Ільхам Аліеў
Ільхам Гейдар аглы Аліеў (азерб.: İlham Heydər oğlu Əliyev, Илһам Һејдәр оғлу Әлиев, 24 снежня 1961, Баку, Азербайджанская ССР) — азербайджанскі палітычны, дзяржаўны і спартыўны дзеяч; Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Азербайджана (з 1997), прэм'ер-міністр Азербайджана (2003), затым прэзідэнт Азербайджана (з 2003).
Ільхам Аліеў азерб.: İlham Heydər oğlu Əliyev | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 31 кастрычніка 2003 | ||||
Прэм’ер-міністр | Артур Расізадэ Наўруз Мамедаў | |||
Віцэ-прэзідэнт | Мехрыбан Аліева | |||
Папярэднік | Гейдар Аліеў | |||
| ||||
4 жніўня 2003 — 4 лістапада 2003 | ||||
Прэм’ер-міністр | Гейдар Аліеў | |||
Папярэднік | Артур Расізадэ | |||
Пераемнік | Артур Расізадэ | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Навуковая ступень | доктар палітычных навук[d] і кандыдат гістарычных навук | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Месца працы | ||||
Веравызнанне | іслам і шыіты | |||
Нараджэнне | 24 снежня 1961[1][2] (59 гадоў) | |||
Бацька | Гейдар Аліеў | |||
Маці | Зарыфа Азіз кызы Аліева[d] | |||
Жонка | Мехрыбан Аліева | |||
Дзеці | Лейла Ільхам кызы Аліева[d] і Arzu Aliyeva[d] | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. З 1985 года выкладаў у гэтай ВНУ. З 1991 года займаўся камерцыйнай дзейнасцю.
У 1994 годзе прызначаны першым віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджанскай Рэспублікі.
У 2000 годзе стаў першым намеснікам старшыні кіруючай партыі ««Новы Азербайджан»».
У 2001 годзе прызначаны старшынёй парламенцкай дэлегацыі Азербайджана ў ПАСЕ.
З 4 жніўня па 4 лістапада 2003 года — прэм'ер-міністр Азербайджана.
31 кастрычніка 2003 года стаў Прэзідэнтам Азербайджана. 15 кастрычніка 2008 года абраны прэзідэнтам на другі тэрмін. 9 кастрычніка 2013 года ў Азербайджане адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, па выніках якіх Ільхам Аліеў пераабраны на трэці тэрмін.
Узнагароды і званніПравіць
- Ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2009)[3].
- Ордэн Дружбы народаў (Беларусь) (2011) — за значны асабісты ўклад ва ўсталяванне і развіццё сяброўскіх адносін і стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай[4].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Ilham Alijew // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ilham Alijew // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Ільхам Аліеў выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БДУ
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2011 г. № 594 «Аб узнагароджанні І.Г.Аліева ордэнам Дружбы народаў» (1/13163)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ільхам Аліеў
- Афіцыйны сайт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі (азерб.) (руск.) (англ.)