Вяча (вадасховішча)

вадасховішча
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Вяча)

Вяча — вадасховішча ў Мінскім раёне. Знаходзіцца на рацэ Вяча (басейн Свіслачы), за 19 км ад г. Мінска. На берагах іглічныя лясы і хмызнякі. Ёсць заліў даўжынёй 300 м. Ваганні ўзроўню невялікія (да 0,2 м). Тэрыторыя вакол возера лічыцца зонай адпачынку, забудова забароненая.

Вяча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 228,8 м
Плошча 1,7 км²
Сярэдняя глыбіня 8 м
Басейн
Плошча вадазбору 108 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вяча (Беларусь)
Вяча
Вяча
Вяча (Мінская вобласць)
Вяча
Вяча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча люстэрка 1,7 м², шырыня: максімальная — 0,5 км, сярэдняя — 0,32 км, даўжыня — 5,2 км, сярэдняя глыбіня — 3 м, найбольшая глыбіня — 8 м. Аб’ём вады 5 100 000 м³. Створанае ў 1970 г. у рэкрэацыйных мэтах. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Плошча вадазбору ў створ гідравузлоў 108 км².

Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовую перыяд у створ гідравузлоў — 23 800 000 м³, за паводка — 10,0 млн м³. Разводдзе прыпадае на сакавік-май месяцы. Харчаванне ракі змяшанае, з перавагай снегавога.

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 43. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)