Эндру Бэран "Эндзі" Марэй (лац.: Andrew Barron Murray; 15 мая 1987, Глазга, Шатландыя) — брытанскі прафесійны тэнісіст. Лідар сусветнага рэйтынгу сярод брытанскіх ігракоў. Упершыню дасягнуў топ-10 рэйтынгу ў красавіку 2007 года, а яго вышэйшым месцам на дадзены момант з'яўляецца другое, на якое ён падняўся ў жніўні 2009 і, зноў, у красавіку 2013. Двухразовы пераможца Уімблдана (2013 і 2016), пераможца адкрытага чэмпіянату ЗША (2012) і двухразовы Алімпійскі чэмпіён у адзіночным разрадзе (2012 і 2016).

Эндзі Марэй
Тэніс
Фота
 
Дата нараджэння 15 мая 1987(1987-05-15) (32 гады)
Месца нараджэння Глазга, Шатландыя
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Рост 190
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Прафесійная кар'ера 2003–...
Трэнер(ы) Іван Лэндл (2011–2014, 2016–...)
Джэймі Дэльгада (2016–...)
Прызавыя грошы $50,330,567
(4-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 607–174 (77.72%)
Тытулы 39
Найвышэйшы рэйтынг 2 (17 жніўня 2009)
Цяперашні рэйтынг 2 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі фінал (2010, 2011, 2013, 2015, 2016)
Адкрыты чэмпіянат Францыі фінал (2016)
Уімблдан перамога (2013, 2016)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (2012)
Іншыя турніры
Фінал ATP паўфінал (2008, 2010, 2012)
Алімпійскія гульні Gold medal.svg Залаты медаль (2012)
Gold medal.svg Залаты медаль (2016)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 66–68 (49.25%)
Тытулы 2
Найвышэйшы рэйтынг 51 (17 кастрычніка 2011)
Цяперашні рэйтынг 255 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 1/32 фіналу (2006)
Адкрыты чэмпіянат Францыі 1/16 фіналу (2006)
Уімблдан 1/32 фіналу (2005)
Адкрыты чэмпіянат ЗША 1/16 фіналу (2008)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні 1/8 фіналу (2008)
Змяшаны парны разрад
Вынікі (в/п) 7–4
Тытулы 0
Турніры серыі Вялікага шлема
Уімблдан 1/16 фіналу (2006)
Іншыя турніры
Алімпійскія гульні Silver medal.svg Срэбны медаль (2012)
Камандныя турніры
Кубак Дэвіса перамога (2015)
Кубак Хопмана фінал (2010)
Картка абнаўлялася апошні раз: 21 верасня 2016

Выйграўшы ў фінальным пяцісэтавым матчы адкрытага чэмпіянату ЗША ў Новака Джокавіча, Марэй стаў першым брытанскім гульцом з 1977 і першым брытанскім мужчынам з 1936 года, які выйграў турнір Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе. Ён таксама стаў адзіным брытанскім пераможцам турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў Адкрытай эры. 7 ліпеня 2013 г. Марэй перамог на Уімблданскім турніры, стаўшы першым брытанскім пераможцам Уімблдана за 77 гадоў (з часоў перамогі Фрэда Пэры). У фінале ён таксама адолеў Новака Джокавіча, але ў трох сэтах. У выніку гэтай перамогі ў снежні 2013 Эндзі Марэй быў названы спартсменам года па версіі BBC.

Эндзі Марэй атрымаў перамогу ў адзіночным разрадзе на Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, перайграўшы ў фінале Роджэра Федэрэра ў трох сэтах, і стаў першым брытанцам, які выйграў залаты медаль у адзіночным разрадзе, за 100 гадоў. У рамках тых жа гульняў ён заваяваў і сярэбраны медаль у міксце з Лаўрай Робсан. Марэй з'яўляецца адзіным тэнісістам у гісторыі, які выйграў алімпійскае золата і адкрыты чэмпіянат Злучаных Штатаў у адным годзе, і трэцім тэнісістам, які выйграў алімпійскае золата ў адзіночным разрадзе і два турніру Вялікага шлема на розных пакрыццях (пасля Андрэ Агасі і Рафаэля Надаля). У 2011 годзе Марэй стаў сёмым гульцом у Адкрытай эры, які дайшоў да паўфіналаў усіх турніраў Вялікага шлема за адзін год.

Зноскі

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Эндзі Марэя