Петра Квітава
Пе́тра Кві́тава (чэшск.: Petra Kvitová; нар. 8 сакавіка 1990, Bílovec[d][1][2]) — чэшская прафесійная тэнісістка; пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2011, 2014) і Выніковага WTA Тура (2011); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2019); пераможца 31 турніру WTA ў адзіночным разрадзе; шасціразовая ўладальніца Кубка Федэрацыі (2011, 2012, 2014—2016, 2018) і аднаразовая Кубка Хопмана (2012) ў складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі; бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў адзіночным разрадзе; былая другая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пятая тэнісістка ў гісторыі па заробленых прызавых[4].
Нарадзілася |
8 сакавіка 1990 (34 гады)
|
---|---|
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | Монтэ-Карла, Манака |
Рост | 182 см |
Вага | 70 кг |
Прафесійная кар’ера | 2006 — ц.ч. |
Вядучая рука | левая |
Удар злева | двухручны |
Трэнер(ы) |
Давід Котыза (2008—2016) Францішак Чэрмак (2016) Іржы Ванек (з 2016) |
Прызавыя грошы | 37 252 032 $[1] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 633–288[1] |
Тытулы | 31 WTA, 7 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 2 (31 кастрычніка 2011) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | фінал (2019) |
Францыя | 1/2 фіналу (2012, 2020) |
Уімблдан | перамога (2011, 2014) |
ЗША | 1/4 фіналу (2015, 2017) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 13–35[1] |
Найвышэйшы рэйтынг | 196 (28 лютага 2011) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 2-і раўнд (2011) |
Францыя | 2-і раўнд (2010) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2008, 2010, 2011) |
ЗША | 1-ы раўнд (2008—2010) |
petrakvitova.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 2 студзеня 2023 года |
Агульная інфармацыя
правіцьПетра — адна з трох дзяцей Іржы і Паўлы Квітавай; яе братоў клічуць Іржы і Лібар. І бацька, і браты гуляюць у тэніс на аматарскім узроўні.
Любіць гуляць за задняй лініяй. Найлепшымі ўдарамі лічыць бэкхэнд і падачу. Улюбёны турнір — Уімблдан. Кумірам у свеце тэніса ў дзяцінстве была Марціна Наўрацілава, якая, як і Петра, гуляла левай рукой.
Трэніруецца ў адным тэнісным клубе з Томашам Бердыхам і Луцыяй Шафаржавай.
- Асабістае жыццё
Квітава была ў адносінах з чэшскім тэнісістам Адамам Паўлашакам, а пазней з Радэкам Штэпанекам. У чэрвені 2014 года яна пачала сустракацца з чэшскім хакеістам Радэкам Мідлам. У снежні 2015 года было абвешчана пра іх заручыны, аднак у маі 2016 года пара разыйшлася.
Інцыдэнт з нападам грабежніка
правіць20 снежня 2016 года ў кватэру Квітавай у Просцееве, у якой яна ў той момант знаходзілася, пранік грабежнік, якія прадставіўся супрацоўнікам камунальных службаў[5]. Нападнік прыставіў нож да горла спартсменкі і ў ходзе барацьбы параніў яе левую руку, пашкодзіўшы сухажыллі на ўсіх пяці пальцах, а таксама два нервы[6]. Петры зрабілі аперацыю, якая доўжылася каля чатырох гадзін і існавала вялікая рызыка, што атрыманая траўма заміне ёй працягнуць кар’еру[7]. Аперацыя прайшла паспяхова і прагназавалася, што аднаўленне зойме каля шасці месяцаў. Квітава пачала трэніроўкі ўжо ў сакавіку 2017 года, а ў маі змагла аднавіць кар’еру[5]. Мужчына, які нападаў на тэнісістку, быў знойдзены ў 2018 годзе і праз год быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі, а на пачатку 2020 года яму павялічылі тэрмін да 11 гадоў[8].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Player Profile // WTA website
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Olympedia — 2006. Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ Career Prize Money Leaders (англ.). WTA Tennis. Архівавана з першакрыніцы 6 November 2019. Праверана 4 August 2019.
- ↑ а б Петры град. Как ножевое ранение закалило чемпионку Уимблдона (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 17 жніўня 2020.
- ↑ На Квитову напали с ножом в ее квартире. Как так? (руск.). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 17 жніўня 2020.
- ↑ Ножом по сердцу. Как Квитова возродила карьеру (руск.)
- ↑ Напавший на Петру Квитову мужчина приговорен к 11 годам тюрьмы Петры град. (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
Спасылкі
правіцьПетра Квітава на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (англ.) (чэшск.)
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)