Маракайба (возера)
Марака́йба[1] (ісп.: Lago de Maracaibo) — возера—лагуна на захадзе Венесуэлы. Пралівам (глыбіня 2-4 м) злучанае з Венесуэльскім залівам.
Маракайба | |
---|---|
ісп.: Lago de Maracaibo | |
![]() | |
Каардынаты: 9°50′ пн. ш. 71°36′ з. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Плошча | 13210 км² |
Аб'ём | 280 км³ |
Найбольшая глыбіня | 250 м |
![]() |
Знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха і Кардыльера-дэ-Мерыда. Плошча 16,3 тыс. км², глыбіня у паўднёвай частцы да 250 м. Плошча возера скарачаецца за кошт алювіяльных адкладаў[1]. Берагі нізінныя, забалочаныя. У Маракайба ўпадае каля 50[1] рэк.
Суднаходства. Здабыча нафты са дна возера.На возеры размешчаны порт Маракайба. Праз праліў, злучаючы возера з морам, пабудаваны мост даўжынёй 8,7[1] км.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
ЛітаратураПравіць
- Маракайба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 103.