Залоза

(Пасля перасылкі з Залозы)

Залозыорганы (клеткі) жывёл і чалавека, якія выпрацоўваюць і выдзяляюць спецыфічныя фізіялагічна актыўныя рэчывы (гармоны, слізь, сліна, мускус і інш.) і ўдзельнічаюць у розных фізіялагічных і біяхімічных працэсах у арганізме.

Большасць залоз утвораны эпітэліяльнай тканкай і добра ўзнаўляюцца. Адрозніваюць залозы ўнутранай сакрэцыі (эндакрынныя) і залозы знешняй сакрэцыі (экзакрынныя), якія праз вывадныя пратокі выдзяляюць сакрэты на паверхню цела, слізістых абалонак або ў знешняе асяроддзе (потавыя залозы, слінныя залозы, малочныя залозы, васковыя залозы насякомых і інш.). Паводле тыпу сакрэцыі адрозніваюць залозы:

  • меракрынныя (без страты цытаплазмы),
  • апакрынныя (з адрывам верхавінкі клеткі з сакраторнымі ўключэннямі),
  • галакрынныя (з парушэннем сакраторнай клеткі).

Бываюць аднаклетачныя (напрыклад, бакалападобныя клеткі эпітэлію слізістай абалонкі кішэчніка і дыхальных шляхоў) і шматклетачныя (напр., большасць залоз эндакрыннай сістэмы). Адрозніваюць простыя залозы (іх вывадная пратока звязана з адным канцавым сакраторным аддзелам) і складаныя (у іх агульны ход выводзіцца сакрэт некалькіх або многіх канцавых сакраторных аддзелаў).

Удзельнічаюць у працэсах абмену рэчываў і энергіі, рэгуляцыі жыццядзейнасці арганізма, ахоўваюць цела ад уздзеяння шкодных фактараў знешняга асяроддзя.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Леанцюк А. Залозы // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.