Міжнародная федэрацыя тэніса

Міжнародная федэрацыя тэніса (англ.: International Tennis Federation, ITF) — кіруючая структура сусветнага тэніса. На сённяшні дзень аб’ядноўвае 205 нацыянальных арганізацый. Упаўнаважаная выпрацоўваць і змяняць правілы гульні, прадстаўляе тэніс у МАК, праводзіць шэраг спаборніцтваў, а таксама займаецца развіццём і папулярызацыяй тэніса ў свеце.

Міжнародная федэрацыя тэніса
Від спорту тэніс
Заснаванне 1 сакавіка 1912
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Неабходнасць стварэння міжнароднай арганізацыі, якая б спрыяла супрацоўніцтву нацыянальных федэрацый тэніса і стандартызацыі правіл гульні, наспела ў пачатку дваццатага стагоддзя, у перыяд хуткага росту папулярнасці гульні і павелічэння колькасці міжнародных спаборніцтваў[1]. 1 сакавіка 1913 года прадстаўнікі 12 нацыянальных тэнісных арганізацый, сабраўшыся на ўстаноўчым сходзе ў Парыжы, прынялі рашэнне аб заснаванні Міжнароднай Федэрацыі лаўн-тэніса (англ.: International Lawn Tennis Federation). Краінамі-заснавальнікамі былі:

Праз паўтары гады ILTF была змушана прыпыніць сваю работу з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

Дзейнасць была адноўлена ў 1919 годзе. У 1922 годзе засноўваецца Савет па Правілах, у задачу якога ўваходзіла распрацоўка ўніфікаваных правіл гульні, і барацьба за міжнароднае прызнанне ILTF арганізацыяй, адказнай за правілы тэніса.

Шэраг важных падзей адбываецца ў 1923 годзе:

  • 16 сакавіка Генеральная Канферэнцыя арганізацыі прымае першы збор правілаў тэніса
  • Амерыканская тэнісная асацыяцыя USTA уступае ў федэрацыю ў якасці асацыяванага члена
  • Засноўваюцца Афіцыйныя чэмпіянаты Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША — правобразы турніраў Вялікага Шлема

У 1924 годзе МАК афіцыйна прызнаў ILTF кіруючай арганізацыяй сусветнага тэніса.

З моманту стварэння федэрацыя выступала як інстытут аматарскага спорту, але ўжо да 30-х гадоў XX стагоддзя пытанне ўдзелу прафесійных спартсменаў у спаборніцтвах і крытэрыі падзелу на прафесіяналаў і аматараў стала вельмі актуальным і ў 1934 годзе арганізацыя ўпершыню афіцыйна абмяркоўвае гэтую праблему і ўстанаўлівае «правіла васьмі тыдняў», якое дазваляе аматарам атрымліваць кампенсацыю выдаткаў за ўдзел у турнірах, але не больш за восем тыдняў у годзе.

Да 1939 года, перад пачаткам Другой сусветнай вайны, ILTF налічвае 59 членаў. Падчас вайны дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а штаб-кватэра перанесена ў Лондан, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Першая пасляваенная канферэнцыя адбылася 5 ліпеня 1946 года.

У 1948 годзе ўпершыню прымаюцца стандарты на тэнісныя мячы.

З пачатку 50-х гадоў адбываецца імклівая прафесіяналізацыя сусветнага тэніса, у 1951 годзе «восем тыдняў» былі пашыраны да 210 дзён у годзе.

У 1963 годзе да 50-годдзя арганізацыі засноўваецца Кубак Федэрацыі —жаночы камандны чэмпіянат, падобны на той, які праводзіўся тады незалежнай арганізацыяй, Кубак Дэвіса.

Гістарычнае для тэніса рашэнне прымаецца 30 сакавіка 1968 года на надзвычайнай сесіі ў Парыжы — прафесійным гульцам дазволены доступ на ўсе турніры ILTF, у тэнісе пачынаецца адкрытая эра. ILTF арганізуе серыю турніраў Гран-пры, упершыню ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі тэнісістам дадзена магчымасць атрымліваць грошы за свае выступленні.

