Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (фр.: Union Internationale de Pentathlon Moderne; скар. UIPM, у беларускай транслітарацыі УІПМ) — міжнародная арганізацыя, якая кіруе сучасным пяцібор’ем (пентатлон). Штаб-кватэра — Монтэ-Карла (Манака). Аб’ядноўвае 115 нацыянальных асацыяцый[1].

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я
фр.: Union Internationale de Pentathlon Moderne
Штаб-кватэра Манака Монтэ-Карла, Манака
Тып арганізацыі Спартыўная федэрацыя
Афіцыйныя мовы Англійская
Французская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Клаус Шорман
Заснаванне
Дата заснавання 13 жніўня 1948
Член у 115 нацыянальных асацыяцый
uipmworld.org

Гісторыя

правіць

Упершыню пяцібор’е (бег па стадыёне, скачкі, кіданне дзіды, кіданне дыска і барацьба) было прадстаўлена на 18-й Алімпіядзе ў 708 годзе да н.э.. Спаборніцтва лічылася кульмінацыйным момантам, і пераможца атрымаў званне «Victor Ludorum». У 1909 годзе П’ер дэ Кубертэн спрабаваў увесці ў праграму Алімпійскіх гульняў спартыўнае пяцібор’е. На сучасным этапе, спартыўнае пяцібор’е было ўведзена на 5-х Алімпійскіх гульнях (Стакгольм).

Заўвагі

правіць
  1. MEMBER FEDERATIONS (англ.). UIPM. Праверана 23 студзеня 2021.