Сцяг Мадэйры — афіцыйны знак аўтаномнага рэгіёна Мадэйра Партугальскай Рэспублікі.

Мадэйра
Партугалія
Зацверджаны 28 ліпеня 1978[1]
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае на тры вертыкальныя паласы роўнай шырыні. Паласы з краёў маюць сіні колер, цэнтральная паласа — жоўты (залаты). На цэнтральнай паласе намаляваны крыж ордэна Хрыста.

Сіні колер абазначае марское становішча вострава, жоўты колер — мяккі клімат, дзякуючы якому квітнее эканоміка вострава. Крыж закліканы нагадваць аб тым, што востраў быў знойдзены членамі ваеннага рыцарскага ордэна, якія належалі дому Генрыха Мараплаўца: Жуанам Гансалвэшам Зарку і Трыстанам Вазам Тэкстэйрай. Крыж падкрэслівае сувязь з Партугаліяй.

Сцяг быў прыняты 28 ліпеня 1978 года указам савета аўтаномнага рэгіёна. Афіцыйнае выкарыстанне сцяга дазволена канстытуцыяй Партугаліі. Згодна з гэтай канстытуцыяй, Мадэйра мае статус аўтаномнага рэгіёна са сваім канстытуцыйным урадам, які мае права на ўласныя сімвалы. Сімвалы выкарыстоўваюцца, каб падкрэсліць адрозненні ад астатняй Партугаліі.

Зноскі

  1. Афіцыйна зацверджаны 12 верасня 1978.

Спасылкі правіць