«Правілы паводзін» (англ.: Code of Conduct), якія рэгулююць нормы спартыўных паводзін падчас спаборніцтваў, зацвярджаюцца ў 1975 годзе.

У 1977 годзе з назвы федэрацыі знікае слова «Lawn» і літара L з абрэвіятуры — своеоасаблівае прызнанне факту, што большасць тэнісных турніраў больш не праводзіцца на траве.

Кубак Дэвіса — галоўнае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе — пераходзіць пад эгіду ITF у 1979 годзе па просьбе арганізацыйнага камітэта.

На Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года, у год 75-годдзя ITF, тэніс пасля 64-гадовага перапынку вяртаецца ў якасці алімпійскага віду спорту.

Структура і кіруючыя органы правіць

ITF аб’ядноўвае 205 нацыянальных тэнісных арганізацый, 145 маюць статус паўнапраўных членаў і 60 асацыяваных. Акрамя таго, на правах асацыіраваных членаў у ITF уваходзіць 6 рэгіянальных аб’яднанняў.

Федэрацыя дзейнічае на падставе Канстытуцыі ITF[2]. Вышэйшымі паўнамоцтвамі надзелены Генеральны Сход, які праводзіцца штогод. Генеральны сход зацвярджае бюджэт, разглядае заяўкі прэтэндэнтаў на членства ў федэрацыі, а таксама абірае Прэзідэнта і Савет Дырэктараў ITF. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 4, дырэктараў — 2 гады, у савет уваходзяць 12 дырэктараў. Толькі паўнапраўныя члены маюць права голасу на Генеральным Сходзе.

У цяперашні час Прэзідэнтам ITF з’яўляецца Дэвід Хагерці.

Турніры ITF правіць

Міжнародная федэрацыя тэніса штогод арганізуе шэраг турніраў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па тэнісе на Алімпійскіх гульнях і турніраў Вялікага Шлема. Пры правядзенні спаборніцтваў федэрацыя цесна супрацоўнічае з арганізацыямі прафесійных спартсменаў ATP і WTA.

Спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай ці з удзелам ITF:

  • Tennis Masters Cup (сумесна з ATP) — заключны турнір мужчынскага прафесійнага сезона, у якім удзельнічаюць 8 тэнісістаў і 8 пар, якія паказалі найлепшыя вынікі ў «Гонцы ATP»
  • Кубак Дэвіса — найбуйнейшыя міжнародныя камандныя спаборніцтвы ў мужчынскім тэнісе сярод нацыянальных зборных
  • Кубак Федэрацыі па тэнісе — камандныя спаборніцтвы жаночых зборных, аналаг Кубка Дэвіса
  • Кубак Хопмана — спаборніцтвы нацыянальных зборных для змешаных пар
  • ITF — саўладальнік і суарганізатар Адкрытага чэмпіянату Японіі, які ўваходзіць у ATP-тур, і Міжнароднага Чэмпіянату Іспаніі, які з’яўляецца этапам WTA-тура
  • Федэрацыя таксама праводзіць наступныя штогадовыя серыі турніраў:

Мужчынскі і жаночы тур ITF, якія складаюцца з турніраў Satellite tournament і Futures Tournaments, служаць пачатковымі прыступкамі ў свеце прафесійнага тэніса і іх вынікі ўлічваюцца ў рэйтынгах ATP і WTA.

Чэмпіянат свету па версіі ITF правіць

Пачынаючы з 1978 года (для пар з 1996) федэрацыя вызначае чэмпіёнаў свету па версіі ITF. У цяперашні час для дарослых спартсменаў улічваюцца вынікі выступаў у турнірах Вялікага шлема, выніковым турніры года і турнірах ATP і WTA, якія праводзяцца сумесна з ITF.

