Э́ма Радука́ну (англ.: Emma Raducanu; 13 лістапада 2002, Таронта, Канада) — брытанская прафесійная тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2021); пераможца аднаго турніру WTA ў адзіночным разрадзе. Адзіная ў свеце тэніса, хто здолеў выйсці ў фінал і выйграць турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе, пачаўшы яго з кваліфікацыі.

Тэніс
Эма Радукану
англ.: Emma Raducanu
Нарадзілася 13 лістапада 2002(2002-11-13)[1] (21 год)
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Рэзідэнцыя Лондан, Вялікабрытанія
Рост 175 см см
Прафесійная кар’ера 2018 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Найджэл Сірс
Прызавыя грошы $303 376
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 64–22
Тытулы 1 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 10 (11 ліпеня 2022)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2022, 2023)
Францыя 2-і раўнд (2022)
Уімблдан 4-ы раўнд (2021)
ЗША перамога (2021)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 0–1[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 8 лістапада 2021 года

Біяграфія правіць

Эма Радукану нарадзілася 13 лістапада 2002 года ў Таронта, Канада[3][4], і вырасла ў Бромлі, Англія[5]. Яе бацька Іон Радукану[6] родам з Бухарэста, Румынія[7][8], а маці Рэнэ Чжай (Дунмэй) з Шэньяна, Кітай[9][10]. Абодва бацькі працуюць у сферы фінансаў[11][12][13].

Сям’я пераехала ў Англію, калі Эме было два гады, яна мае як брытанскае, так і канадскае грамадзянства[14]. Вольна размаўляе па-кітайску і па-румынску. Радукану пачала гуляць у тэніс ва ўзросце пяці гадоў у тэніснай акадэміі Бромлі[15][16], а таксама ўдзельнічала ў розных відах спорту і мерапрыемствах у дзяцінстве, такіх як баскетбол, гольф, картынг, мотакрос, катанне на лыжах, вярхавая язда і балет[17].

Эма некалькі раз на год прыязджае ў Бухарэст (Румынія), дзе наведвае сваю бабулю па бацькоўскай лініі. Любіць румынскую кухню[18]. Прыкладамі для пераймання ў тэнісе лічыць Лі На і Сімону Халеп[18][19]. Таксама Радукану з’яўляецца паклонніцай Формулы-1[20].

Спартыўная кар’ера правіць

Эмма дэбютавала ў прафесійным тэнісе ў 2018 годзе, і праз тры гады ўпершыню згуляла ў турніры серыі WTA[16], а ўжо ў 2021 годзе дэбютавала на адкрытым чэмпіянаце Нотынгема па тэнісе[21][22].

У чэрвені 2021 года дэбютавала на Уімблданскім турніры[23]. Абыграла Віталію Дзячэнка[24] і Маркету Вандроўшаву[25]. Стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай, якая выйшла ў трэці раўнд Уімблданскага турніру пасля Алены Балтачы[26]. Пасля перамогі над Саранай Кырсця ў трэцім раўндзе стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў чацвёрты раўнд (на той момант ёй было 18 гадоў і 239 дзён)[27][28][29]. У матчы чацвёртага раўнда Уімблданскага турніру супраць Айлы Тамлянавіч знялася з гульні ў другім сэце з-за «праблем з дыханнем»[30].

На пачатку жніўня 2021 года згуляла на турніры Silicon Valley Classic, прайграўшы Чжан Шуай у першым раўндзе[31]. У тым жа месяцы згуляла на турніры WTA 125K series у Чыкага, саступіўшы ў фінале Клары Таўсан[en] (1:6, 6:2, 4:6)[32]. Пасля гэтага яна паднялася на 150-е месца ў рэйтынгу WTA.

Прайшоўшы праз стадыю кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 года, Эма Радукану абыграла Штэфані Фёгеле, Чжан Шуай, Сару Сарыбес Торма і Шэлбі Роджэрс, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру[33]. У чвэрцьфінале Эма абыграла Белінду Бенчыч у двух сэтах і выйшла ў паўфінал турніру. Яна стала першай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША з ліку тых, якія прайшлі кваліфікацыю турніру[34]. Пасля перамогі над Марыяй Сакары выйшла ў фінал, не прайграўшы ніводнага сэту на працягу спаборніцтваў[35] і стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру за 44 гады[36] (апошняй, каму гэта ўдавалася, была Вірджынія Уэйд на Уімблдане ў 1977 годзе). У фінале 11 верасня 2021 года Эма Радукану ў двух сэтах перамагла Лэйлу Фернандэс (6:4, 6:3)[37]. Яна стала пераможцай «US Open», будучы 150-й ракеткай свету [38].

Па выніках 2021 года атрымала ўзнагароду «Навічок года» па версіі WTA. Таксама была вызнана «спартсменам года» по версіі BBC[39].

