Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка
Нахічэванская Аўтаномная рэспубліка (азерб. Naxçıvan Muxtar Respublikası) — эксклаў Азербайджанскай Рэспублікі, які з'яўляецца, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Азербайджана і ўласнай канстытуцыяй, аўтаномнай дзяржавай у складзе Азербайджанскай Рэспублікі.
Тэрыторыя — 5502,75 км ².[1] Насельніцтва — 435 367 чалавек (2014), 99,1 % (2009) азербайджанцы.[2]
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў паўднёвай частцы Закаўказзя. На поўдні — раўніна, на ўсходзе — Зангезурскі хрыбет. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −3 ° С на раўніне да −14 ° С у гарах; ліпені адпаведна 28 і +25 ° С (на вяршынях да +5 ° С). Ападкаў у год ад 200 мм на раўніне да 600 мм у гарах. Галоўная рака — Аракс.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Naxçıvan Muxtar Respublikası Dövlət Statistika Komitəsi Архівавана 3 снежня 2014.: Demoqrafiya Архівавана 3 снежня 2014.: 1 yanvar 2014-cü il tarixə Naxçıvan Muxtar Respublikasının ərazisi, əhalisinin sayı, sıxlığı və inzibati ərazi bölgüsü Архівавана 4 студзеня 2016. — yoxlanılıb: 14.12.2014
- ↑ Azərbaycan Respublikası Dövlət Statistika Komitəsi: Naxçıvan İqtisadi Rayonu əhalisi (yenilənmə: 1 yanvar, 2014-cü il) — yoxlanılıb: 14.12.2014
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).