Мядзвежынскі сельсавет

Мядзве́жынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Мядзвежына.

Мядзвежынскі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Мінскі раён
Уключаў 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новае Мядзвежына
Дата ўтварэння 17 лютага 1930
Дата скасавання 20 студзеня 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мінскі прыгарадны сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска шляхам аб’яднання скасаваных Сляпянскага і 1-га Мінскага прыгараднага сельсаветаў. Цэнтр — горад Мінск. З 26 мая 1935 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 21 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новае Мядзвежына, сельсавет перайменаваны ў Мядзвежынскі. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ждановіцкага (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова) і Шчомысліцкага (7 населеных пунктаў: Аташкі, Крапіўка, Міхалова, Пятроўшчына, Рылаўшчына, Сухарава і Траскоўшчына) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.