Крыагеній (стар.-грэч.: κρύος — ледзяны холад, мароз і γένεσις — нараджэнне) — другі геалагічны перыяд неапратэразойскай эры. Пачаўся 850 млн гадоў назад і скончыўся каля 635 млн гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, каля 215 млн гадоў. Верхняя мяжа крыягенія заснавана на стратыграфіі, ніжняя — чыста хронаметрычная[1].

Гэты перыяд характарызаваўся самым значным, аж да экватара, зледзяненнем на Зямлі (так званая гіпотэза «Зямля-сняжок»)[2].

У гэты час існуе адна з самых старажытных фаўн мнагаклетачных жывёл — хайнаньская, вялікая частка прадстаўнікоў якой, мабыць, мелі чэрвепадобную форму.

Падчас крыягенія суперкантынент Радзінія распаўся, і суперкантынент Паноція пачаў фармавацца.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н. В., Хаин В. Е., Ясаманов Н. А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Ушаков С. А., Ясаманов Н. А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н. А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н. А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
  • Еськов К. Ю. Удивительная палеонтология: история Земли и жизни на ней. — М.: ЭНАС, 2008. — С. 312.

Спасылкі

правіць