Герб Мадэйры
Герб Мадэйры прыняты 24 красавіка 1991 года.
Герб Мадэйры | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Заснаванне | 24 красавіка 1991 |
АпісаннеПравіць
Уяўляе сабой двойчырассечаны на блакіт і золата шчыт, у цэнтры якога намаляваны партугальскі Ордэн Хрыста. Блакітны колер сімвалізуе размяшчэнне вострава ў моры, залаты — мяккі клімат, дзякуючы якому квітнее эканоміка вострава. Крыж павінен нагадваць пра тое, што востраў быў выяўлены членамі ваеннага рыцарскага ордэна, якія належалі да дому Генрыха Мараплаўца: Жуанам Гансалвешам Зарку і Трыстанам Вазам Тэкстэйрам. Крыж падкрэслівае сувязь з Партугаліяй.
Шчыт падтрымліваюць цюлені-манахі, самыя буйныя сысуны, якія жывуць у прыбярэжных водах, і былі выяўлены першымі пасяленцамі вострава. Залатая армілярная сфера нагадваюць пра эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, у часы якіх партугальцы пачалі засяляць востраў.
Унізе герба размешчаны дэвіз: Das Ilhas as Mais Belas e Livres (З усіх астравоў, самы прыгожы і свабодны).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Мадэйры