Метэарыт
Метэары́т — малое цела Сонечнай сістэмы, якое трапіла на Зямлю з міжпланетнай прасторы, частка метэарытнага цела, якое не паспела згарэць у атмасферы.
Склад метэарытаўПравіць
Адрозніваюць метэрыты: каменныя (92 % агульнай колькасці), жалезныя (6 %) і жалеза-каменныя (2 %). Каменныя метэарыты блізкія па складзе да зямных горных парод: утрымліваюць аксіды жалеза, крэмнію, магнію. Каля 85 % каменных метэарытаў утрымліваюць хондры — сферычныя часцінкі памерам ад мікраскапічных зярнят да гарошыны. Такія каменныя метэарыты называюцца хандрытамі, астатнія — ахандрытамі.
Масы метэарытаўПравіць
Масы метэарытаў — ад долі грама да дзесяткаў тон. Самы буйны метэарыт Гоба (маса каля 60 т) знойдзены на поўдні Афрыкі. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знойдзена 6 буйных метэарытаў: напрыклад, у 1954 г. жалезны метэарыт Грэск масай 300 кг.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. ISBN 978-985-471-765-4
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Метэарыт