Мадэйра (рака)
Мадэйра[1] (парт.: Rio Madeira) — рака ў Балівіі і Бразіліі, правы прыток Амазонкі.
Мадэйра | |
---|---|
парт. Rio Madeira | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 3230 км |
Басейн | 1 391 000 км² |
Расход вады | 21 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Мамарэ[d] і Бені |
• Месцазнаходжанне | Анды |
• Каардынаты | 10°22′34″ пд. ш. 65°23′30″ з. д.HGЯO |
Вусце | Амазонка |
• Каардынаты | 03°23′30″ пд. ш. 58°46′49″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амазонка → Атлантычны акіян |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі разам з Мамарэ 3230 км, плошча вадазбору 1391 тыс. км². Сярэдні расход вады 30,5 тыс. м³/с (21,8 тыс. м³/с)[1]. Вытокі Мадэйры — рэкі Мамарэ і Бені ў Андах. Рака ў верхнім цячэнні агінае Бразільскае пласкагор’е, утвараючы парогі і вадаспады. Ад горада Ворту-Велью пераважна цячэ па Амазонскай нізіне. асноўныя прытокі: Абакашыс, Жыпарана, Абуна
Рэгулярнае суднаходства ад вусця да горада Порту-Велью (1060 км[1]).
Каля ракі гарады Порту-Велью, Умайта, Манікарэ.
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
правіць- Мадэйра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 494.