Чэмпіёны свету па версіі ITF правіць

Адзіночны разрад правіць

Год Дарослыя Юніёры[3]
Мужчыны[4] Жанчыны[5] Юнакі Дзяўчаты
1978   Б’ёрн Борг   Крыс Эверт   Іван Лендл   Гана Мандлікава
1979   Б’ёрн Борг   Марціна Наўрацілава   Рауль Вівер   Мэры-Лу Піятэк
1980   Б’ёрн Борг   Крыс Эверт   Цьеры Тулан   Сьюзан Маскарын
1981   Джон Макінрой   Крыс Эверт   Пат Кэш   Зіна Гарысан
1982   Джымі Конарс   Марціна Наўрацілава   Гі Фаржэ   Грэтхен Раш
1983   Джон Макінрой   Марціна Наўрацілава   Стэфан Эдберг   Паскаль Парадзі
1984   Джон Макінрой   Марціна Наўрацілава   Марк Крацман   Габрыэла Сабаціні
1985   Іван Лендл   Марціна Наўрацілава   Клаўдыя Пісталезі   Лаура Гаронэ
1986   Іван Лендл   Марціна Наўрацілава   Хаўер Санчэс   Патрысія Тарабіні
1987   Іван Лендл   Штэфі Граф   Джэйсан Столтэнберг   Наталля Зверава
1988   Матс Віландэр   Штэфі Граф   Нікалас Перэйра   Крысціна Тэсі
1989   Барыс Бекер   Штэфі Граф   Ніклас Кулці   Фларэнсія Лабат
1990   Іван Лендл   Штэфі Граф   Андрэа Гаудэнці   Карына Габшудава
1991   Стэфан Эдберг   Моніка Селеш   Томас Энквіст   Здэнка Малкава
1992   Джым Кур’е   Моніка Селеш   Браян Дан   Расана Дэ Лас Рыяс
1993   Піт Сампрас   Штэфі Граф   Марсела Рыяс   Ніно Луарсабішвілі
1994   Піт Сампрас   Аранча Санчэс Вікарыя   Федерыка Браун   Марціна Хінгіс
1995   Піт Сампрас   Штэфі Граф   Марыяна Сабалета   Ганна Курнікава
1996   Піт Сампрас   Штэфі Граф   Себасцьян Грожан   Амелі Марэсмо
1997   Піт Сампрас   Марціна Хінгіс   Арно Дзі Паскуале   Кара Блэк
1998   Піт Сампрас   Ліндсей Дэвенпорт   Роджэр Федэрэр   Алена Докіч
1999   Андрэ Агасі   Марціна Хінгіс   Крысціян Плес   Ліна Краснаруцкая
2000   Густава Куэртэн   Марціна Хінгіс   Эндзі Родык   Марыя-Эмілія Салерні
2001   Лейтан Х’юіт   Джэніфер Капрыяці   Жыль Мюлер   Святлана Кузнецова
2002   Лейтан Х’юіт   Серэна Уільямс   Рышар Гаскэ   Барбара Стрыцава
2003   Эндзі Родык   Жусцін Энэн-Ардэн   Маркас Багдаціс   Кірстэн Фліпкенс
2004   Роджэр Федэрэр   Анастасія Мыскіна   Гаэль Манфіс   Міхаэла Крайчак
2005   Роджэр Федэрэр   Кім Клейстэрс   Дональд Янг   Вікторыя Азаранка
2006   Роджэр Федэрэр   Жусцін Энэн-Ардэн   Ціма дэ Бакер   Анастасія Паўлючэнкава
2007   Роджэр Федэрэр   Жусцін Энэн-Ардэн   Рычардас Беранкіс   Урсула Радваньская
2008   Рафаэль Надаль   Алена Янкавіч   Ян Цунхуа   Напаван Летчывакан
2009   Роджэр Федэрэр   Серэна Уільямс   Даніэль Берта   Крысціна Младэнавіч
2010   Рафаэль Надаль   Каралін Вазняцкі   Хуан Себасцьян Гомес   Дар’я Гаўрылава
2011   Новак Джокавіч   Петра Квітава   Іржы Веселы   Ірына Храмачова
2012   Новак Джокавіч   Серэна Уільямс   Філіп Пеліва   Тэйлар Таунсенд
2013   Новак Джокавіч   Серэна Уільямс   Аляксандр Звераў   Белінда Бенчыч
2014   Новак Джокавіч   Серэна Уільямс   Андрэй Рублёў   Кэтрын Беліс
2015   Новак Джокавіч   Серэна Уільямс   Тэйлар Фрыц   Далма Галфі
2016   Эндзі Марэй   Анжаліка Кербер   Міямір Кецмановіч   Анастасія Патапава
2017   Рафаэль Надаль   Гарбінье Мугуруса   Аксель Гелер   Уітні Осігу
2018   Новак Джокавіч   Сімона Халеп   Чунь Сінь Цен   Клара Бюрэль

