Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі (2021)
Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі была здзейснена 25 лютага 2021 года на чале з начальнікам Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі О. Гаспарянам супраць прэм'ер-міністра Арменіі Н. Пашыняна і яго ўрада.
Спроба ваеннага перавароту ў Арменіі | |||
---|---|---|---|
Дата | 25 лютага 2021 — 28 сакавіка 2021 | ||
Месца | Арменія | ||
Прычына | Параза ў вайне ў Нагорным Карабаху і пратэсты 2020—2021 гадоў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Перадгіторыя
правіцьВосенню 2020 года адбываецца чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху, дзе Арменія і непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка пацярпелі ваеннае паражэнне ад Азербайджана. Паводле заключаных па выніках канфлікту пагаднення, НКР страціла Агдамскі, Газахскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны, якія вярнуліся ў склад Азербайджана. У самой Арменіі значная частка грамадзян была незадаволеная саступкамі на карысць азербайджанскага боку, і ў краіне пачаліся масавыя пратэсты. Пратэстуючыя патрабавалі анулявання падпісанага пагаднення і адстаўкі дзеючага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна[1]
Падзеі
правіцьУвечары 24 лютага 2021 года прэм’еер-міністр Нікол Пашынян звольніў намесніка кіраўніка Генштаба Тырана Хачатрана. Апошні дазволіў сабе не пагадзіцца з прэм‘ерам датычна эфектыўнасці расійскіх ракетных комплексаў «Іскандэр», якія ёсць на ўзбраенні армянскай арміі. Сам Пашынян у інтэрв’ю 1in.am заявіў, што падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху восенню 2020 года «Іскандэры», якія былі ў Арменіі, «не ўзарваліся або ўзарваліся толькі на 10%». Саму дыскусію пачаў былы прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, пры якім Ерэван і атрымаў «Іскандэры». У адным з інтэрв'ю экс-кіраўнік дзяржавы заявіў, што здзіўлены тым фактам, што войска не выкарыстоўвала «Іскандэры» ўжо на трэці дзень канфлікту ў Нагорным Карабаху[2][заўв 1].
У гэты ж час генеральны штаб выказаў рашучы пратэст звальненню Хачатрана. 25 лютага начальнік Генеральнага Штаба Узброеных сіл Арменіі Онік Гаспарян агучыў заяву, якую падпісалі яшчэ 40 вышэйшых службовых асоб, што прэм’ер-міністр Пашынян і яго ўрад «больш не могуць прымаць правільныя рашэнні ў гэты фатальны для армянскага народа момант крызісу». У гэта жа дзень, у Ерэване, прайшлі мітынгі як ў падтрымку перавароту, так і ў падтрымку дзеючага ўрада Н. Пашыняна. Сам прэм'ер-міністр Нікол Пашынян назваў заяву спробай дзяржаўнага перавароту, і заклікаў сваіх саюзнікаў падтрымаць яго. Некаторыя апазіцыйныя партыі краіны падтрымалі вайскоўцаў і таксама запатрабавалі адстаўкі ўрада[3].
Рэакцыя
правіць- Азербайджан: Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што «Арменія ніколі не была ў такім дрэнным і бездапаможным становішчы. Адміністрацыя ў Арменіі нясе адказнасць за гэтую сітуацыю»[4].
- Расія: прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква з непакоем сочыць за крызісам у Арменіі, заклікаў бакі супакоіцца і праявіць стрыманасць. Ён падкрэсліў, што патрабаванне ваенных аб адстаўцы прэм'ер-міністра — гэта ўнутраная справа Арменіі[5].
- Турцыя: міністр знешніх спраў Турцыі Мевлют Чавашоглу рашуча асудзіў спробу перавароту, бо непрымальна, што ваенныя заклікалі да адстаўкі дэмакратычна абранага лідара[6].
Заўвагі
правіць- ↑ Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі выказала меркаванне, што Пашыняна маглі ўвесці ў зман. У ваенным ведамстве заявілі, што «Іскандэры» падчас канфлікту ў Нагорным Карабаху не ўжываліся, а ўвесь боезапас захоўваўся на складах армянскай арміі.
Крыніцы
правіць- ↑ "Он предатель!" Армянская оппозиция о властях, миротворцах и Карабахе . ria.ru. РИА Новости (13 лістапада 2020).
- ↑ Политический кризис в Армении. Главное
- ↑ Пашинян заявил о попытке военного переворота в Армении
- ↑ Son dakika... Ermenistan'daki olaylara ilişkin Aliyev'den açıklama (тур.). CNN Türk (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.
- ↑ Химшиашвили, Полина, Калюков, Евгений. В Кремле заявили о тревоге из-за событий в Армении (руск.). РБК (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.
- ↑ Staff. Turkey condemns 'coup attempt' in Armenia (англ.). Reuters (25 лютага 2021). Праверана 25 лютага 2021.