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў правіць

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2021 19
2020 343
2019 503
2018 692

Выступленні на турнірах правіць

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.wtatennis.com/players/328366/emma-raducanu
  2. WTA website
  3. Emma Raducanu | Player Stats & More. WTA Tennis. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 27 красавіка 2022.
  4. Emma Raducanu speaks to the media. Wimbledon (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
  5. Commentary: Expect more epic moments from Emma Raducanu despite Indian Wells loss. Los Angeles Times (11 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2022. Праверана 20 студзеня 2022.
  6. EoP24eDrVOV6_QEH. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 7 кастрычніка 2021.
  7. "The remarkable rise of Emma Raducanu". LTA. 2021-09-12. Архівавана з арыгінала 2021-09-14. Праверана 2022-06-29.
  8. Hardinges, Nick (2021-09-16). "Emma Raducanu reunited with parents after historic US Open win". LBC. Архівавана з арыгінала 2021-09-17. Праверана 2021-09-16.
  9. Hamilton, Tom. Emma Raducanu shines bright among young British stars enjoying success on their own terms. ESPN (13 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  10. "Raducanu: US Open champion celebrated in China for her heritage". BBC. 2021-09-13. Архівавана з арыгінала 2021-09-14. Праверана 2022-06-29.
  11. Rothenberg, Ben. Wimbledon, and British Tennis Fans, See a Rising Star in Emma Raducanu. The New York Times (5 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана 20 жніўня 2021.
  12. Hardinges, Nick.. Emma Raducanu reunited with parents after historic US Open win (англ.). London Broadcasting Company (16 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 16 верасня 2021.
  13. Gray, James.. Emma Raducanu ‘is going to be fine’ and will come back to Wimbledon stronger next year (англ.). The i (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 16 верасня 2021.
  14. DiManno, Rosie. Canadian Leylah Fernandez leaves the U.S. Open a winner, just without the trophy. Toronto Star (11 верасня 2021). — «Raducanu ... has a Canadian passport and dual citizenship»  Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
  15. Introducing Wimbledon 2021's Grand Slam debutantes (англ.). Women's Tennis Association (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
  16. а б Эмма Радукану выиграла US Open в 18 лет. Кто она такая? (руск.). IncNews. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  17. Janjuha-Jivraj, Shaheena. We, The Citizens Of Everywhere, Lessons From Emma Raducanu. Forbes (28 верасня 2021). — «In addition to English, she is fluent in Chinese and close to fluency in Romanian.»  Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  18. а б Dinu, Remus.. EXCLUSIV Emma Răducanu, dialog cu Gazeta Sporturilor după prima victorie a carierei la Wimbledon (рум.). Gazeta Sporturilor (1 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
  19. Raducanu driving forward with Bulldog spirit, looks to model herself on Halep & Li Na (англ.). Lawn Tennis Association (29 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
  20. WATCH: Emma Raducanu addresses fans in Romanian as her multicultural heritage shines through (6 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2022. Праверана 29 чэрвеня 2022.
  21. Burrage and Raducanu receive main draw wildcards at Viking Open Nottingham (англ.). LTA.org.uk (5 чэрвеня 2021).
  22. 2021 Nottingham Open Singles Draws (англ.). WTATennis.com.
  23. Young talent among familiar names as Wimbledon main draw and qualifying wildcards announced (англ.). LTA.org.uk (17 чэрвеня 2021).
  24. Wimbledon 2021: Britain's Dan Evans, Cameron Norrie and Emma Raducanu advance (англ.). BBC Sport (30 чэрвеня 2021).
  25. Ostapenko, Sevastova win repeat thrillers; home hope Raducanu upsets Vondrousova (англ.). WTATennis.com (1 ліпеня 2021).
  26. Wimbledon 2021: British wildcard Emma Raducanu, 18, beats Marketa Vondrousova to reach third round (англ.). BBC Sport (1 ліпеня 2021).
  27. Get to Know Emma Raducanu, the British teen making history at Wimbledon (англ.). WTATennis.com (4 ліпеня 2021).
  28. British teenager Emma Raducanu extends thrilling Wimbledon debut (англ.). The Guardian (1 ліпеня 2021).
  29. Falkingham, Katie.. Wimbledon 2021: Emma Raducanu, 18, defeats Sorana Cirstea in straight sets to reach fourth round (англ.). BBC Sport (3 ліпеня 2021).
  30. Carayol, Tumaini.. Emma Raducanu out of Wimbledon after retiring with breathing problems (англ.). The Guardian (5 ліпеня 2021).
  31. Emma Raducanu makes losing return to WTA Tour in San Jose after Wimbledon exploits (англ.). BBC Sport (3 жніўня 2021).
  32. Emma Raducanu: British teenager misses out on first WTA title in Chicago (англ.). BBC Sport (22 жніўня 2021).
  33. Emma Raducanu dismantles Shelby Rogers to reach US Open quarter-final (англ.). The Guardian (6 верасня 2021).
  34. US Open: Emma Raducanu reaches semi-finals by beating Belinda Bencic (англ.). BBC Sport (8 верасня 2021).
  35. Emma Raducanu reaches US Open final in New York (англ.). BBC Sport (10 верасня 2021).
  36. 18-летняя британская теннисистка Эмма Радукану вышла в финал US Open (руск.). BBC News Russian (10 верасня 2021).
  37. Emma Raducanu makes tennis history with US Open final win (англ.). The Guardian (12 верасня 2021).
  38. pressball.by Архівавана 12 верасня 2021.
  39. Sports Personality of the Year 2021: Emma Raducanu crowned winner (англ.). BBC Sport (13 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2021. Праверана 20 снежня 2021.
  40. Tauson triumphs over Raducanu (англ.). WTATennis.com (23 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.

Спасылкі правіць