Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года — 60-ы чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і (пентатлоне), які прайшоў з 7 па 13 чэрвеня 2021 года ў Каіры (Егіпет). Заключны адборачны старт на Алімпійскія гульні.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 года
Дата 7—13 чэрвеня 2021
← 2019
2022 →

Выбар месца правядзенняПравіць

6 верасня 2019 года выканаўчы савет Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор’я прыняў рашэнне аб правядзенні чэмпіяната свету ў Мінску[1].

22 студзеня 2021 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я не праводзіць чэмпіянат свету ў Беларусі па прычыне палітыкі ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Прэзідэнт МССП заявіў, што «палітычны ціск ёсць, без сумненняў. Але мы не дазволім паўплываць яму на нашае рашэнне. Прымем правільнае рашэнне пасля таго, як ўзважым усе аргументы»[2]. У гэты жа дзень, выканаўчы савет UIPM пазбавіў права Мінск праводзіць спаборніцтвы з-за нестабільнай сітуацыі ў Беларусі[3].

26 студзеня 2021 года стала вядома, што Чэмпіянат свету прыме сталіца Егіпта, горад Каір з 7 па 13 чэрвеня[4].

ВынікіПравіць

Беларускія спартсменкі Ірына Прасняцова і Вольга Сілкіна заваявалі «золата» турніру ў эстафеце. Перамогу ім прынесла сума ў 1395 балаў.

Настасся Пракапенка таксама заваявала залаты медаль на планетарным першынстве. Вынік пераможніцы — 1353 балы. Для беларускай спартсменкі гэты другая перамога на чэмпіянатах свету[5].

Зноскі

  1. Минск в 2021 году примет чемпионат мира по современному пятиборью (руск.) . БелТА (6 верасня 2019). Праверана 18 студзеня 2021.
  2. Sviatlana Tsikhanouskaya on IIHF decision: 'Justice has been served' (англ.) . Deutsche Welle (20 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2021.
  3. Минск лишился права проведения ЧМ по современному пятиборью (руск.) . Deutsche Welle (22 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  4. uipmworld.org
  5. zviazda.by