Алонса дэ Ахе́да (ісп.: Alonso de Ojeda; 14661515 гг.) — іспанскі вандроўнік, спадарожнік Х. Калумба, заснавальнік першага еўрапейскага паселішча ў Паўднёвай Амерыцы.

Алонса дэ Ахеда
Нараджэнне каля 1466[1]
Смерць каля 1515[1]
Месца пахавання
Член у
Дзейнасць падарожнік-даследчык, канкістадор
Прыналежнасць Каралеўства Кастылія і Леон
Род войскаў Spanish Navy[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Алонса дэ Ахеда нарадзіўся ў высакароднай іспанскай сям'і. Прымаў удзел у Рэканкісце, заставіў апісанне аблогі Гранады. У 1493 г. на чале аднаго з караблёў выправіўся разам з Х. Калумбам у Новы Свет. Падчас экспедыцыі выявіў на Гаіці золата. Пры задушэнні паўстання таіна ўзначальваў частку іспанскіх узброеных фарміраванняў, захапіў правадыра паўстання Каанаба ў палон.

У 14991500 гг. Алонса дэ Ахеда стаяў на чале новай экспедыцыі, арганізаванай пры пасрэдніцтве каталіцкага касцёла без дазволу Х. Калумба. У ёй таксама прымалі ўдзел Амерыга Веспучы і Хуан дэ ла Коса. Маршрут экспедыцыі адрозніваўся ад папярэдніх плаванняў. Алонса дэ Ахеда прайшоў уздоўж берагоў Афрыкі да Зялёнага мыса, пасля чаго павярнуў караблі на захад. У выніку экспедыцыі былі даследаваны ўзбярэжжы Гвіяны і Венесуэлы, адкрыты астравы Аруба і Кюрасаа, а таксама возера Маракайба. Чальцы экспедыцыі былі першымі еўрапейцамі, якія ступілі на зямлю мацерыковай Паўднёвай Амерыкі. Аднак з эканамічнага пункту гледжання плаванне было стратным. Для пакрыцця выдаткаў іспанцы захапілі на Багамскіх астравах у рабства індзейцаў-лукая. Пасля вяртання ў Іспанію Алонса дэ Ахеда выступаў светкам у раследавані дзейнасці Х. Калумба.

У 1501 г. вандроўнік быў прызначаны каралеўскімі ўладамі губернатарам адкрытых ім зямель Венесуэлы. Гэта дазволіла Алонса заручыцца фінансавай падтрымкай гандляроў з Андалусіі і арганізаваць другую самастойную экспедыцыю на 4 караблях. Яна пачалася ў студзені 1502 г. У маі 1502 г. караблі дасягнулі тэрыторыі сучаснай Калумбіі, дзе была заснавана першая на паўднёваамерыканскім мацерыке еўрапейская калонія Санта-Крус. Аднак паміж Алонса і чальцамі экспедыцыі ўзнік востры канфлікт. Ён быў арыштаваны і дастаўлены ў Санта-Дамінга. Праз некалькі месяцаў з-за сутычак з індзейцамі каланісты пакінулі Санта-Круз.

Нягледзячы на правал другой экспедыцыі, у 1508 г. кароль прызначыў Алонса губернатарам Новай Андалусіі. У лістападзе 1509 г. флатылія з 4 суднаў і болей за 300 маракоў і канкістадораў, сярод якіх былі Эрнан Картэс і Франсіска Пісара, на чале Ахеды спынілася каля берагоў сучаснай Калумбіі. Згодна патрабаванням Ахеды, першымі ў кантакт з мясцовымі індзейцамі ўступілі місіянеры. Яны чыталі спецыяльна падрыхтаваны заклік, што павінен быў прімірыць карэннае насельніцтва з каланістамі. Аднак і індзейцы, і канкістадоры парушылі мір. У адказ на знішчэнне канкістадорамі цэлай вёскі, індзейцы падрыхтавалі засаду супраць атрада Алонса дэ Ахеды і забілі большасць яго салдат. Нечаканая падтрымка з боку Дыега дэ Нікуэсы дазволіла губернатару Новай Андалусіі ўзнавіць свае сілы і рушыць уздоўж узбярэжжа. У 1510 г. ён заснаваў крэпасць і паселішча Сан-Себасцьян. Недахоп ежы і раненне вымусілі Алонса пакінуць у Сан-Себасцьяне невялікі атрад на чале Ф. Пісара і вяртацца за дапамогай у Санта-Дамінга. Аднак яго флатылія пацярпела падчас урагана, трапіла ў рукі піратаў і ў давяршэнне патанула каля берагоў Кубы. Ахеда ўзначаліў паход выжылых да бліжэйшага паселішча, у выніку быў выратаваны і праз Ямайку вярнуўся ў Санта-Дамінга.

Падчас злапомнага вяртання з Новай Андалусіі на Гаіці Алонса дэ Ахеда даў зарок прысвяціць рэштку свайго жыцця богу, таму адмовіўся ад пасады губернатара і пражыў апошнія гады ў кляштары ў Санта-Дамінга. Барталамэ де Лас-Касас пісаў, што ён памёр у беднасці і пажадаў быць пахаваным каля ўваходу ў кляштар, каб мінакі ступалі на яго магілу ў навучанне за яго грахі.

Памяць правіць

Імем Алонса дэ Ахеда названы венесуэльскі горад Сьюдад-Ахеда каля возера Маракайба. У Венесуэле таксама працуе ўніверсітэт імя Алонса дэ Ахеда Архівавана 5 студзеня 2010..

Зноскі

  1. а б Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 6 красавіка 2017.

Спасылкі правіць