Пэтрас «Піт» Сампрас (лац.: Petros Sampras; нар. 12 жніўня 1971, Вашынгтон) — амерыканскі былы прафесійны тэнісіст. За сваю 14-гадовую кар’еру выйграў 14 турніраў Вялікага шлема, стаўшы першым гульцом, які пабіў рэкорд Роя Эмерсана (12 турніраў Вялікага шлема). Ён таксама выйграў 7 галоўных турніраў у памяшканнях (5 фінальных турніраў ATP і 2 кубка Вялікага шлема). Сампрас выкарыстоўваў атакуючы стыль гульні, які характарызуецца магутнай падачай і частымі выхадамі да сеткі.

Тэніс
Піт Сампрас
Нарадзіўся 12 жніўня 1971(1971-08-12)[1][2] (52 гады)
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Рэзідэнцыя
Рост 185 см
Вага 80 кг
Прафесійная кар’ера 1988–2003 (апошні матч у 2002 годзе)
Вядучая рука правая (аднаручны бэкхэнд)
Прызавыя грошы $43,280,489
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 762-222 (77,44 %)
Тытулы 64
Найвышэйшы рэйтынг 1 (12 красавіка 1993)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (1994, 1997)
Францыя паўфінал (1996)
Уімблдан перамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000)
ЗША перамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002)
Іншыя турніры
Фінал ATP перамога (1991, 1994, 1996, 1997, 1999)
Кубак Вялікага Шлема перамога (1990, 1997)
Алімпійскія гульні 1/8 фіналу (1992)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 64-70 (47,76 %)
Тытулы 2
Найвышэйшы рэйтынг 27 (12 лютага 1990)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/16 фіналу (1989)
Францыя 1/16 фіналу (1989)
Уімблдан 1/8 фіналу (1989)
ЗША 1/32 фіналу (1988, 1989, 1990)
Кубак Дэвіса перамога (1992, 1995)
petesampras.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Завяршыў выступы

Спартыўная кар’ера правіць

Піт Сампрас дэбютаваў у прафесійным туры ў 1988 годзе і праз два гады стаў самым маладым пераможцам адкрытага чэмпіянату ЗША. На працягу шасці гадоў запар (1993—1998) ён займаў першы радок у сусветным рэйтынгу, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для Адкрытай эры, а таксама прабыў лідарам у агульнай складанасці 286 тыдняў (чацвёртае месца ў сучаснай гісторыі). У 2002 годзе ён атрымаў перамогу на сваім апошнім турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце ЗША, абыграўшы ў фінальным матчы свайго адвечнага суперніка Андрэ Агасі. Яго сем перамог на Уімблдане з’яўляюцца рэкордам, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам. Таксама рэкорднымі з’яўляюцца яго пяць тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам і Джымі Конарсам. Нягледзячы на не такія паспяховыя выступленні на грунтавых пакрыццях (Сампрас ні разу не выходзіў у фінал турніру Ралан Гарос), яго агульныя дасягненні (у суме выйграна 64 прафесійных тытула) і розныя рэкорды дазваляюць яму лічыцца адным з найвялікшых тэнісістаў гісторыі. Сампрас таксама з’яўляецца апошнім амерыканцам, які выйграваў Уімблдан і фінальны турнір сусветнага тура.

Зноскі

  1. а б Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 637. — ISBN 978-0-942257-70-0
  2. Pete Sampras // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.