Конрад Аляксандр Фрыдрых Дудэн (ням.: Konrad Alexander Friedrich Duden, 3 студзеня 1829, Лакхаўзен, цяпер частка Везеля — 1 жніўня 1911, Зонэнберг, цяпер частка Вісбадэна) — нямецкі філолаг, складальнік знакамітага арфаграфічнага слоўніка нямецкай мовы.

Конрад Дудэн
Дата нараджэння 3 студзеня 1829(1829-01-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1911(1911-08-01)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, пісьменнік
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Конраду Дудэну

Вывучаў гісторыю, германістыку і класічную філалогію ў Боне. Абараніўшы доктарскую дысертацыю аб Сафокле, першапачаткова адправіўся ў Геную, дзе атрымаў месца хатняга настаўніка. Працаваў настаўнікам, прарэктарам і дырэктарам ў шэрагу нямецкіх гімназій: у Зэсце (1859—1869), Шлайцы (1859—1876), Бад-Херсфельдзе (1876—1905). У 1861 годзе ажаніўся з Адэлінай Дудэн (у дзявоцтве Якаб). У 1905 годзе выйшаў на пенсію і пасяліўся ў Зонэнбергу.

Усё жыццё займаўся праблемамі уніфікацыі і стандартызацыі нямецкай арфаграфіі.

Зноскі

  1. а б Konrad Duden // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Konrad Duden // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118527754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.