Геахраналагічная шкала

Геахраналагічная шкала — геалагічная часавая шкала гісторыі Зямлі, якая ўжываецца ў геалогіі і палеанталогіі, своеасаблівы каляндар для прамежкаў часу ў сотні тысяч і мільёны гадоў.

Паводле сучасных агульнапрынятых уяўленняў узрост Зямлі ацэньваецца ў 4,5—4,6 млрд гадоў. На паверхні Зямлі не выяўлены горныя пароды ці мінералы, якія маглі б быць сведкамі ўтварэння планеты. Максімальны ўзрост Зямлі абмяжоўваецца ўзростам самых ранніх цвёрдых утварэнняў у Сонечнай сістэме — тугаплаўкіх уключэнняў, багатых кальцыем і алюмініем (CAI) з вуглістых хандрытаў. Узрост CAI з метэарыту Allende па выніках сучасных даследаванняў U-Pb ізатопным метадам складае 4568,5±0,5 млн.гадоў[1]. На сёння гэта лепшая ацэнка ўзросту Сонечнай сістэмы. Час фарміравання Зямлі як планеты можа быць пазней гэтай даты на мільёны і нават шматлікія дзясяткі мільёнаў гадоў.

Наступны час у гісторыі Зямлі быў падзелены на розныя часавыя інтэрвалы па найважнейшых падзеях, якія тады адбываліся.

Мяжа паміж эрамі фанеразою праходзіць па найбуйнейшым эвалюцыйным падзеям — глабальным выміранням. Палеазой аддзелены ад мезазою найбуйнейшым за гісторыю Зямлі перма-трыясавым выміраннем відаў. Мезазой аддзелены ад кайназою мел-палеагенавым выміраннем.

Геахраналагічная шкала, адлюстравана ў выглядзе спіралі

Гісторыя стварэння шкалы

правіць

У другой палове XIX стагоддзя на II—VIII сесіях Міжнароднага геалагічнага кангрэса (МГК) у 1881—1900 гг. былі прыняты іерархія і наменклатура большасці сучасных геахраналагічных падраздзяленняў. У наступным Міжнародная геахраналагічная (стратыграфічная) шкала ўвесь час удакладнялася.

Канкрэтныя назвы перыядам давалі па розных прыкметах. Часцей за ўсё выкарыстоўвалі геаграфічныя назвы. Так, назва кембрыйскага перыяду паходзіць ад лац.: Cambria — назвы Уэльса, калі ён быў у складзе Рымскай імперыі, дэвонскага — ад графства Дэваншыр у Англіі, пермскага — ад г. Пермі, юрскага — ад гор Юра ў Еўропе. У гонар старажытных плямёнаў названы вендскі (венды — ням. назва славянскага народа лужыцкіх сорбаў), ардовікскі і сілурыйскі (плямёны кельтаў ардовікі і сілуры) перыяды. Радзей выкарыстоўваліся назвы, звязаныя са складам парод. Каменнавугальны перыяд названы з-за вялікай колькасці вугальных пластоў, а мелавы — з-за шырокага распаўсюджвання пісчага мелу.

Прынцып пабудовы шкалы

правіць

Геахраналагічная шкала стваралася для вызначэння адноснага геалагічнага ўзросту парод. Абсалютны ўзрост, вымяраны ў гадах, мае для геолагаў другараднае значэнне.

Час існавання Зямлі падзелены на два галоўных інтэрвалы (эона): Фанеразой і Дакембрый (Крыптазой) па з’яўленні ў асадкавых пародах выкапнёвых рэштак. Крыптазой — час утоенага жыцця, у ім існавалі толькі мяккацелыя арганізмы, якія не пакідаюць слядоў у асадкавых пародах. Фанеразой пачаўся са з’яўленнем на мяжы Эдыякарыя (Венд) і Кембрыя мноства відаў малюскаў і іншых арганізмаў, якія дазваляюць палеанталогіі дзяліць тоўшчы па знаходках выкапнёвай флоры і фаўны.

Іншы буйны падзел геахраналагічнай шкалы мае сваім вытокам самыя першыя спробы падзяліць гісторыю зямлі на найбуйнейшыя часавыя інтэрвалы. Тады ўся гісторыя была падзелена на чатыры перыяды: першасны, які эквівалентны дакембрыю, другасны — палеазой і мезазой, троесны — увесь кайназой без апошняга чацвярцічнага перыяду. Чацвярцічны перыяд займае асобае становішча. Гэта самы кароткі перыяд, але ў ім адбылося мноства падзей, сляды якіх захаваліся лепш іншых.

