Ліяна

(Пасля перасылкі з Ліяны)

Ліянырасліны, сцёблы якіх няздольныя самастойна захоўваць вертыкальнае становішча і якія выкарыстоўваюць іншыя расліны ў якасці апоры.

Плюшч — прадстаўнік каранёвалазячых ліян
Хмель — прадстаўнік павойных ліян
Вінаград — прадстаўнік вусіканосных ліян

Сярод ліян ёсць як дрэвавыя, так і травяністыя расліны.

Шматлікія лазячыя папараці сустракаліся яшчэ ў каменнавугольным перыядзе. У наш час ліяны шырока распаўсюджаныя сярод сасудзістых раслін, асабліва насенных. Пераважна, гэта трапічныя расліны.

Класіфікацыя ліян

правіць

Па спосабу лазання ліяны дзеляцца на 4 групы:

  • Ліяны, якія абапіраюцца. Да гэтай групы адносяцца ліяны, якія не маюць адмысловых прыстасаванняў для лазання.
  • Каранёвалазячыя ліяны. Гэта ліяны, якія ўзбіраюцца па скалах ці тоўстых ствалах дрэваў пры дапамозе прыдаткавых каранёў, што прычапляюцца да апоры.
  • Павойныя ліяны. Гэта расліны, якія ўзбіраюцца на апору за кошт абвівання сцябла вакол яе. Найбольш распаўсюджаны спосаб сярод ліян.
  • Вусіканосныя ліяны. Прымацаванне да апоры ў гэтых ліян забяспечваецца адмысловымі прыстасаваннямі — вусікамі, якія ўяўляюць сабою відазмененае лісце або сцябло.

Глядзі таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Серебряков И. Г. Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.