Янотападобны сабака, Усурыйскі янот[1] (Nyctereutes procyonoides) — сысун з атраду драпежныя, сямейства сабачыя. Адзіны сучасны від роду Nyctereutes.
Янотападобны сабака |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nyctereutes procyonoides Gray, 1834
|
Падвіды |
---|
- Nyctereutes procyonoides koreensis
- Nyctereutes procyonoides orestes
- Nyctereutes procyonoides procyonoides
- Nyctereutes procyonoides ussuriensis
- Nyctereutes procyonoides viverrinus
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Даўжыня цела ад 50 да 70 см, даўжыня хваста 13-20 см. Вага 5,5 — 9 кг. Поўсць неаднастайная па колеры: шэрая — з пераходам у рудую, або сівое футра з цёмнай рыскай на спіне. На сківіцах — бакенбарды.
Жыве галоўным чынам у лясах, і гаях, звычайна недалёка ад вады. Першапачаткова жыў на Далёкім Усходзе ад паўночнага Індакітая да Карэі і Японіі. У Беларусь завезены ў 1936 годзе, акліматазаваўся, пашырыўся па ўсёй тэрыторыі.
- ↑ Напісанне Янотападобны сабака, Усурыйскі янот у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.274