Пятрышкі
аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Пятры́шкі[2] (трансліт.: Piatryški, руск.: Петришки) — аграгарадок (з 2008[крыніца?]) у Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пятрышкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Пятрышкі
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьРазмяшчаецца на беразе Галоўнага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на аўтамабільнай дарозе H8941, за 37[3] км на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя Радашковічы[3].
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1800 годзе як уладанне памешчыка Пшаздзецкага. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасць. У канцы XIX стагоддзя ў складзе Заслаўскай воласці, некалькі дзясяткаў двароў.
За 3 км на поўнач ад Пятрышак — Вязынка, радзіма Янкі Купалы.
Насельніцтва
правіць- 2001 год — 1844 жыхары, 628 двароў[3].
- 2010 год — 2005 жыхароў.
Вядомыя асобы
правіць- Сяргей Аляксандравіч Карповіч (нар. 1994) — беларускі футбаліст.
Мемарыялы
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[3].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в г БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Пятрышкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 174. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Ліст карты N-35-67. Выданне 1981 года (руск.).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятрышкі