Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце
Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце — інцыдэнт, які адбыўся раніцай 20 верасня 2021 года ў восьмым (геалагічным) корпусе Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Генкеля, 7). У выніку стральбы, учыненай 18-гадовым студэнтам Цімурам Бекмансуравым, загінулі 6 чалавек і 43 атрымалі раненні. Нападнік быў паранены ў перастрэлцы з супрацоўнікам паліцыі Канстанцінам Калініным і дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане[3][4][5][6].
Масавае забойства ў Пермскім дзяржаўным універсітэце | |
---|---|
Месца нападу |
Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Дата |
20 верасня 2021 11:20 — 11:45 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Зброя | стрэльба Huglu Atrox Tactic Pump Action Shotgun 12х76[1] |
Загінулыя | 6 |
Параненыя | 43[2] |
Колькасць тэрарыстаў | 1 |
Тэрарысты | Цімур Бекмансураў |
Ход падзей
правіцьСтралок увайшоў ва ўніверсітэт праз бліжэйшы да вакзала ўваход каля 11:20. Трывожныя кнопкі былі націснуты ў 11:31 і ў 11:43[7]. Злачынец зрабіў некалькі стрэлаў па аўтамабілях і людзях, якія знаходзіліся ля ўваходу ва ўніверсітэт, пасля чаго ўвайшоў у будынак[8]. Два ахоўнікі паспрабавалі яго затрымаць, але адзін з іх быў забіты[9]. Далей ён працягнуў стральбу па людзях, вырабячы каля 30 стрэлаў[10].
Спачатку СК Расіі паведаміў аб 8 забітых, пазней Міністэрства аховы здароўя РФ прадаставіла спіс з 6 забітых[11][12].
У групе Пермскага ўніверсітэта «ВКонтакте» ў 11:49 з’явілася паведамленне з рэкамендацыяй для людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі, забарыкадавацца[13].
У 11:46 у навінах напісалі, што стралок спынены супрацоўнікам паліцыі[12]. Прадстаўнік МУС Ірына Воўк паведаміла, што гэта быў малодшы лейтэнант (дарожнай) паліцыі Канстанцін Калінін[14]:
Малодшы лейтэнант паліцыі Канстанцін Калінін увайшоў у галоўны корпус, а яго калега старшы лейтэнант паліцыі Уладзімір Макараў пачаў арганізоўваць эвакуацыю грамадзян. У памяшканні Канстанцін Калінін убачыў узброенага мужчыну. Заўважыўшы паліцэйскага, той зрабіў у яго бок некалькі стрэлаў. Агнём у адказ дзяржаўтаінспектар параніў зламысніка, падбег да яго і абясшкодзіў, пасля чаго пачаў аказваць першую дапамогу. |
Разам з ім на месцы здарэння апынуўся старшы лейтэнант Уладзімір Макараў[15]. Сам Калінін пракаментаваў сітуацыю наступным чынам[16]:
Напарнік арганізаваў эвакуацыю людзей, а я пабег да галоўнага ўваходу, спытаў у відавочцаў, дзе стральба. Забегшы ў заднія дзверы на першы паверх, я ўбачыў, як узброены малады чалавек спускаецца па лесвіцы. Я крыкнуў яму «Кідай!», пасля чаго малады чалавек накіраваў зброю на мяне і зрабіў стрэл, пасля чаго і я ўжыў агнястрэльную зброю. Падбегшы да яго, я зупыніў яго рух, прыбраўшы стрэльбу, патроны і нож у бок, пасля чаго пачаў аказваць яму першую медыцынскую дапамогу. |
У 13:02 было дазволена (і рэкамендавана) студэнтам і супрацоўнікам пакінуць кампус пад наглядам спецслужбаў[17].
Дзеянні ўлад
правіцьБыла ўзбуджаная крымінальная справа на стралка паводле часткі 2 артыкула 105 КК РФ («Забойства двух і больш асоб»). Расследаваць здарэнне прызначаны цэнтральны апарат СКР[18].
У сувязі з інцыдэнтам у ПДНІУ па даручэнні губернатара Пермскага краю 20 верасня адмененыя заняткі ў школах, тэхнікумах і каледжах. Навучанне ў ВНУ на бліжэйшы час перайшло на дыстанцыйны фармат.
У Міністэрстве адукацыі і навукі Прыкам’я паведамілі, што да 20 верасня адукацыйныя арганізацыі павінны правесці максімальныя намаганні па ўзмацненні мер бяспекі.
Ва ўстановы забаранілі дапускаць старонніх асоб[19].
