Грэск (метэарыт)
(Пасля перасылкі з Метэарыт Грэск)
«Грэск» — жалезны метэарыт, знойдзены ў 1954 годзе каля в. Пукава Грэскага раёна (цяпер в. Камсамольская Капыльскага раёна Мінскай вобласці)[1]. Быў пакрыты тоўстай карой акіслення, што гаворыць аб працяглым знаходжанні ў глебе[2]. Асноўная частка метэарыта (270 кг[2], самы цяжкі метэарыт, знойдзены ў Беларусі) знаходзіцца ў Беларускай калекцыі метэарытаў, 23 узоры[1] агульнай масай каля 30 кг[2] — у калекцыях розных краін свету.
Зноскі
- ↑ а б Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6
- ↑ а б в БелЭн 1997.
Літаратура
правіць- Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).