Покхара
Покхара[1] (непальск.: पोखरा) — горад у цэнтральным Непале, адміністрацыйны цэнтр раёна Каскі, зоны Гандакі і Заходняга рэгіёну Непала. Размешчаны за 198 км на захад ад Катманду; насельніцтва — каля 300 000 чалавек, трэці па колькасці насельніцтва горад у Непале, пасля Катманду і Біратнагара.
Покхара
| ||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на возеры Пхева, з горада адкрываецца маляўнічы від на Гімалаі (Вялікі Гімалайскі Хрыбет) з васьмітысячнай вяршынямі (Дхаўлагіры, Анапурна, Манаслу).
- Покхара
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта Непала