Пагадненне аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху (2020)
Пагадненне аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху 10 лістапада 2020 года — гэта трохбаковая заява аб спыненні агню, якое падпісалі прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін.
Перадгісторыя
правіць-
Тэрыторыі, якія кантраляваў Нагорна-Карабахская Рэспубліка пасля заканчэння вайны ў 1994 годзе
-
Сітуацыя па стане на 9 лістапада 2020 года Тэрыторыя, якая знаходзіцца пад кантроле Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Тэрыторыя, заяўленая НКР, але якая знаходзіцца пад кантролем Азербайджана па стане на 27 верасня 2020 года Тэрыторыі, занятыя Азербайджанам у ходзе ўзброенага канфлікту 2020 года
27 верасня 2020 года Узброеныя сілы Азербайджана пачалі аперацыю па навядзенні канстытуцыйнага ладу на акупіраваных Арменіяй тэрыторыях Нагорнага Карабаху. У ходзе аперацыі, падчас якіх Азербайджан аднавіў кантроль над значнай часткай тэрыторый, уздоўж усёй мяжы з Іранам. 8 лістапада было абвешчана аб пераходзе пад кантроль Узброеных сіл Азербайджана стратэгічнага горада Шуша, што фактычна азначала перакрыцце адзінага шляха зносін паміж Нагорна-Карабахскай Рэспублікай і Арменіяй.
Змест заявы
правіцьТрохбаковая заява аб поўным спыненні агню і ўсіх ваенных дзеянняў у зоне нагорна-карабахскага канфлікту было падпісана ў ноч з 9 на 10 лістапада 2020 года.
- Пасля поўнага спынення агню і ўсіх ваенных дзеянняў у зоне нагорна-карабахскага канфлікту з 00 гадзін 00 хвілін па маскоўскім часе 10 лістапада 2020 года Азербайджан і Арменія застаюцца на займаных імі пазіцыях.
- Агдамскі раён і тэрыторыі, якія кантралююцца армянскім бокам у Газахскім раёне Азербайджана, вяртаюцца Азербайджану да 20 лістапада 2020 года.
- Ўздоўж лініі судакранання ў Нагорным Карабаху і ўздоўж Лачынскага калідора разгортваецца міратворчы кантынгент Расійскай Федэрацыі.
- Міратворчы кантынгент Расійскай Федэрацыі разгортваецца паралельна з вывадам армянскіх узброеных сіл.
- Разгортваецца міратворчы цэнтр па кантролі за спыненнем агню.
- Арменія да 15 лістапада 2020 года вяртае Азербайджану Кельбаджарскі раён, да 1 снежня 2020 году — Лачынскі раён. Лачынскі калідор (шырынёй 5 км), які будзе забяспечваць сувязь Нагорнага Карабаха з Арменіяй і пры гэтым не будзе закранаць горад Шушу, застаецца пад кантролем міратворчага кантынгенту Расійскай Федэрацыі. На працягу 3 гадоў будзе вызначаны план будаўніцтва новага маршруту руху па Лачынскаму калідоры, з наступнай перадыслакацыяй расійскага міратворчага кантынгенту для аховы гэтага маршруту. Азербайджан гарантуе бяспеку руху па Лачынскаму калідоры грамадзян, транспартных сродкаў і грузаў у абодвух напрамках.
- Унутраныя перамешчаныя асобы і бежанцы вяртаюцца на тэрыторыю Нагорнага Карабаха і прылеглыя раёны пад кантролем Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў.
- Праводзіцца абмен ваеннапалоннымі і іншымі асобамі і целамі загінуўшых.
- Разблакоўваюцца ўсе эканамічныя і транспартныя сувязі ў рэгіёне. Арменія забяспечвае транспартныя зносіны паміж заходнімі раёнамі Азербайджана і Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікай. Кантроль за транспартнымі зносінамі ажыццяўляюць органы Пагранічнай службы ФСБ Расійскай Федэрацыі.
Вынікі
правіцьУ Азербайджане пагадненне сустрэлі з радасцю і ўсю ноч святкавалі перамогу ў вайне.
У Ерэване падпісанне мірнага пагаднення выклікала палітычны крызіс і прывяло да акцый пратэсту ў горадзе.
Тысячы людзей пакідаюць Нагорны Карабах і суседнія раёны. Некаторыя спальваюць хаты[1].
Зноскі
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 13 лістапада 2020.