Манаслу (मनास्लु, таксама вядомая, як Кутанг) — гара ў Непале, восьмая па вышыні вяршыня свету. Знаходзіцца ў горным масіве Мансіры Гімал на ўсход ад Анапурны. Назва вяршыні паходзіць ад слова Манаса, што на санскрыце азначае «гара духаў».

Манаслу (Кутанг)
Кутанг на досвітку
Кутанг на досвітку
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня8 156 м
Адносная вышыня3 092 м
Першае ўзыходжанне1956 
Размяшчэнне
28°33′00″ пн. ш. 84°33′35″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаГімалаі 
Манаслу (Непал)
Манаслу (Кутанг)
Манаслу (Кутанг)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першае паспяховае ўзыходжанне на Манаслу здзейснілі японец Тасіа Іманісі і шэрпа Г'ялзен Норбу 9 мая 1956 года. 10 красавіка 1972 года снежная лавіна на вышыні 6950 м накрыла лагер карэйскай экспедыцыі, якая спрабавала скарыць вяршыню. Усе 15 удзельнікаў экспедыцыі загінулі.

У гонар горы названы астэроід 6918 Манаслу.

Спасылкі

правіць