Пятрышкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Анусінскі сельсавет)

Пятры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пятрышкі.

Пятрышкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Пятрышкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 4 227
Пятрышкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Будынак сельсавета

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анусінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анусіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Радашковічы. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрышкі. 19 сакавіка 1974 года сельсавет перайменаваны ў Пятрышкаўскі[1]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі)[2]. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Хмелеўка[3] (далучана да Заслаўя). 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Ермакі і Кісялі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 3260 чалавек[5], з іх 90,4 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 4227 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Анусінскага і Гатовінскага сельсаветаў Мінскага раёна Мінскай вобласці № 138—VIII ад 19 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 9 (1419).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.