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні і накіраваў у Пермскі край міністра навукі і вышэйшай адукацыі Валерыя Фалькова і міністра аховы здароўя Міхаіла Мурашка[20]. Пазней з’явілася інфармацыя, што сем’і загінулых і страчаных пры стральбе атрымаюць грашовыя кампенсацыі[21].
21 верасня 2021 года было абвешчана Днём жалобы ў Пермскім краі[22].
Узнагароджанне
правіць22 верасня Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Канстанцін Калінін быў узнагароджаны Ордэнам Мужнасці. Яго напарнік Уладзімір Макараў — медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў датэрмінова прысвоіў супрацоўнікам чарговыя спецыяльныя званні. Калініну — «лейтэнант паліцыі», а яго напарніку Макараву — «капітан паліцыі»[23][24].
Нападнік
правіцьЦімур Бекмансураў непасрэдна да здзяйснення ім злачынства заявіў у сацсетцы «Укантакце» (яго акаўнт постфактум быў аператыўна заблакаваны), што здзейсненае ім не з’яўляецца тэрактам, а таксама што ён не знаходзіцца ў экстрэмісцкіх арганізацыях і не рэлігійны, пры гэтым неаднаразова згадваючы пра свае галаўныя болі, якія пастаянна ўзмацняюцца. Таксама ён падрабязна распавёў аб працэдуры атрымання ім зброі[25]. Першапачаткова паведамлялася пра смерць стралка. Аднак пазней СМІ заявілі, што Бекмансураў жывы. У цяжкім стане ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму ампутавалі адну нагу[26]. Падчас нападу на ім былі ваенны шлем і маска (меркавана, балаклава). У яго руках знаходзілася пяцізарадная помпавая стрэльба 12 калібра Huglu Atrox Tactic Pump Action Shotgun, патроны да якой Бекмансураў развесіў наўпрост на сабе[27].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Раскрыто вооружение напавшего на пермских студентов стрелка.
- ↑ "Число пострадавших в результате стрельбы в Пермском госуниверситете составляет 43 человека". interfax-russia.ru. Праверана 2021-09-22.
- ↑ "В Пермском госуниверситете произошла стрельба". lenta.ru. Праверана 20.9.2021.
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў:|website=
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|access-date=
(даведка) - ↑ "В результате стрельбы в Пермском университете погибли восемь человек". kommersant.ru. Праверана 20.9.2021.
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў:|website=
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|access-date=
(даведка) - ↑ Напавший на Пермский госуниверситет оказался жив // Mash: напавший на пермский вуз Бекмансуров подключен к ИВЛ в крайне тяжёлом состоянии.
- ↑ [1]
- ↑ https://vk.com/wall-30210603_2565577
- ↑ [2]
- ↑ "В пермском вузе первым был убит охранник: экстренные службы якобы не брали трубку". БИЗНЕС Online(руск.). Праверана 2021-09-21.
- ↑ "«Пермского стрелка» прооперировали, мать уверяет, что «он вообще был неконфликтный»". eadaily.com(руск.). 2021-09-20.
- ↑ https://vk.com/wall-30210603_2566976
- ↑ а б https://59.ru/text/incidents/2021/09/20/70145906/
- ↑ https://vk.com/wall-40202469_29363
- ↑ https://vk.com/wall-30210603_2566356
- ↑ Сотрудников ДПС, задержавших напавшего на ПГНИУ, представят к наградам
- ↑ Я крикнул: "Бросай оружие!", а он направил на меня ружье". Пермский полицейский остановил напавшего на студентов университета
- ↑ https://vk.com/wall-40202469_29427
- ↑ «Определился с датой, буду выдвигаться 20 сентября» // Пермский стрелок перед нападением на вуз оставил манифест и описал свою подготовку. Архівавана 20 верасня 2021.
- ↑ "В Прикамье в связи с трагическими событиями отменяются занятия в школах, техникумах и колледжах". www.permkrai.ru. Архівавана з арыгінала 20 верасня 2021. Праверана 2021-09-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 15 мая 2022.Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021. Праверана 15 мая 2022.
- ↑ https://vk.com/wall-30210603_2567206
- ↑ [3]
- ↑ "В Прикамье объявили 21 сентября днём траура по погибшим при стрельбе в вузе". Life.ru(руск.). Праверана 2021-09-20.
- ↑ Обезвредивший «пермского стрелка» Константин Калинин награжден орденом Мужества
- ↑ Президент подписал Указ «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
- ↑ Последний пост, приписываемый стрелку
- ↑ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/6149fe249a79471284fa59b0?from=newsfeed
- ↑ "Раскрыто вооружение напавшего на пермских студентов стрелка". lenta.ru. Праверана 2021-09-21.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Лента событий на местном портале
- Последний пост, приписываемый стрелку