Адкрыць галоўнае меню

Свен Магнус Ээн Карлсен (нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen; нар. 30 лістапада 1990, Цёнсберг, лен Вестфол, Нарвегія) — нарвежскі шахматыст, 16-ы чэмпіён свету па шахматах (2013). Першы ў гісторыі шахмат абсалютны чэмпіён свету (у трох катэгорыях) — з 2013 года чэмпіён свету па класічных шахматах, з 2014 года чэмпіён свету па рапідзе і бліцы. Адзін з самых маладых гросмайстраў свету — стаў гросмайстрам 26 красавіка 2004 ва ўзросце 13 гадоў 4 месяцаў 27 дзён, трэці ў спісе самых маладых гросмайстраў свету пасля Сяргея Каракіна і Парымар'яна Негі.

Магнус Карлсен
нарв.: Sven Magnus Øen Carlsen
Magnus Carlsen (2012).jpg
Краіны: Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння: 30 лістапада 1990(1990-11-30)[1][2] (29 гадоў)
Месца нараджэння:
Званне: Гросмайстар (2004)
Актуальны рэйтынг: 2 872 (снежань 2019)[4]
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Магнус Карлсен на Вікісховішчы

Самы малады шахматыст, які пераадолеў планку у 2700 і 2800 пунктаў рэйтынгу Эла, самы малады шахматыст, які ўзначаліў афіцыйны рэйтынг ФІДЭ ва ўзросце 19 гадоў і 1 месяца (у неафіцыйным рэйтынга Эла LiveRating упершыню з'явіўся на першым месцы ўжо ў 17-гадовым узросце (5 верасня 2008 года)). З лютага 2013 — уладальнік самага высокага рэйтынга Эла за ўсю гісторыю яго існавання — 2872 пункты; Магнус пабіў рэкорд (2851 пункт), які трымаў Гары Каспараў на працягу 13 гадоў, спачатку ў студзені (набраўшы 2861), а затым у лютым (2872). У маі 2014 года дасягнуў абсалютнага піка рэйтынга — 2882 пункты.

Чэмпіён Нарвегіі 2006 года. Пераможца і прызёр шэрагу буйных турніраў. Чэмпіён свету па бліцы 2009 года. Адзін з прэтэндэнтаў на сусветнае шахматнае першынства 2007 і 2011 гадоў, пераможца турніру прэтэндэнтаў 2013 года. Уладальнік 4 шахматная Оскараў — у 2009, 2010, 2011 і 2012 гадах.

У 2013 годзе часопіс «Time» уключыў Магнуса ў спіс «100 самых уплывовых людзей у свеце» у катэгорыі «Тытаны».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Magnus Carlsen // Brockhaus Enzyklopädie
  3. http://www.ft.com/cms/s/0/2164608e-3ed2-11e2-87bc-00144feabdc0.html
  4. ratings.fide.com Праверана 1 снежня 2019.

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Магнуса Карлсена