне горада.

Двайны тэракт у Багдадзе[1]
Наступствы тэракту
Наступствы тэракту
Месца нападу Ірак Багдад, Ірак
Дата 3.07.2016
Каля 00:00 мясцовага часу (21:00 UTC)
Спосаб нападу 2 выбуху (замінаваны аўтамабіль і самаробная бомба[2])
Загінулыя 292[3][4]
Параненыя 200+[2][5]
Арганізатары «Ісламская дзяржава»[1][6]

Загінулі 292 чалавекі[3], больш 200 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава»[1][6].

Зноскі

  1. а б в "Число жертв двойного теракта в Багдаде увеличилось до 167". ИА REGNUM. 2016-07-03. Праверана 2016-07-03.
  2. а б "Число жертв двойного теракта в Багдаде выросло до 250". РБК. 2016-07-05. Праверана 2016-07-05.
  3. а б "Число жертв теракта в Багдаде увеличилось до 292 человек". «Российская газета». 2016-07-07. Праверана 2016-07-07.
  4. 292 человека: число жертв теракта в Багдаде продолжает расти (руск.). Вести (7 ліпеня 2016). Праверана 7 ліпеня 2016.
  5. "Число жертв теракта в Багдаде достигло 250". «Газета.Ru». 2016-07-06. Праверана 2016-07-06.
  6. а б в г "Увеличилось число погибших при взрывах в столице Ирака, ответственность за теракт взяли на себя боевики террористической группировки ИГИЛ, запрещенной в России". Сайт телеканала НТВ. 2016-07-03. Праверана 2016-07-03.

Спасылкі

правіць