Парны разрад правіць

Год Мужчыны Жанчыны
1996   Тод Вудбрыдж
  Марк Вудфард
  Ліндсей Дэвенпорт
  Мэры-Джо Фернандэс
1997   Тод Вудбрыдж
  Марк Вудфард
  Ліндсей Дэвенпорт
  Яна Новатна
1998   Яка Элтынг
  Пол Хаархус
  Ліндсей Дэвенпорт
  Наталля Зверава
1999   Махеш Бхупаці
  Леандэр Паес
  Марціна Хінгіс
  Ганна Курнікава
2000   Тод Вудбрыдж
  Марк Вудфард
  Жулі Алар-Дэкюжы
  Ай Сугіяма
2001   Ёнас Б’ёркман
  Тод Вудбрыдж
  Лайза Рэйманд
  Рэнэ Стабс
2002   Даніэль Нестар
  Марк Ноулс
  Вірхінія Руана Паскуаль
  Паола Суарэс
2003   Боб Браян
  Майк Браян
  Вірхінія Руана Паскуаль
  Паола Суарэс
2004   Боб Браян
  Майк Браян
  Вірхінія Руана Паскуаль
  Паола Суарэс
2005   Боб Браян
  Майк Браян
  Лайза Рэйманд
  Саманта Стосур
2006   Боб Браян
  Майк Браян
  Лайза Рэйманд
  Саманта Стосур
2007   Боб Браян
  Майк Браян
  Кара Блэк
  Лізель Хубер
2008   Ненад Зіманіч
  Даніэль Нестар
  Кара Блэк
  Лізель Хубер
2009   Боб Браян
  Майк Браян
  Серэна Уільямс
  Вінус Уільямс
2010   Боб Браян
  Майк Браян
  Жысела Дулка
  Флавія Пенета
2011   Боб Браян
  Майк Браян
  Квета Пешкэ
  Катарына Сработнік
2012   Боб Браян
  Майк Браян
  Сара Эрані
  Раберта Вінчы
2013   Боб Браян
  Майк Браян
  Сара Эрані
  Раберта Вінчы
2014   Боб Браян
  Майк Браян
  Сара Эрані
  Раберта Вінчы
2015   Жан-Жульен Роер
  Харыя Тэкэу
  Саня Мірза
  Марціна Хінгіс
2016   Джэймі Марэй
  Бруно Саарэс
  Каралін Гарсія
  Крысціна Младэнавіч
2017   Лукаш Кубат
  Марсела Мела
  Марціна Хінгіс
  Чжань Юнжань

Зноскі

  1. Тут і далей у раздзеле выкарыстаны даныя афіцыйнай старонкі гісторыі ІТФ: ITF History (англ.). ITF. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2011.
  2. Афіцыйны тэкст канстытуцыі Архівавана 23 жніўня 2007. (англ.), (фр.)
  3. Чемпионы ITF. Юниоры. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  4. Чемпионы ITF. Мужчины. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2015. Праверана 14 сакавіка 2013.
  5. Чемпионы ITF. Женщины. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 14 сакавіка 2013.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць