Венесуэльскі заліў
Венесуэльскі заліў (ісп.: Golfo de Venezuela) ці Маракайба (Maracaibo) — заліў на поўдні Карыбскага мора каля берагоў Венесуэлы, адмежаваны ад мора паўастравамі Гуахіра і Парагуана. Абмывае венесуэльскія штаты Сулія і Фалькон, а таксама калумбійскі дэпартамент Гуахіра.
Венесуэльскі заліў, Макарайба | |
---|---|
ісп. Golfo de Venezuela, ісп. Maracaibo | |
![]() | |
11°27′30″ пн. ш. 71°03′34″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | менш за 1 м |
Найбольшая глыбіня | 71 м |
![]() |
Даўжыня заліва 231 км, шырыня каля ўваходу 98 км. У паўднёвай частцы заліў злучаецца з возерам Маракайба праз бухту Таблас і праліў шырынёй 6,5—22 км і глыбінёй 11 м[1]. Глыбіня самога заліва змяняецца ад 18 да 71 м. Ва ўсходняй частцы ў бераг паўвострава Парагуана ўдаецца невялікі заліў Каро. Берагі Венесуэльскага заліва нізкія, не апрацаваныя ў сілу пясчаных глебаў. Прылівы змешаныя, вышынёй менш за 1 м.
Заліў быў адкрыты еўрапейцамі ў 1499 годзе, калі экспедыцыя пад камандаваннем Алонса дэ Ахеда ў суправаджэнні Амерыга Веспучы даследавала ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі, збіраючы інфармацыю і даючы назвы новым землям. Воды заліва з’яўляюцца аб’ектам пагранічнай спрэчкі з часоў здабыцця Калумбіяй і Венесуэлай незалежнасці ад Іспаніі ў XIX стагоддзі. Іспанская імперыя не праводзіла межаў у гэтым раёне, паколькі мясцовы народ Гуахіра аказваў ёй супраціўленне. Мяжа па сушы была ўстаноўлена ў 1941 годзе, але пытанне тэрытарыяльных вод засталося нявырашаным.
Заліў валодае стратэгічнай важнасцю як суднаходны шлях у Карыбскае мора, па якім перавозяць нафту, што здабываецца на нафтавых радовішчах на возеры Маракайба. У межах заліва таксама маецца радовішча нафты. На берагах размешчаны глыбакаводныя нафтаэкспартныя парты Амуай, Пунта-Кардон і Пунта-Фіха[2].
Зноскі
- ↑ Gulf of Venezuela (gulf, Caribbean Sea) — Britannica Online Encyclopedia
- ↑ Венесуэльскі заліў(недаступная спасылка) — Слоўнік сучасных геаграфічных назваў
Літаратура Правіць
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 87. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)