Эон (эанатэма) Эра
(эратэма)
Перыяд
(сістэма)
Эпоха
(аддзел)
Пачатак,
гадоў назад[2]
Асноўныя падзеі
Фанеразой Кайназой Чацвярцічны
(антрапагенавы)
Галацэн 11,7 тыс. Канец Ледніковага Перыяду. Узнікненне цывілізацый
Плейстацэн 2,588 млн Выміранне шматлікіх буйных сысуноў. З’яўленне сучаснага чалавека
Неагенавы Пліяцэн 5,33 млн
Міяцэн 23,0 млн
Палеагенавы Алігацэн 33,9 ± 0,1 млн З’яўленне першых чалавекападобных малп.
Эацэн 55,8 ± 0,2 млн З’яўленне першых «сучасных» сысуноў.
Палеацэн 65,5 ± 0,3 млн
Мезазой Мелавы 145,5 ± 0,4 млн Першыя плацэнтарныя сысуны. Выміранне дыназаўраў.
Юрскі 199,6 ± 0,6 млн З’яўленне сумчатых сысуноў і першых птушак. Росквіт дыназаўраў.
Трыясавы 251,0 ± 0,4 млн Першыя дыназаўры і яйцародныя сысуны.
Палеазой Пермскі 299,0 ± 0,8 млн Вымерла каля 95 % усіх існаваўшых відаў (Масавае пермскае выміранне).
Каменнавугальны 359,2 ± 2,8 млн З’яўленне дрэў і паўзуноў.
Дэвонскі 416,0 ± 2,5 млн З’яўленне земнаводных і споравых раслін.
Сілурыйскі 443,7 ± 1,5 млн Выхад жыцця на сушу: скарпіёны; з’яўленне сківічнаротых
Ардовікскі 488,3 ± 1,7 млн Ракаскарпіёны, першыя сасудзістыя расліны.
Кембрыйскі 542,0 ± 1,0 млн З’яўленне вялікай колькасці новых груп арганізмаўКембрыйскі выбух»).
Дакембрый Пратэразой Неапратэразой Эдыякарый ~635 млн Першыя шматклеткавыя жывёлы.
Крыагеній 850 млн Адно з самых маштабных абледзяненняў Зямлі
Тоній 1,0 млрд Пачатак распаду суперкантынента Радзінія
Мезапратэразой Стэній 1,2 млрд Суперкантынент Радзінія, суперакіян Міровія
Эктазій 1,4 млрд Першыя шматклеткавыя расліны (чырвоныя водарасці)
Калімій 1,6 млрд
Палеапратэразой Статэрый 1,8 млрд
Аразірый 2,05 млрд
Рыасій 2,3 млрд
Сідэрый 2,5 млрд Кіслародная катастрофа
Архей Неаархей 2,8 млрд
Мезаархей 3,2 млрд
Палеаархей 3,6 млрд
Эаархей 4 млрд З’яўленне прымітыўных аднаклеткавых арганізмаў
Катархей ~4,6 млрд ~4,6 млрд гадоў назад — фарміраванне Землі.

Маштабныя дыяграмы геахраналагічнай шкалы

правіць

Прадстаўлены тры хранаграмы, якія адлюстроўваюць розныя этапы гісторыі Зямлі ў розным маштабе.

  1. Верхняя дыяграма ахоплівае ўсю гісторыю Зямлі;
  2. Другая — фанеразой, час масавага з’яўлення разнастайных форм жыцця;
  3. Ніжняя — кайназой, перыяд часу пасля вымірання дыназаўраў.

Падраздзяленні геахраналагічнай шкалы

правіць

Геалагічны век

правіць

Геалагічны век — падраздзяленне геахраналагічнай шкалы правінцыяльнага ўзроўню, якое аб’ядноўвае геалагічныя часы; уваходзіць у склад эпох. Стратыграфічны эквівалент — ярус.

Геалагічны час

правіць

Геалагічны час — падраздзяленне геахраналагічнай шкалы правінцыяльнага ўзроўню, падпарадкаванае геалагічнаму веку. Стратыграфічны эквівалент — геалагічная зона.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць