Генры Уолтэр Бейтс
Генры Уолтэр Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр — 16 лютага 1892) — англійскі прыродазнавец і падарожнік.
Генры Уолтэр Бейтс | |
---|---|
англ.: Henry Walter Bates | |
![]() | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1825[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1892[1][5][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, лепідаптэрыст, заолаг, эколаг, энтамолаг, натураліст |
Навуковая сфера | мімікрыя і энтамалогія |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Генры Уолтэр Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагацейшыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).
Бейтс адкрыў з’яву мімікрыі і даў ёй тлумачэнне (у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.
Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы) знаходзіцца ў Брытанскім музеі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Henry Walter Bate // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б H W Bates // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #116081082 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Henry Walter Bates // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Бэтс, Генри Вальтер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Бетс, Генри-Вальтер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.